toronto
Гость
|
ГАЎЯ На Гаўі, што ў Нёман плынна Хвалі мкне свае няспынна, Млын на востраве стаяў, Навакольле аглядаў. Мост драўляны з двух бакоў З дыляў хвойных, круглякоў Па дарозе ў Дабраўляны (Лес быў – сосны, як арганы). Стаў вялікі, Рыбы поўна, ў бераг скача, Рыбалоўны нораў драча. Па тым мосьце ў дзяцінстве Босым бегам крокі мераў (Ўжо б, здаецца, й не паверыў). За мастом паплаў вялікі, Жоўтых кветак мора ў траўні, Аж буяе рознатраўе. Па грудзе бяжыць дарога, Поўз Гаўю і вольхаў строі Урачыстыя настроі. Потым старыца, масточак І вялікі лес сасновы, Нібы даўніх часаў сховы, Бо спрадвеку тут узрос (Бальшавік пасек і зьвёз). Збоку зноў адзін паплаўчык І абрыў, дзе бераг-бор, Нібы струнаў перабор, Адбіваецца ў люстры пакручастае ракі. Ўсё тут мае сваю назву, Сваю прошласьць і легенду. Вось вялікі камень-глыба Пасярод ракі ўмясьціўся, Абмінаюць хвалі-рыбы Яго вечну таямніцу. Тут калісьці сябры-другі Аднаго хлапца забілі, Які ведаў іхны справы (Дзе яны зламалі права), І пад камень утапталі, Каб ня выйшла ўсё на яву. Не пашэнціла забойцам (Хоць ніхто не дакапаўся). Адзін згінуў, другі сьпіўся. Трэці, праўда, ажаніўся, Але даў ім Бог калекаў – Дзяцей мелі ненармальных. Вось якое пакараньне.
А за поплавам старыца, Сенажаць – Лука-макрыца, Бор на выспе сярод лугу (Там грыбы насіў дзяругай). Побач бераг высачэнны Ўвесь арэшнікам спавіты, Выглядае самавіта – Хмель, крушына, чарамшына. Як вясной з падвора глянеш – Цьвет чаромхі аж буяе, Як аблокі, далягляды, Водар церпкі далятае. Азярцо там ёсьць, як сподак, “Сінім Вокам” называюць. Тут жа старыцы зародак, Воды ў рэчку адплываюць. Там калісьці, гадоў трыста, Млын стаяў, Гаўю трымаў, Што тады тут працякала, Стромкі бераг абмывала. На ўзгор’і тым высокім Умясьцілася мястэчка, Нібы белая хустэчка, Хаты, крамы, збор кальвінскі (Фундаваў нейкі Камінскі) І цагельня там пад лесам, Нават кафлю выраблялі І глазурам палівалі. Праз Паплаў была плаціна – Грэбля строма над далінай, Што дарогу там трымала, Дзе зь мястэчка ў Геранёны Радзівілы і Сапегі цугам ехалі бывала. Усё гэта я ўбачыў, Як капальніцтвам займаўся. Дзе Суботнікаў пачатак – Я ў сябе тады спытаўся. І вось на табе – натрапіў. Сам сабе зрабіў прынуку, Укапаўся ў навуку. Сам рукамі дакрануўся Да начыньняў тых, талерак. Тузін чарачак-швагерак Хтось патоўк, як конь валяўся. Вось макотры, міскі, кварты, Продкі елі не на жарты. Толькі ўсё тут пагарэла, Як маскаль у Вільню ўдзёрся, Папалілася дазваньня Ўсё маё замілаваньне, Маё першае каханьне, Наша Княства паспаліта, Дзе любоў мая спавіта.
|