Krapiwa
Гродненец
 Репутация: +0/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 55
Жыве Беларусь!
|
 |
« : 14 Январь 2006, 01:59:12 » |
|
Гісторыя Партыі БНФ Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ (Партыя БНФ) зьяўляецца палітычнай і юрыдычнай пераемніцай Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (БНФ), шырокага палітычнага руху, заснаванага ў кастрычніку 1988 г., і Партыі БНФ, заснаванай ў 1993 г. Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» заснавалі беларускія інтэлектуалы Васіль Быкаў, Міхась Дубянецкі, Зянон Пазьняк і іншыя ў Менску. На Першым зьезьдзе БНФ у чэрвені 1989 г. быў абраны кіруючы ворган - Сойм БНФ і прынятая Праграма, у якой былі вызначаны галоўныя задачы руху: барацьба за незалежнасьць Беларусі, дэмакратызацыя ўлады, адраджэньне беларускай культуры і мовы. Зянон Пазьняк быў абраны Зьездам Старшынёй Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». З.Пазьняк (нар. 1944) - вядомы пісьменьнік, гісторык, археёлаг, які абараняў беларускую культуру і мову ў перыяд камуністычнай тыраніі і расейскай акупацыі. У 1980-х гг. ён правёў археялагічныя раскопкі ва ўрочышчы Курапаты каля Менску і даказаў, што расейская камуністычная НКВД забіла і пахавала толькі ў гэтым месцы больш як 250 тысячаў чалавек у 1929-41 гг. Курапаты сталіся сімвалам Пакутніцтва Беларускай нацыі ў ХХ стагоддзі. Чытаць далей--------------------Афіцыйны сайт Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ - http://www.pbpf.org
|
|
|
Записан
|
|
|
|
SAnt
|
У першым сказе ў дужках павінна быць - (КХП-БНФ). Партыя БНФ - гэта іншая арганізацыя.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Krapiwa
Гродненец
 Репутация: +0/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 55
Жыве Беларусь!
|
У першым сказе ў дужках павінна быць - (КХП-БНФ). Партыя БНФ - гэта іншая арганізацыя. За гэта скажам дзякуй раскольніку БНФ - Вячорке.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
DarkAvenger
|
На кол предателей.
|
|
|
Записан
|
Здесь могла быть ваша реклама.
|
|
|
GB
|
Везде враги! Даже в наших рядах есть шпионы из ГэБэ!!
|
|
|
Записан
|
|
|
|
SAnt
|
У першым сказе ў дужках павінна быць - (КХП-БНФ). Партыя БНФ - гэта іншая арганізацыя. За гэта скажам дзякуй раскольніку БНФ - Вячорке. Гэта ваша прыватная думка. Я ведаю адзін гістарычны факт. У 1999 годзе паміж І і ІІ сесіямі з'езда Партыі БНФ, прыхільнікі Пазьняка адмовіўшыся ад барацьбы за пасады ў партыі стварылі Кансерватыўна-Хрысьціянскую Партыю БНФ. І цяпер і дэ-юрэ і дэ-факта ёсць дзве арганзацыі Партыя БНФ і КХП-БНФ.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Krapiwa
Гродненец
 Репутация: +0/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 55
Жыве Беларусь!
|
Пасьля таго, як Зянон Пазьняк вымушаны быў выехаць за мяжу ў 1996 г., раскольнікі рэзка актывізавалася. Хадыка, Вячорка, Бяляцкі пачалі раптам езьдзіць у Маскву, сустракацца з крамлёўскімі прадстаўнікамі, падпісваць нейкія паперы без якой-кольвечы санкцыі Сойму, кіраўніцтва і сяброў Фронту. На запытаньні Сойму яны цынічна адказвалі: «Так, у Маскве мы падпісалі паперы аб супрацоўніцтве з правымі сіламі Расеі. У тэксьце пагадненьня няма згадкі пра незалежнасьць Беларусі. Маскоўскія калегі сказалі нам, што такая згадка азначала б для іх палітычную сьмерць у Расеі...». Усё правільна, толькі адсутнасьць згадкі пра незалежнасьць Беларусі ў такіх дакумантах азначала таксама палітычную сьмерць для Беларусі гэтых беларускіх прадстаўнікоў. Аднак, згаданыя асобы ўжо не прадстаўлялі Беларусь, яны раздвоіліся, бо пераходзілі пад дах і пад спрыяньне лютага ворага Беларусі – маскоўскай імпэрыі. І ўсё ж агентура і раскольнікі ня здолелі павесьці за сабой Народны Фронт. У 1999 г. пасьля правалу авантуры з «адзіным кандыдатам» Чыгіром хадыкі-вінцучкі пайшлі на сробу развалу Фронту. На зьезьдзе Фронту і Партыі БНФ яны не прызналі абраньне бальшынёй галасоў (бальшыня была ў чатыры голасы) сп. Зянона Пазьняка на пасаду Старшыні (што адпавядала патрабаваньням Статуту) і абвесьцілі сваім «старшынёй» Вінцука Вячорку. http://www.pbpf.org/art.php?art=74&cat=3&lang=be
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Krapiwa
Гродненец
 Репутация: +0/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 55
Жыве Беларусь!
