Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
04 Сентябрь 2025, 21:00:40
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 22 23 25 26 ... 86 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь - наша айчына  (Прочитано 177554 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
VLADMIH
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +83/-12
Offline Offline

Сообщений: 4553

Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #690 : 17 Декабрь 2022, 14:21:27 »

Беларускі апазіцыйны палітык, лідар партыі КХП-БНФ Зянон Пазьняк звярнуўся да жаўнераў і афіцэраў беларускага войска:

— Калі рашысцкія акупанты прымусяць менскага вар'ята штурхнуць беларускіх вайскоўцаў ісьці вайной на Ўкраіну, каб страляць па ўкраінцах, тады памятайце, у Вас ёсьць тры шляхі:

Першы шлях – ганебны і самагубчы для Вас і для гонару нашай краіны. Гэта падпарадкавацца шызоідным распараджэньням вар'ята, ступіць на Украіну са зброяй і забіваць ні ў чым не павінных перад Вамі украінцаў на іхняй зямлі, і таксама прыняць ад іх сваю бязсэнсоўную сьмерць.


Другі шлях – калі пагоняць, тады падняць белы сьцяг і перайсьці на бок украінцаў. Вы будзеце абаронены міжнароднымі законамі. Гэта не палон. Адмова ад чужой маскоўскай несправядлівай вайны, адмова быць агрэсарам, адмова ваяваць з суседам забясьпечыць Вам статус жыцьця ў любой краіне ААН альбо магчымасьць (хто пажадае) ваяваць супраць рашысцкага мордара на баку ўкраінцаў у беларускіх вайсковых аддзелах.

Трэці шлях – гэта шлях герояў і патрыётаў Айчыны. Перагрупавацца, павярнуць назад і пайсьці на Менск вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму і ад улады псіхічна збочанага вар'ята, здрадніка, ворага нацыі і чалавецтва.

І яшчэ. Вам вайскоўцам, што нясуць адказнасьць за лёс і абарону Айчыны, трэба адказаць сабе на стратэгічна важнае пытаньне: чаму Пуцін так апантана душыць на Лукашэнку, каб пагнаць беларускае войска вайной на Ўкраіну? Яно ж нічога там ня вырашыць. Прытым расейцы вывозяць цяпер боепрыпасы зь Беларусі сабе ў Данбас і Пуцін ведае, што беларускія ваенныя ня хочуць ваяваць. У чым тут справа?

Трэба разумець агрэсіўную, подлую, антынародную і антыбеларускую палітыку Масквы. Крэмль нічога не заваюе, загнаўшы беларускае войска на Ўкраіну. Масква спадзяецца на тое, што нематываванае беларускае войска амаль гарантавана будзе панішчана і разьбіта ўкраінцамі і тады пры ўсіх раскладах і паваротах Масква можа захапіць Беларусь голымі рукамі. Бараніць краіну ня будзе каму.


Таму самы рацыянальны і патрэбны для Беларусі вайсковы чын – гэта трэці шлях беларускай арміі, пра які я тут распавёў. Паварочвайце зброю супраць рэжыму, здраднікаў, тэрарыстаў, варвараў і акупантаў. Калі тое станецца, то гэта будзе ня толькі канец менскага вар'ята, але і канец крамлёўскага гнома, і канец маскоўскай вайне.

Памятайма пра гонар, справядлівасьць, народ, нацыю і Айчыну.

Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!
Записан
Страниц  : 1 ... 22 23 25 26 ... 86 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,128 секунд. Запросов: 20.