Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
24 Июль 2025, 07:00:33
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 33 34 36 37 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: "Пресса и СМИ. Армейские новости"  (Прочитано 162932 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
-MASTER-
Абр Абр Абр Абырвалг
Moderator
*****

Репутация: +1544/-19
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 6766


Наши сомнения - это наши предатели.

Просмотр профиля
« : 31 Декабрь 2011, 17:39:54 »

Что мы узнаем об армии, новости и нововведения про армейский быт и жизнь публикуем здесь. Интересные ссылки, статьи в СМИ о Армии.  Улыбка
Скрытый текст (нажмите, чтобы показать/спрятать)
удачного общения)))

« Последнее редактирование: 02 Март 2016, 08:55:17 от Audio Dealers » Записан

Первое сообщение / продолжение темы 
Энди Андерсон
Гость
« Ответ #1021 : 15 Декабрь 2015, 23:29:25 »

налицо обдуманность выбора профессии - защищать свою Родину

"У мяне 51 памер нагі". Хлопец з Валожына стаў кантрактнiкам, таму што яму пасуюць толькi берцы

У садок Вадзім Бычкоўскі ішоў з 40 памерам нагі. У чацвёртым класе нага вырасла да 45 памеру. Цяпер памер 51-ы, і ўжо зусім не да жартаў: такога абутку ў продажы не знайсці, а гарантыі, што нага не вырасце яшчэ больш, няма.

У пошуках патрэбнага памеру абутку хлопец абзваніў і аб’ездзіў ледзьве не ўсю Беларусь. Апошнія тры з паловай гады выбар абутку для маладога чалавека быў проста пакутай.

— У якую краму ні зайду, самы вялікі памер — 45−46. Калі ў мяне быў 48 — знаходзілі абутак у Польшчы. Сёлета мне прывезлі адтуль туфлі 50 памеру. Але ўжо і яны мне ціснуць, — распавёў малады чалавек "Рэгiянальнай газеце".

Два гады таму Вадзіма прызвалі ў войска. Сёлета ў ліпені хлопец пайшоў у Валожынскую вайсковую часць на кантрактную службу. Для яго гэта выратаванне: вайсковыя берцы — адзіны абутак, у якім больш-менш камфортна.

— У горад не выйсці: вайсковы абутак пад звычайнае адзенне не пасуе. Даводзіцца хадзіць у форме, — дадае малады чалавек.
Рост у хлопца — 1,97 метра. Ужо ў садку ён на галаву абганяў аднагодкаў.

Такога вялікага памеру нагі ў сям'і Вадзіма ні ў каго больш няма. Бацька носіць абутак 42−43 памеру.

— Камусьці можа і смешна, а мне — не. Я не магу набыць нармальны абутак.

Цяпер камандаванне ў вайсковай часці падбірае Вадзіму зімовыя і летнія туфлі пад паўсядзённую форму адзення.

— Хацелася б мець і на зіму, і на вясну, і на лета, і спартовы абутак. Спортам займаюся з дзяцінства: футбол, валейбол, цяжкая атлетыка, — дзеліцца Вадзім. — Ездзіў у сталічнае атэлье, там гатовыя зрабіць пад замову пару, але гэта каштуе больш за шэсць мільёнаў рублёў. І чакаць давядзецца месяц.

Ці сапраўды абутак вялікага памеру не знайсці

Самы вялікі абутак, які вырабляюць буйныя айчынныя вытворцы, — 47−48 памеру. Так што знайсці абутак у звычайнай краме сапраўды немагчыма.

Выйсце — невялікія фірмы, што робяць абутак пад замову. Праўда, некаторыя не робяць абутак такога вялікага памеру, паколькі няма адпаведных калодак. Іншыя гатовыя ўзяцца, але цана можа дасягаць шасці мільёнаў рублёў.

Толькі ў адной з ваўкавыскіх майстэрняў па тэлефоне адказалі, што вырабіць абутак змогуць і за мільён рублёў. Аднак адразу папярэдзілі, што перад гэтым трэба прыязджаць да іх на абмер нагі.

Читать полностью:  http://news.Тут/society/477067.html
Записан
Страниц  : 1 ... 33 34 36 37 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,072 секунд. Запросов: 21.