|
Праграма Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ (Партыі БНФ)Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя - БНФ (Партыя БНФ) ёсць удакладненая назва Партыі Беларускага Народнага Фронту, якая прынята на яе чарговым ІV-ым Зьездзе 26.09.1999 года. Вытокі палітычнай дзейнасці Партыі БНФ пачынаюцца ад 19 кастрычніка 1988 году - часу ўтварэння Арганізацыйнага Камітэту Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Партыя БНФ прызнае за сабою ўсю гісторыю Беларускага Народнага Фронту і бярэ на сябе адказнасць за ўсю ягоную палітыку, усю дзейнасць і дакументы ад пачатку існавання БНФ. У выпадку спынення дзейнасці БНФ з’яўляецца ягонай пераемніцай. Партыя БНФ засяроджвае сваю дзейнасць пераважна на ідэйна-палітычных пытаннях і задачах, якія выкладзеныя ў гэтай Праграме. Парушэнне прававых прынцыпаў дэмакратыі ў Рэспубліцы Беларусь вымагае абароны канстытуцыйнай законнасці і ўсталявання справядлівасці, умацавання суверэнітэту краіны, абуджэння жыццёвых сілаў нацыянальнай культуры і эканомікі. Чытаць далей--------------------http://www.pbpf.org - Афіцыйны сайт Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Krapiwa
Гродненец
 Репутация: +0/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 55
Жыве Беларусь!
|
Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ-------------------------------------------------------------------------------------------- Зянон Пазьняк, старшыня Партыі БНФ  Старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўейскага раёна Гарадзенскай вобласьці. -------------------------------------------------------------------------------------------- Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Партыі БНФ на Беларусі Выканаўца абавязкаў у Беларусі Старшыні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Нарадзіўся 5 мая 1960 г. у Менску ў сямьі рабочых. Беларус. -------------------------------------------------------------------------------------------- Сяргей Папкоў, намеснік старшыні Партыі БНФ Палітычнай дзейнасьцю займаецца з 1987 года. З 1990 па 9-га студзеня 1996 г. дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. У Беларускім Народным Фронце "Адраджэньне" з 1990 г. Займаецца сістэмным аналізам палітычных, сацыяльных і эканамічных працэсаў. -------------------------------------------------------------------------------------------- Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ--------------------http://www.pbpf.org - Афіцыйны сайт Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Krapiwa
Гродненец
 Репутация: +0/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 55
Жыве Беларусь!
|
Статут Кансерватыўна-Хрысцiянскай Партыi — БНФ (Партыi БНФ)Поўная назва партыі: Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ. Скарочаныя назвы партыі: Партыя БНФ. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ ёсьць удакладненая назва Партыі Беларускага Народнага Фронту, якая прынята на яе чарговым 4-ым Зьезьдзе 26.09.1999 года. Партыя БНФ прызнае за сабою ўсю гісторыю грамадскага аб’яднаньня Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» і бярэ на сябе адказнасьць за ўсю ягоную палітыку, усю дзейнасьць і дакументы ад пачатку існаваньня БНФ «Адраджэньне». Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ зьяўляецца пераемніцай Партыі Беларускага Народнага Фронту. Партыя БНФ - гэта палітычная партыя, якая грунтуецца на ідэалогіі беларускага Адраджэньня і народна-кансэрватыўных каштоўнасьцях беларускай палітычнай культуры, ажыцьцяўляе сваю палітычную праграму шляхам прапаганды ідэй і ўдзелу ў фармаваньні канстутыцыйных органаў дзяржаўнай улады Беларусі. Партыя БНФ выступае за добрае ўладкаваньне грамадзтва на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму, за культурна-нацыянальнае адраджэньне беларускай нацыі, за разьвіцьцё беларускай культуры ды культуры ўсіх нацыянальных супольнасьцяў Беларусі. Галоўная мэта Партыі БНФ - усталяваньне дэмакратычнага грамадзтва і пабудова моцнай беларускай дзяржавы. Партыя БНФ дзейнічае ў межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона «Аб палітычных партыях» ды іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасьці са сваім Статутам. Яе дзейнасьць распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей--------------------http://www.pbpf.org - Афіцыйны сайт Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ
|
|
« Последнее редактирование: 17 Январь 2006, 00:58:40 от Krapiwa »
|
Записан
|
|
|
|
SAnt
|
Шаноўны аўтар! Як вы пракаментуеце, што пасьля расколу гонар нацыі Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін вайшлі ў Сойм Партыі БНФ пад кіраўніцтвам Вячоркі.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Krapiwa
Гродненец
 Репутация: +0/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 55
Жыве Беларусь!
