Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
30 Июль 2025, 05:39:23
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 6 7 9 10 ... 63 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: История Гродно в периодике и интернете  (Прочитано 337551 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
sembat
Moderator
*****

Репутация: +3485/-0
Offline Offline

Сообщений: 21862

Verba volant, scripta manent.

Просмотр профиля
« Ответ #210 : 22 Март 2009, 08:11:36 »

Кароткая гісторыя першага гарадзенскага «спальнага мікрараёна», пабудаванага больш за 70 гадоў таму.
«Osiedle Robotnicze», або што будавалі для гарадзенскіх рабочых у 1930-х гг.
Гэты раён Гродна хаваецца ад вачэй большасці жыхароў горада за яблынямі і грушкамі невялікіх садоў. Аднак калі нехта з цікавых да гісторыі гарадзенцаў раптам трапляе на вул. Брацкую ці Перамоганосную, яго позірку адчыняецца даволі цікавы малюнак – шэраг стандартных незвычайнай формы будынкаў па абодва бакі дарогі. Адразу зразумела, што раён быў пабудаваны паводле спецыяльнага праекта.

Яшчэ ў пачатку 1930-х гг. у горадзе жыло даволі шмат сем’яў бяздомных рабочых, некалькі дзесяткаў якіх жыло ў зямлянках на т.зв. Слімаку (назва нейкага закутка нашага горада). У 1932 г. магістрат праявіў ініцыятыву ў справе набыцця гэтым сем’ям дзялянак для невялікіх агародаў. Урэшце было вырашана прызначыць для будаўніцтва дамоў для бяздомных 11,6 га тэрыторыі, паміж скідзельскім трактам і шашой на Ліду, атрыманыя ад маёнткаў “Станіславоў” і “Друцк”. Планавалася выкарыстаць 74 пляцы. Пасля банкаўскіх крэдытаў вясной 1936 г. пачалося будаўніцтва 41 дома, якое было скончана пад восень гэтага года (паводле падлікаў аўтараў артыкула было пабудавана 42 дамкі). Раён атрымаў назву “Osiedle Robotnicze” (Рабочы мікрараён ці квартал).

Першая чарга будынкаў была пабудавана па аднаму боку вул. Перамоганоснай (у тыя часы яна называлася Zwycięska і некаторыя мясцовыя жыхары кажуць, што будаўніцтва гэтых дамоў вялося ў 1935 г., хаця гэта мабыць не адпавядае рэчаіснасці). Гэта былі дамы, павернутыя фасадам да гэтай вуліцы пад нумарамі №№24/26, №№20/22, №№16/18, №№12/14, №№8/10, №№4/6. Іх можна аднесці да першага тыпу пабудоў Рабочага квартала. Будавалася цагляная сценка брандмаўэра, а да яе прыбудоўваліся два дамы, дахі якіх спускаліся ў бакі ад цаглянай сцяны. Дом меў адзін вялікі пакой і кухню (па аднаму пакою маюць і дамы іншых тыпаў у Рабочым квартале).

Далей была забудавана вул. Брацкая і частка сучаснай вул. Белуша. Будынкі, павернутыя фасадам да вул. Белуша, а таксама дамы ў пачатку і напрыканцы вул. Брацкай складалі другі тып пабудоў: яны таксама мелі пасярэдзіне брандмаўэр, але схіл даху ішоў не ўбакі, а назад. Гэта будынкі па вул. Белуша №34 і вул. Перамоганосная №2, вул. Белуша №32 і вул. Брацкая №1, вул. Белуша №26 і вул. Брацкая №2, а таксама па вул. Брацкай №№4/6, 3/5, 24/26, 23/25.

Трэці тып будынкаў складаюць забудову ў глыбіні вуліцы Брацкай. Гэта «адзінарныя» дамкі з адхіленым назад дахам (вул. Брацкая №8, 10, 12 , 14, 16, 18, 20, 22, 7, 9, 11, 13, 15, 17, 19, 21).

Дамкі мелі вельмі прыстойны і выгляд і, трэба меркаваць, былі цудоўнай знаходкай для тагачасных бяздомных гарадзенцаў. Кожны дом каштаваў 5 тыс. злотых, аднак выплата яго коштаў расцягвалася на трыццаць год. Цікавы выгляд дамоў (форма вокнаў і даху прыдае ім выразныя рысы стылю канструктывізму), цэльная задума планіроўкі квартала, невялічкія агароды надавалі раёну непаўторны каларыт.

Як кажуць сучасныя жыхары, дамы пабудаваны вельмі якасна (вельмі моцны фундамент, дрэва сценаў і інш.). Менавіта таму за прамінулыя семдзесят год квартал страціў не так шмат будынкаў, а роўна палова дамоў дайшла да нас у амаль не змененым выглядзе. У большасці дамы Рабочага квартала не зносяцца ўладальнікамі, а абкладаюцца цэглай, да іх дабудоўваюцца паверхі, гаражы і інш. Параўноўваючы стан Рабочага квартала з забудовай Настаўніцкай калоніі, адразу бачыш, наколькі дапамагло будынкам Рабочага квартала тое, што яны былі заўсёды ў руках нейкага аднаго гаспадара. Вялікія канструктывісцкія дамы Настаўніцкай калоніі былі галоўным чынам камунальнай уласнасцю і таму часовыя іх жыхары зусім не клапаціліся аб стане сваіх жытлаў.

З моманту, калі на ўскрайку Гродна з’явіўся Рабочы квартал, прамінула шмат дзесяцігоддзяў, даўно няма “панскай Польшчы”, а гродзенцы па-ранейшаму радуюцца сваім дамкам і не наракаюць на іх. Здаецца, прыходзіць час, каб узяць пад ахову хоць некалькі будынкаў Рабочага квартала, надаць ім аўтэнтычны выгляд і захаваць для будучага кавалачак горада, які можна смела назваць “першым спальным мікрараёнам Гродна”.

Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаны звесткі з артыкула: Jan Jerzy Milewski. Grodno – miasto i ludność w okresie międzywojennym // Grodno w XVIII wieku. Miasto i ludność, Białystock, 1997. S. 191-206)
http://harodnia.com/a166.php
Записан

Куплю старые фотографии с видами Гродно, из личных архивов и семейных альбомов.
Страниц  : 1 ... 6 7 9 10 ... 63 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,324 секунд. Запросов: 20.