Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
11 Январь 2026, 14:13:16
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 3 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларуская паэзiя  (Прочитано 72114 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Альгуня
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +2145/-5
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 4939


Просмотр профиля WWW
« Ответ #0 : 19 Март 2005, 00:39:12 »

Ул.Караткевіч
Аптымізм
Пад плашчом , зусім ля вуснаў, залатая галава.
Па вадзе ідзем дахаты, горкі дым зямлю скрабе:
Наймічку таксама добра каля печкі цалаваць,
Калі лес не шле царыцы, суджанай навек табе.

Беларуская песня
Дзе мой край? Там дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы,
І вішневыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца.
Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат заб’ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры
Над ракою чырвонай і цьмянай палет кажаноў.
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары – акіяны, і неба – разлівы ільноў.
Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,
Што за паліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме.
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.
Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары.
А дзяўчаты, як дождж залаты.А сівія матулі
Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ў гары.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок,
Там гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлею ў апошні заглыбяцца змрок.

Ты - наш край. Ты – чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх знічак фасфарычная раць.
Ты – наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому
Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянемся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй раллёй,на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянемся табе, што ніколі,
Ніколі, ніколі, так ніколі не кінем,
Не кінем,
Не кінем цябе.



Вось, найбольш падаюбаюцца Веселый
Записан

Корреспондент  Тут
Страниц  : 2 3 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2026, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,07 секунд. Запросов: 18.