Справаздача.
Усім жадаю, каб з надвор'ем хаця б пашанцавала!
Здзейснена.
"шабас" у парку адмяняецца.
Здзейснена, усё прайшло ціхамірна, без хапуноў і трызнення, а нават камеры ў твар не сунулі - гэта прыемна. А! Да, паміж іншым, блакаванне камер, дронаў і смартфонаў у Мінску таксама ўзгоднена і адобрана. Мною асабіста. Няма чаго шпіёніць.
Увага, пункт найлепшы!
А лепей крылатых ільвоў
Львы крылатыя дэтэктэд:
1. Амбасадар Вялікай Брытаніі павіншавала са 100-годзьдзем БНР: «Спадзяюся, што ўсе беларусы аб’яднаюцца»!
2. Сэнатар-рэспубліканец Джон Макейн віншуе беларусаў са стагоддзем БНР!
3. МЗС Літвы далучылася да віншаванняў!
4. Пабам! Прэзыдэнт Польшчы павіншаваў беларусаў зь юбілеем БНР!
Наконт пункта чацвёртага ажно расчулілася.

І амаль падрыхтавалася забыць выбрыкі 2016 г. з помнікамі вайскоўцам савецкай арміі.
Я вам больш скажу, нават сонейка яснае Ляксандра Рыгоравіч выціснуў з сябе "Віншую з днём Незалежнасці!", праўда, у бок Грэцыі (у Грэцыі ўсё ёсць), але! Па-мойму, гэта трэніровачны залп! У наступным годзе чакаем шчырага віншавання, пане Ўлада.
Яшчэ чакаем у наступным годзе арліцу залатую а дзвюх галавах. Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, вэлкам! А ўвогуле я лічу, што маглі б, маглі б. Хаця б Жырыноўскі, ну. Адчуванне моманту страцілі, нажаль.
Яшчэ раз паўтараю: у выпадку прызнання БНР Расіяй у Беларусі будзе страчаная нават самая глеба для ўзнікнення русафобіі.
З народзінамі, Беларусь незалежная, маленькая.

Тэму папрашу лічыць зачыненай да наступнага сакавіка.
Подпіс сапраўдны:
redbirdУ якасці пячаткі дадаю крылы чырвоныя: