То тевтоны два раза в год на Гродно ходили, а то на пару сотен лет успокоились
Ага... на пару...
Ажно на 505 год баяліся нават скоса зірнуць у наш бок...
Грунвальд!
Нясучы смерць і спусташэнне ў шэрагі крыжакоў лясныя ваяры ўпарта ўклініліся ў самае пекла. Неўзабаве скрываўлены Явар застаўся адзін. Шукаючы вачыма, ненавісны шалом з пер’ямі, адчайна махаў сякерай і мячом.
Вялікі князь з цікаўнасцю застыў на месцы, пільна сочачы за вяровачным шаломам смельчака, які мільгацеў зусім непадалёк каня магістра.
Вітаўт звярнуўся да татарскага хана.
– Дапамажы гэтаму храбрацу.
Хан махнуў рукой, і татарскія вершнікі кінуліся наперад.
Дарогу да магістра Явару заступіў крыжак. Прасвістаў аркан і апусціўся на шыю рыцара. Крыжак выпусціў меч і ўхапіўся за вяроўку. Краем вока Явар бачыў, як татарскі ваяр развярнуў каня, і рыцар зляцеў з сядла. Ён шмыгнуў паблізу звар'яцелага каня і нечакана апынуўся ля магістра ў дарагіх латах і з пёрамі на шаломе. Напярэймы кінуліся два вершніка з аховы. Ятвяг стукнуў першага каня па нагах – крыжак кулём зляцеў з сядла. Адным узмахам мяча адсек галаву другога каня і тут жа жорсткім вытам баявой сякеры знёс галаву вершніка разам з шаломам. Абезгалоўленая жывёліна завалілася набок, падмінаючы абезгалоўленага рыцара і збіваючы з ног ляснога ваяра. Не зводзячы вачэй з шалома з пер’ямі, Явар ускочыў на ногі і ашчэрыўся скрываўленай зброяй. Запырсканы крывёй, з дзікімі, утрапёнымі вачамі, ён быў страшны і велічны. Скрозь проразі шалома на яго здзіўлена глядзелі вочы магістра. Пакрыты бранёй грозны магістр нацягнуў павады, спрабуючы прымусіць каня рухацца назад. Конь пад магістрам касіў на ваяра крывавымі вачыма і асядаў на заднія ногі. Што было моцы Явар узмахнуў мячом, але баявы конь пад магістрам уздыбіўся, меч праляцеў пад капытамі і выслізнуў з мокрай рукі. Промах толькі распаліў Явара. Цяпер ужо нічога не магло яго спыніць. Люта рыкаючы, ён кулём кінуўся пад капыты і выскачыў па іншы бок каня. Зусім нечакана поруч яго твару бліснула дзіда комтура і стукнула па зубах. Явар ледзьве паспеў вольнай рукой перахапіць дрэўка і вытам сякеры перасек дзіду напалам. Не звяртаючы ўвагі на комтура, які (цяпер ужо мячом) спрабаваў адапхнуць яго ад магістра, Явар усадзіў лязо абрубка дзіды пад ненавісны шалом з пер’ямі...
Добавлено: 16 Июль 2022, 19:14:51
Наш Грунвальд...На дапамогу спяшаўся рослы літвін. Жудасны ўдар алебарднай сякеры апусціўся на галаву комтура. Рассечаны шалом ворага разляцеўся на часткі, хруснуўшы пры гэтым, як яечная шкарлупіна. Меч адваліўся ад грудзей Явара. Лясны ваяр перахапіў шыю Ўльрыха баявой сякерай і, што ёсць сілы, націснуў на дрэўка дзіды. Лязо дзіды прайшло наскрозь шыю магістра, а на твар Явара пырснуў струмень чырвонай крыві. Грозны рыцар захрыпеў і выпусціў з рук меч, сутаргава схапіўся аберуч за дзіду і саслізнуў з каня на ваяра ў звярыных шкурах. Трымаючыся адной рукой за дрэўка дзіды, другой, сціскаючы сякерышча, Явар апусціўся на калені над зрынутым ворагам.
Атуляючы ваяра ў звярыных шкурах і адбіваючы ахоўнікаў магістра, барадаты літвін ашалела махаў алебардай.
– Не чапай! Заб'ю! Не дам! – роў, што ёсць сілы волат.
Бачачы, што зрынуты іх правадыр, крыжакі пахіснуліся. Над галовамі тэўтонаў свісталі татарскія арканы і сарваныя з коней рыцары станавіліся лёгкай здабычай крывых татарскіх кінжалаў і шабель. Ахову Ульрыха цясніла ахова Вітаўта. Літвіны акрыялі ад жудаснага націску і цяпер самі напіралі на ворага...