|
12 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, "Дарогу пакажа Сьцяг": "Заклікаю ўсіх уключыцца ў працу па Народным Галасаваньні, адчуць адказнасьць і важнасьць палітычнага моманту. Няхай нас не бянтэжыць папулістыка і мітусьня людзей, што гуляюць у чужыя выбары, каб свае праіграць. Праграма нашай партыі, нашыя ідэі і нашая дзейнасьць значна шырэйшыя і больш унівэрсальныя, чым ніша, якую мы акрэсьлілі партыйным назовам. Нашыя ідэі, падыходы і справы - гэта абсяг унівэрсальнай, шырока зразумелай народнай партыі. Наша праграма - гэта народная праграма, грунт, на якім ва ўмовах антыбеларускай палітыкі можа аб’яднацца на барацьбу за выжываньне і свабоду ўся беларуская нацыя. Мы мусім захаваць нашу фронтаўскую народную Партыю і Беларускае Адраджэньне, якое падрыхтуе будучыню. Сітуацыя з імітацыяй гэтых выбараў, на мой погляд, ужо цалкам праясьнілася. Здаецца, што Масква канчаткова паставіла толькі на Лукашэнку і з Казуліна зараз будуць адно ляпіць - будучага кішэннага лідэра падстаўной апазыцыі. Мілінкевіча (што адразу было зразумела) выкінуць за борт. (Хаця, зноў паўтаруся, цалкам выключаць варыянт замены Лукашэнкі на Казуліна я яшчэ ня стаў бы). Пасьля выбараў чакаецца ўзмацненьне антыбеларускай рэакцыі і расчараваньне людзей, якія не прынялі ўдзел у Народным Галасаваньні і наіўна верылі ў выбарчы спэктакль ды імкнуліся галасаваць за "альтэрнатыўных кандыдатаў". Тым ня менш сілы антыбеларускага рэжыму будуць ужо падарваныя. Ён заходзіць у тупік, зь якога няма выхаду. І тады мы зноў падымем наш Беларускі Сьцяг, які пакажа дарогу ўсім". З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, і сп Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны ахарактарызавалі палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне і вызначылі задачы па Народным Галасаваньні. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў Беларусі. Яны паведамілі пра кампанію запалохваньня людзей, якую праводзяць структуры рэжыму ў імкненьні забясьпечыць фальшывую перамогу Лукашэнкі. Многія грамадзяне разумеюць, што адзіным эфэктыўным спосабам супрацьстаяньня рэжымнай машыне выбарчых фальсіфікацыяў зьяўляецца менавіта Народнае Галасаваньне. Сябры Сойму паведамілі таксама пра актыўныя дзеяньні падстаўной псэўдаапазыцыі, якая блытае людзей і заклікае беларусаў "аддаць свой голас" за Мілінкевіча і Казуліна. Звычайнай стала практыка, калі адны і тыя ж асобы з псэўдаапазыцыі зьбіралі подпісы і распаўсюджваюць цяпер агітацыйныя матэр’ялы і за Мілінкевіча, і за Казуліна (абы грошы плацілі). Выступы абодвух падстаўных прамаскоўскіх кандыдатаў уражаюць людзей расейскай мовай, а таксама ўсхваленьнямі Расеі і заклікамі да інтэграцыі з усходнім суседам "мацнейшай, чым пры Лукашэнку". Пра Казуліна на правінцыі кажуць: "Дык гэта выліты другі Лукашэнка". Людзі разьяднаныя, многія, што ўмеюць цьвяроза думаць, не ўспрымаюць псэўдаапазыцыянэраў, іншыя наіўна вераць імітатарам. Тыя, хто ведаюць пра Народнае Галасаваньне, рыхтуюцца да яго. http://www.pbpf.org/art.php?art=20&cat=1&lang=be
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|