Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
04 Август 2025, 10:49:17
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ  (Прочитано 6676 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Krapiwa
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 55


Жыве Беларусь!

Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 13 Март 2006, 08:41:07 »

12 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, "Дарогу пакажа Сьцяг": "Заклікаю ўсіх уключыцца ў працу па Народным Галасаваньні, адчуць адказнасьць і важнасьць палітычнага моманту. Няхай нас не бянтэжыць папулістыка і мітусьня людзей, што гуляюць у чужыя выбары, каб свае праіграць.

Праграма нашай партыі, нашыя ідэі і нашая дзейнасьць значна шырэйшыя і больш унівэрсальныя, чым ніша, якую мы акрэсьлілі партыйным назовам. Нашыя ідэі, падыходы і справы - гэта абсяг унівэрсальнай, шырока зразумелай народнай партыі. Наша праграма - гэта народная праграма, грунт, на якім ва ўмовах антыбеларускай палітыкі можа аб’яднацца на барацьбу за выжываньне і свабоду ўся беларуская нацыя. Мы мусім захаваць нашу фронтаўскую народную Партыю і Беларускае Адраджэньне, якое падрыхтуе будучыню.

Сітуацыя з імітацыяй гэтых выбараў, на мой погляд, ужо цалкам праясьнілася. Здаецца, што Масква канчаткова паставіла толькі на Лукашэнку і з Казуліна зараз будуць адно ляпіць - будучага кішэннага лідэра падстаўной апазыцыі. Мілінкевіча (што адразу было зразумела) выкінуць за борт. (Хаця, зноў паўтаруся, цалкам выключаць варыянт замены Лукашэнкі на Казуліна я яшчэ ня стаў бы).

Пасьля выбараў чакаецца ўзмацненьне антыбеларускай рэакцыі і расчараваньне людзей, якія не прынялі ўдзел у Народным Галасаваньні і наіўна верылі ў выбарчы спэктакль ды імкнуліся галасаваць за "альтэрнатыўных кандыдатаў". Тым ня менш сілы антыбеларускага рэжыму будуць ужо падарваныя. Ён заходзіць у тупік, зь якога няма выхаду. І тады мы зноў падымем наш Беларускі Сьцяг, які пакажа дарогу ўсім".

З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, і сп Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны ахарактарызавалі палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне і вызначылі задачы па Народным Галасаваньні. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў Беларусі. Яны паведамілі пра кампанію запалохваньня людзей, якую праводзяць структуры рэжыму ў імкненьні забясьпечыць фальшывую перамогу Лукашэнкі. Многія грамадзяне разумеюць, што адзіным эфэктыўным спосабам супрацьстаяньня рэжымнай машыне выбарчых фальсіфікацыяў зьяўляецца менавіта Народнае Галасаваньне. Сябры Сойму паведамілі таксама пра актыўныя дзеяньні падстаўной псэўдаапазыцыі, якая блытае людзей і заклікае беларусаў "аддаць свой голас" за Мілінкевіча і Казуліна. Звычайнай стала практыка, калі адны і тыя ж асобы з псэўдаапазыцыі зьбіралі подпісы і распаўсюджваюць цяпер агітацыйныя матэр’ялы і за Мілінкевіча, і за Казуліна (абы грошы плацілі). Выступы абодвух падстаўных прамаскоўскіх кандыдатаў уражаюць людзей расейскай мовай, а таксама ўсхваленьнямі Расеі і заклікамі да інтэграцыі з усходнім суседам "мацнейшай, чым пры Лукашэнку". Пра Казуліна на правінцыі кажуць: "Дык гэта выліты другі Лукашэнка". Людзі разьяднаныя, многія, што ўмеюць цьвяроза думаць, не ўспрымаюць псэўдаапазыцыянэраў, іншыя наіўна вераць імітатарам. Тыя, хто ведаюць пра Народнае Галасаваньне, рыхтуюцца да яго.

http://www.pbpf.org/art.php?art=20&cat=1&lang=be
Записан

Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,073 секунд. Запросов: 19.