Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
04 Август 2025, 10:49:16
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Чернобыльский Шлях-2006  (Прочитано 7185 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 01 Май 2006, 14:22:35 »

http://www.nn.by/index.php?act=view&id=1634

...Савецкая сыстэма, бязьлітасная й тупая, бязьлітасна й бяздарна падарвала сама сябе ў Чарнобылі, пусьціўшы ў паветра апошнія ілюзіі. Але ж атрута маны нейкім фантастычным чынам захавалася ў крыві й генах мільёнаў людзей. Яна аказалася мацнейшай за радыяцыйнае атручваньне, бэта- й гама-апраменьваньне, за радыянукліды на забруджаных тэрыторыях. Усяго праз дваццаць гадоў пасьля катастрофы нам падаецца, што ніякага Чарнобылю й не было...
Не было галоснасьці й перабудовы, не было крушэньня камунізму, не было ГКЧП, не было бел-чырвона-белага сьцяга й герба «Пагоня» ў Вярхоўным Савеце, не было маршу на Курапаты і «Мартыралёгу Беларусі», не было «Талакі» і барацьбы за Верхні горад у Менску, не было вайны ў Аўганістане. Заўсёды быў, ёсьць і будзе толькі КДБ. І канечне, праспэкт Пераможцаў. На яго адкрываецца цудоўная панарама з Востраву сьлёз, дзе стаіць помнік аўганцам.

Калі б атамны рэактар выбухнуў дзе-небудзь у пустыні Нэвада альбо на атоле Муруроа, страты ад выбуху былі б мінімальныя — ну, зьніклі б альбо трансмутавалі б некалькі відаў яшчарак ці расьлінаў. Чарнобыль закрануў мільёны людзей у былым СССР. Але ж выбух адбыўся, усё-ткі, у пустыні. Яна была перад гэтым выпаленая дзесяцігодзьдзямі сталінскіх рэпрэсіяў, камсамольскіх будоўляў, калгасамі й капаньнем бульбы студэнтамі ў восеньскі сэмэстар, асушэньнем Палесься й вынішчэньнем беларускай мовы.

...Радыяцыя вельмі падобная па сваім узьдзеяньні на прапаганду. Яе нельга фізычна адчуць, у яе няма паху й смаку (ну, амаль ніколі няма), яе нельга ўзважыць. Але яна мяняе склад крыві, робіць здаровы арганізм безнадзейна хворым, адымае сілы, памяць, здольнасьць мысьленьня й маўленьня. Дваццаць гадоў таму, пасьля Чарнобылю, мы атрымалі свабоду слова. Але навошта яна таму, каму няма чым і аб чым гаварыць?

Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,103 секунд. Запросов: 20.