Меў радасць пазнаёміцца з бракаробамі
, таму зараз трэба выпраўляць вынікі іх "стараннай працы". А так як уласных ведаў ды вопыту малавата, пажадана б было атрымаць парады ды дапамогу.
Вырашыў рабіць неспешна, з разлікам, што гэтыя праблемы вылезуць не менш, як праз 3-5 гадоў.
Спачатку крыху гісторыі:
Неяк незаўважна утварыліся дзіркі ў днішчы. Не надта вялікія, але праз нейкі час малое дзіця ўжо змагло б тармазіць ножкамі. Парогі знешне былі цэлымі, а вось унутры цалкам пакрыты тонкім слоем карозіі (наколькі атрымалася ўбачыць праз тэхналагічныя адтуліны).
Зняў сядзенні, падняў каўралін, паабстукваў рыхлую іржу, апрацаваў "Цынкаром" і паехаў на аўтасэрвіс.
Пры аглядзе машыны на сэрвісе неяк не ткнуў майстра носам у дзірку, што знаходзіцца за вадзіцельскім сядзеннем, сапраўды, спінка задняга сядзення была апушчана, як на фота, дапускаю, што майстар мог там дзірку не заўважыць.
Заўважыўшы яе, мне патэлефанавалі. Паведамілі, што тут дадатковая праца, трэба здымаць пярэдняе сядзенне і абіўку. Як аказалася, ні зняцце абіўкі, ні сядзення не патрабавалася. Затое пры дабаўленні да 3 вызначаных раней яшчэ 1 дзіркі кошт павялічыўся ў 2,3 разы.
Забраў з сервіса, здавалася завараную і апрацаваную машыну, але варта было крыху пакалупаць адвёрткай, як вылезла:
Від на латкі знізу (з-пад машыны):
Можа я занадта крытычна адношуся да майстра, які працаваў над гэтым, але лічу што яго лепш называць не майстрам, а рукапопам.
Вырашыў зачышчаць усё яго рукаблуддзе і рабіць зноўку, але самастойна, па-любіцельску, а не па-майстэрску.
Машына пакуль не гарыць, бо езжу я амаль усюды на веласіпедзе, пачну ёй больш актыўна карыстацца толькі восенню і зімой (калі ў дочцы пачнецца вучоба).
Можа хто падкажа, з якога боку падысці да якаснага вырашэння праблемы і дапаможа знайсці адказы на пытанні:
1. Ці можна вызначыць, колькі праслужаць парогі і калі іх трэба мяняць?
2. Дзе лепш набываць парогі, чуў, разам з імі трэба варыць узмацняльнікі?
3. Як прадліць срок службы ланжаронаў (каб не гнілі знутры)?
4. Як здымаць цеплагукаізаляцыю днішча? Думаў паспрабаваць фенам, але на СТА сказалі, што гэта не дапаможа - адзіны спосаб малатком. Малатком у мяне не надта атрымліваецца - адбіваецца па малому кавалку, яшчэ і завадское пакрыццё порціцца.
5. Іржа ідзе ўздоўж шва, куды не атрымліваецца дабрацца. Што тут можна зрабіць, як закансерваваць?