Кгароча, едуць на адпачынак, за бензінам і падыхаць чыстым водарам з калгасных палеткаў...
Летувісы за калгасамі сумуюць, адназначна.
Трэба ім арганізаваць экскурсію ў абразцова-паказальную калгасную кантору на ранішнюю нараду.
Дарэчы, мой нябожчык дзядзька - трактарыст са Слонімскага району, Азярніцкі сельсавет - меў вельмі прэзэнтабельны выгляд - кароткі полушубак, хромавыя боты, брыджы, авечая кудлатая папаха, сам пад 2 метры росту і вялікае пуза. І мова - чыста беларуская, на язык - вельмі бойкі.
Кароча, знешне - чысты старшыня калгасу!
Аднойчы зайшлі яны з маім бацькам у Менску ў краму каб узяць выпіць-закусіць. А часы былі савецкія, 70-е, ня вельмі заможныя. Дык пакуль ён купляў гарэлку і заляцаўся з прадаўшчыцай, яго абляпілі менчукі: "Председацель", чаму херова работаеце, магазіны пустыя?!"
- А вы чаго тут у горадзе прыгрэліся, ёпвашумаць? Марш у вёску - кожнаму работу знайду!"
Эх, калхозы-калхозы...