Гродзенцы змагаюцца супраць незаконнага знішчэння дрэваў
Жыхары дабілася прызнання факту парушэння заканадаўства пры вырубцы дрэваў.
Некалькіх апошніх год з дазволу мясцовых уладаў у Горадні знішчаюцца дрэвы.
Апошні выпадак адбыўся, калі камунальшчыкі спілавалі сем васьмідзесяцігадовых ліп у завулку Тэлеграфным, што побач з вуліцай Алізы Ажэшкі. Гарадзенцы, якія сталі сведкамі вырубкі і спрабавалі абараніць дрэвы, былі затрыманыя міліцыяй.
Алена Вінчэўская, актывістка грамадскага аб’яднанная "Ахова птушак Бацькаўшчыны", накіравала скаргі на дзеянні камунальнікаў Горадні ў пракуратуру, аблвыканкам, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Сёння атрыманы адказ з камітэту прыродных рэсурсаў. Выконваючы абавязкі старшыні Генадзь Казак паведамляе, што 30 кастрычніка камітэт выдаў прадпісанне аб парушэнні камунальнымі службамі Горадні прыродаахоўнага заканадаўства ў частцы абавязку ўладаў ўзгадняць з грамадзянамі пытанні выдалення аб’ектаў расліннага свету.
Алена Вінчэўская:
- Гэта першы крок у нашым змаганні за тое, каб Горадня засталася зялёнай. Плануючы вырубкі, улада павінна загадзя інфармаваць грамадскаць, каб мы мелі магчымасць уплываць на прыняццё канчатковага рашэння. І мы будзем патрабаваць ад уладаў стварэння адпаведнага механізму грамадзянскага ўдзелу.
http://news.Тут/society/121004.html