Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
24 Август 2025, 22:58:47
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 51 52 54 55 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 410758 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #1560 : 21 Декабрь 2008, 13:45:05 »

http://www.svaboda.org/content/Article/1361739.html
Казакі з нагайкамі патрулююць Паставы.

Пастаўская філія грамадзкай арганізацыі “Белорусское казачество” пачала дапамагаць міліцыі сачыць за правапарадкам. Цяпер мясцовых казакоў у форме ды з нагайкамі можна ўбачыць і ў кавярні, і на дыскатэцы ў вясковым клюбе, і побач з інспэктарамі ДАІ.

Пастаўскі атаман Аляксандар Зазулін кажа, што гэтая дапамога абсалютна бясплатная і дабрачынная.

“Я родам з Дону, я расеец. Але калі даваў прысягу, то я казаў: „Клянуся быць верным праваслаўнай веры, беларускаму народу і яго прэзыдэнту“. Нам за гэта ніхто грошы ня плаціць. Казакі дзяжураць па начох, з 8-й вечара да 2-й ночы, разам зь міліцыянтамі, з супрацоўнікамі ДАІ. У іх ёсьць пасьведчаньні „дружыньнікаў“ па ахове правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь. Яны маюць адно сацыяльныя гарантыі — „Дзяржстрах“ застрахаваў іхнае жыцьцё і здароўе, на выпадак траўмаў ці чаго такога. Каб хаця б нейкія гарантыі былі”.

У Паставах сапраўды шмат былых вайскоўцаў, але далёка ня ўсе лічаць мэтазгодным працягваць “службу” ў казацкім войску. Былы камандзір авіяпалка Ўладзімер Бароўка:
“Я самалёт на шаблю вырашыў не мяняць! І ўвогуле, калі ў Паставах зьявіліся казакі, то ўсе спачатку падумалі, што, можа, здымаецца кіно: нашыўкі, залатыя пагоны, грудзі ў крыжах, нагайкі, лампасы… А атрымалася нейкая дадатковая сілавая структура. Міліцыі ў Паставах і так дастаткова, і мне здаецца, што гэта самі казакі імкнуцца падкрэсьліць уласную важнасьць і значнасьць. Ну, і неяк ня вяжацца гэта ўсё зь беларускай гісторыяй”.

Уладзімер Бароўка згадвае, што казацкія палкі зазвычай прысылалі на Беларусь, каб расправіцца з тутэйшымі паўстанцамі. Ягоны зямляк спадар Іван зь мястэчка Лынтупы прыводзіць канкрэтныя гістарычныя факты — да прыкладу, згадвае трагічны лёс Андрэя Баболі, якога ў 1939 годзе далучылі да ліку сьвятых, шанаваных у беларускіх каталікоў і ўніятаў:
“Казакі на Беларусі пакінулі крывавыя сьляды. Ёсьць прыклад Андрэя Баболі, якога закатавалі казакі — зь яго і скуру жыўцом зьдзіралі, і шашкамі секлі. Усё гэта апісана і вядома. Цяпер яны ў нас парадкі наводзяць. І калі яны „дружыньнікі“, хочуць дапамагаць міліцыі, дык пры чым тут форма, шашкі і нагайкі?”


Імя:: Mikola Горад:: z BSSR
20.12.2008 07:36
Гэтыя быдлякі прывалакліся ў Беларусь з пад Каўказу, бо там ім мусульмане спаці не даюць, а працаваці яны гультаі, ганіце вон іх з Беларусі разам з бандай Лукашэнкі, бо Грузію яны аграбілі, цяпер чарга за беларусамі. Яшчэ ў часы ВКЛ беларускія князі іх лавілі як бандыкаў і сажалі на калы за рабаўніцтва і гвалты, а цяпер іх чэкісты нагналі з Расеі каб захапіці Віцебскую губернію з расейскімі пашпартамі і гадзіць Латвіі, Літве.

Імя:: навіцкі
20.12.2008 12:53
У нас кажуць, што казакі на Беларусі ўсё адно што янычары ў Баўгарыі. Гэта папросту пятая калёна, створаная пад патранатам Бальшова Начальніка, зь ягоных вуснаў слова "браты" не сыходзіць. Вось табе шчэ адна "брацкая" акупацыйная армія, што складаецца са здрайцаў.







* C569B60B-2353-47B3-BE92-9A1EAF8884CE_w203_s.jpg (9,02 Кб, 203x152 - просмотрено 285 раз.)
Записан
Страниц  : 1 ... 51 52 54 55 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,075 секунд. Запросов: 20.