Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
14 Август 2025, 20:53:28
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 161 162 164 165 ... 183 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Фото старого Гродно - 3  (Прочитано 655505 раз)
0 Пользователей и 4 Гостей смотрят эту тему.
Der Schatten
Moderator
*****

Репутация: +490/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 5484


Просмотр профиля Email
« : 21 Июль 2009, 11:57:47 »

Пользуясь затишьем в теме, создаю новую.

Предыдущие обсуждения старых фото здесь:

Фото старого Гродно - 1
http://forum.grodno.net/index.php?topic=3831.0

Фото старого Гродно - 2
http://forum.grodno.net/index.php?topic=37673.0
« Последнее редактирование: 16 Декабрь 2022, 02:40:25 от SZA » Записан
Первое сообщение / продолжение темы 
Dassin
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +354/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 3053

Просмотр профиля
« Ответ #4861 : 01 Февраль 2020, 22:36:08 »

Савецкая № 23 — Дом Ромера, дом Ясяноўскіх, магчыма, дом Рымана, гатэль “Пецярбургскі”, гатэль “Маскоўскі”, Hotel “Polski” ( гапсадар – Філіп Назарка ), месца паседжапняў урада БНР. Год пабудовы — 1856. Эклектыка з выразнымі элементамі класіцызму. Ясяноўскім дом дастаўся ад высланых пасля студзеньскага паўстання ў Сібір кіраўніка паўстання на Гродзеншчыне Севярына Ромера і яго жонкі Тэадоры. ( Станіслаў Ромер - ўдзельнiк паўстання 1863 (у яго часта збiралiся паўстацы); быў знаёмы з Напалеонам Ордам, які наведваў гэты дом і адлюстраваў яго на адным з сваіх малюнкаў ). Ясяноўскі перабудаваў дом паўстанцаў пад гатэль «Пецярбургскі» і адкрыў тут склеп рэйнскіх вінаў і магазін каланіяльных тавараў. У сакавіку-красавіку 1919 г тут працавалі Беларускі нацыянальны камітэт, Беларуская павятовая рада, Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны, клуб «Беларуская хатка», Грамада беларускай моладзі, курсы беларускай мовы, адбываліся беларускія вечарыны, працавала рэдакцыя газеты «Беларусь». У сярэдзіне 1920-х працавала “Polska drukarnia kresowa” і рэдакцыя газеты “Nowy Dziennik Kresowy”. На 1926 г. – ювелірная майстэрня Хешэса, “Сообщество парикмахеров”, гатэль“Polski ».
    Пасля таго, як горад быў акупаваны немцамі  ў гады Другой Сусветнай вайны, для аховы зноў створанай мяжы паміж тэрыторыямі «Белосток» и «Остланд» на адрэзке Гродзенскага ўезда ў кастрычніку 1941г. было створана Галоўнае мытнае ўпраўленне (Hauptzollamt) ў складзе Вярхоўнага фінансавага ўпраўлення Усходняй Прусіі. З дамовы, паміж оберпрэзідэнтам фінансаў Усходняй Прусіі з гаспадаром дома ад 16 лютага 1942 г. вынікае, што апошні здае ў наём “на карысць Рэйха” «для жылых і службовых мэтаў наступныя памяшканні:  9 жылых памяшканняў, 14 кабінетаў, 2 склады, 1 прыёмную і 5 гаражэй» пры ўмове штомесячнай арэнднай аплаты ш памеры  195,1 рэйхсмарак. 
   У другой палове 1940-х тут месціўся інтэрнат Гродзенскага педагагічнага інстытута, у ім у гэты час жыў будучы знакаміты гродзенскі пісьменнік Аляксей Карпюк. Тут жа ў той самы час дзейнічала падпольная беларуская антысавецкая арганізацыя, разгромленая НКУС у канцы 1940-х гг. З ліпеня 1947 г. у будынак пераселіўся апарат гродзенскага гарвыканкама са ўсімі аддзеламі. У 1961 г. на цокальным паверсе адчынілася “Пельменная”. Па стану на 1970 г. – “Облмежколхозпроект” ды “Облмежколхозстрой”. На 1982 г. – обласная арганізацыя таварыства аматараў кнігі.
Савецкая № 25 — Дом Ратнера, гатэль “Пецярбургскі” ( на 1915 г. ). Год пабудовы — 1870. Пераважаюць элементы стылю мадэрн. З 1902 г. працавала крама абутка Шмуэля Гардона. Год забудовы - 1870. Гэты будынак, як і дом №27, быў рэстаўраваны ў 1987 г. Праект рэстаўрацыі будынка быў далёкі ад рэстаўрацыі, затое здолеў дагадзіць высокаму начальству. У выніку: дах дамоў быў штучна і без навуковых падстаў завышаны. На працягу дзесяці гадоў з будынкам нічога не рабілі, ён толькі мяняў гаспадароў. У канцы ліпеня 1920 года тут стацынаваў штаб 10-й каўдывізіі Чырвонай арміі. На 1927 г. тут месцілася рэдакцыя газеты “Głos prawdy Ziemi Grodzienskiej» на чале з Янам Янкоўскім ( выдаваў гэтак званы “Związek Naprawy RP w Grodnie” ). На 1928 г. ўласнасць “Syndykatа Rolniczego”. Магчыма, на 1928 г. працавала цырульня Турчынскага, склад мясных вырабаў Шэміса. На 1939 г. – працаваў аптэчны склеп А. Майзеля – “найстарэйшая і найвялікшая фірма фатаапаратаў у Гродна”.
   У 1940-41 г.г.  мацткае фота № 2 Ваенгандля. Зноў адчынілася ўжо пасля вайны ў верасні 1945 г..  На 1950 г. – кантора “Заготлен”. У 1952 г. – фірмовая крама па продажу папірос ды тытуня “Белтабаксбыт”.  З 1964 г. – крама“Спорттовары” гродзенскага ўнівермага. У 1971 г. адчынілася крама “Березка” па продажу товараў за валюты для іншаземцаў. за иностранную валюту иностранным гражданам. На 1982 г. – крама “Букинист”.
Савецкая № 27 — Дом Салавейчыка, дом Лазара Ротнера ( на 1928 г. - па іншых звестках гэта быў дом Ісідора Прэньскага, аднак той жа І.Прэнскі ўзгадваецца і як гаспадар камяніцы па           Дамініканскай № 22 ). Год пабудовы — 1870. Магчыма, на 1915 г. тут знаходзіўся гатэль “Бельвю”.  На 1911 г. працавала кніжная лаўка Тракеніцкага. У 1970 г. – обласная дзіцячая бібліятэка. На першым паверсе – крама полуфабрыкатаў. Сегодня здесь располагается Burgerking.


Добавлено: 01 Февраль 2020, 22:40:13
Я имел ввиду, что не было информации, что в этом здании (на фото отметил часть вывески) после 1945 г. был книжный магазин. "Букинист" был в соседнем здании.


* 56666.jpg (77,11 Кб, 900x590 - просмотрено 458 раз.)
Записан
Страниц  : 1 ... 161 162 164 165 ... 183 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,118 секунд. Запросов: 21.