Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
05 Март 2026, 15:48:34
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Байки от Михалыча.
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #19589311

Страниц  : 1 ... 18 19   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Байки от Михалыча.  (Прочитано 46559 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
VLADMIH
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +83/-13
Offline Offline

Предупреждения: у пользователя 1 предупреждение
Сообщений: 4598

Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #570 : Сегодня в 06:48:11 »

Міколу Аўтуховіча вярнулі з калоніі ў гродзенскую турму
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч пераведзены з калоніі № 14 у Навасадах у гродзенскую турму № 1, паведаміла «Радыё Свабодзе» дасведчаная крыніца. Са слоў гэтай крыніцы, у гродзенскай турме Аўтуховіч знаходзіцца з 31 студзеня.

Мікола Аўтуховіч. Фота: «Наша Ніва»
Рашэнне аб пераводзе Аўтуховіча на турэмны рэжым выязны суд прыняў у калоніі 23 студзеня. На колькі гадоў Мікалая Аўтуховіча зноў перавялі на турэмны рэжым, дагэтуль невядома.

Паводле слоў крыніцы, Мікалай Аўтуховіч апынуўся ў той жа камеры, дзе быў да пераводу з гродзенскай турмы ў Навасады ў канцы 2025 года.

«Этап заняў адзін дзень, ужо 31 студзеня быў у былой камеры. З праблем толькі тое, што не ўсё з ягоных рэчаў яму аддалі», — паведаміла крыніца.
Стан здароўя Аўтуховіча, паводле крыніцы, ранейшы:

«З зубамі заўсёды праблема, але сказаў, каб за яго не хваляваліся».
У гродзенскай турме № 1 Мікалай Аўтуховіч прабыў больш за тры гады з агульнага тэрміну 25 гадоў, які яму прызначыў суд у 2022 годзе. У калонію ў Навасадах палітвязня перавялі ў канцы мінулага года, паколькі ў яго скончыўся тэрмін знаходжання менавіта на турэмным рэжыме, але ўжо праз тры тыдні на новым месцы над Аўтуховічам зноў адбыўся суд, які другім разам прызначыў яму турэмны рэжым. За што дадаткова пакаралі палітвязня, невядома.

Былога прадпрымальніка з Ваўкавыска, праваабаронцу і актывіста Мікалая Аўтуховіча затрымалі ў снежні 2020 года, а ў кастрычніку 2022‑га асудзілі на 25 гадоў зняволення паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, уключна з такімі цяжкімі, як «акт тэрарызму» і «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». Паводле прысуду, першыя 5 гадоў ён мусіў адбыць на турэмным рэжыме.

Гэта ўжо трэцяе зняволенне Мікалая Аўтуховіча. Першае было з кастрычніка 2005 года да студзеня 2008-га. Другое — з лютага 2009‑га да красавіка 2014 года, прычым больш за два гады да канца тэрміну ён правёў у гродзенскай турме.
Записан
Страниц  : 1 ... 18 19   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2026, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,102 секунд. Запросов: 18.