Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Август 2025, 03:36:41
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Актуальные новости.
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #19534810

Страниц  : 1 ... 75 76 78 79 ... 132 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Актуальные новости.  (Прочитано 260530 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
VLADMIH
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +83/-12
Offline Offline

Сообщений: 4551

Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #2280 : 24 Июнь 2023, 18:42:41 »

Ціханоўская: «Цяпер найлепшы шанец выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны»
Лідарка дэмсілаў звярнулася да беларусаў — шараговых грамадзянаў, а таксама чыноўнікаў, дыпламатаў і сілавікоў.


У Расіі адбываецца хаос, які ўсё больш становіцца падобны да грамадзянскай вайны. ПВК пад кантролем Яўгена Прыгожына кінула выклік афіцыйнай уладзе Расіі з-за незадаволенасці тым, што Расія прайграе вайну супраць Украіны. У ФСБ ужо завялі крымінальную справу на Прыгожына, а ў навінах мы бачым, што вагнераўцы занялі Растоў і Варонеж.

Расійская дыктатура развязала вайну супраць Украіны, а цяпер прынесла яе ў свой уласны дом. І гэты досвед павінен запомніць кожны, хто хоча пачаць або падтрымаць агрэсіўную вайну: вайна паглынае ўсё вакол сябе.

Лукашэнка і Пуцін спрабуюць уцягнуць у вайну і нашу Беларусь. Яны прыкрываюцца «Саюзнай дзяржавай». Яны кажуць: Расія — ваш саюзнік. Але гэты саюзнік нясе хаос, вайну і крызіс. Пуцін можа паспрабаваць уцягнуць беларускіх вайскоўцаў у свой унутраны канфлікт, каб ён стаў і нашым канфліктам таксама.

І я хачу заклікаць беларускіх дыпламатаў, вайскоўцаў і сілавікоў памятаць, што ў нас, беларусаў, свае нацыянальныя інтарэсы. Ні Пуцін, ні Прыгожын — не сябры Беларусі, і вы не павінны выбіраць іх бок.

Беларусы павінны бараніць сваю краіну. Як гэтая сітуацыя паўплывае на Беларусь — залежыць толькі ад нас з вамі.

І галоўная задача ўсіх беларусаў зараз — захаваць бяспеку і суверэнітэт у Беларусі. Выратаваць нашу краіну ад таго, у што ператварылася Расія. Мы павінны быць гатовыя да любога сцэнара.

Я таксама звяртаюся да беларускай арміі: мы не можам разлічваць на лёс і спадзявацца, што Расія пакіне Беларусь у спакоі.

Цяпер найлепшы шанец выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны. Калі гэты шанец будзе прапушчаны, Расія зробіць з намі так жа, як з Украінай.

Расія не змагла ўцягнуць беларусаў у ваенныя дзеянні ва Украіне. Мы не павінны дазволіць, каб Беларусь была ўцягнутая ў ваенныя дзеянні ў Расіі, і самае галоўнае — мы не павінны дапусціць ваенных дзеянняў Расіі ў нас дома, у Беларусі. Беларусь павінна закрыць мяжу з Расіяй і пачаць вывад расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі.

Записан
Страниц  : 1 ... 75 76 78 79 ... 132 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,08 секунд. Запросов: 20.