http://www.svaboda.org/content/Article/1353148.htmlЛукашэнка будзе абараняць правы чалавека. Парайце як?
Днямі Аляксандар Лукашэнка заявіў:
“Мы павінны разьняволіць чалавека, лібэралізаваць нашае жыцьцё, зрабіць яго больш свабодным для чалавека... Неабходна забясьпечыць прастору ў эканоміцы, каб людзі маглі больш апэратыўна і свабодна дзейнічаць, каб іх нічога ня стрымлівала”. Камэнтары наведнікаў “Свабоды”:
Імя:: Віктар Горад:: Пінск
26.11.2008 11:09
Калі б Лукашэнка сапраўды захацеў абараняць парвы чалавека, дык вызваліў бы беларусаў ад сябе. Пайшоў бы на пэнсію унукаў і сыночка гадаваць. А найперш хай абароніць права свайго Міколкі на маму...
Імя:: юрыст Горад:: Гомель
26.11.2008 11:27
У якасці парады Лукашэнку раю ратыфікаваць як мага скарэй Еўрапейскую Канвенцыю аб правах чалавека і асноўных свабодах. Тады нам яго дапамога ужо будзе не патрэбна, нас ад яго абароніць Еўрапейскі Суд у Страсбургу.
Імя:: Павел
26.11.2008 12:41
1. Свабодны /не такi як у Жданах-кантраляваны/ РЫНАК !
2. Вольная ПРАСА i TV.
3. Зьнесьцi абавязяк прыпiскi.
4. Ратыфікаваць Еўрапейскую Канвенцыю
5. Ушанаваць адраведнымi уставамi у шырокiм сэнсе БЕЛАРУСКАСЬЦЬ у Беларусi.
На пачатак!
Імя:: Ганна
26.11.2008 13:21
Лукашэнка і правы чалавека - несумяшчальныя з'явы. Самае лепшае, што ен можа зрабіць - пакаяцца, папрасіць прабачэнне ў свайго народу за гвалт над правамі чалавека,над беларускай мовай, гісторыяй, сцягам і г.д.Але ж і на гэта ен не здольны. Бог яму суддзя!
Імя:: Лявон Горад:: Oulu
26.11.2008 14:21
Каб нешта яму параіць, трэба ведаць - хто для яго з'яўляецца чалавекам?
Імя:: Вітаўт Горад:: Менск
26.11.2008 16:38
Во дзіва. Хочаце каб воўк не еў мяса!
Хай бы Лукашэнка зрабіў min: выканаў сваю Канстытуцыю і беларуская мова была дзяржаўнай.
Імя:: Лявон Горад:: Гомель
26.11.2008 16:47
Дыктатар-лiбэрал! Гэта нешта новае. Раней не было веры слaвам, а зараз дык проста дзiуна. Куды яно усё рухаецца?
Аказваецца, нiхто не ведау "галоуную задачу прэзыдэнта"! Ну, цяпер стане лягчэй.
Імя:: Снежны Ч Горад:: які перамог фашызм
26.11.2008 17:48
"Лукашэнка будзе абараняць правы чалавека."
гэта як? сам сябе асудзіць і пасадзіць?
Імя:: Фрабел
26.11.2008 19:21
Чалавеку можна верыць, але ніяк не Лукашэнку. Гэта пустыя словы, хітрыкі,разлічаныя на тых,хто яшчэ не зразумеў сапраўдную сутнасць дыктатара.Ён
ніколі і нічога добрага не зрабіў для беларусаў, толькі зло і зло.Ён саўсёды будзе думаць толькі аб адным - каб не трапіць за краты за садзеяннае, за цяжкія злачынствы. Таму будуць такія закідоны і
працягвацца злачынствы абавязкова будуць.
Чалавекам ён не стане !!!
Імя:: Васiль
26.11.2008 20:23
З яго абаронца правоу чалавека,як з асла генералiciмус.14 год ён ламау рукiкi,рэбры,кiдау у турмы,зарывау у магiлы.
Імя:: Віталь
26.11.2008 19:04
Магчыма я праспаў і цапер першага красавіка?