Статут Кансерватыўна-Хрысцiянскай Партыi — БНФ (Партыi БНФ)Поўная назва партыі: Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ.
Скарочаныя назвы партыі: Партыя БНФ.
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ ёсьць удакладненая назва Партыі Беларускага Народнага Фронту, якая прынята на яе чарговым 4-ым Зьезьдзе 26.09.1999 года. Партыя БНФ прызнае за сабою ўсю гісторыю грамадскага аб’яднаньня Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» і бярэ на сябе адказнасьць за ўсю ягоную палітыку, усю дзейнасьць і дакументы ад пачатку існаваньня БНФ «Адраджэньне». Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ зьяўляецца пераемніцай Партыі Беларускага Народнага Фронту.
Партыя БНФ - гэта палітычная партыя, якая грунтуецца на ідэалогіі беларускага Адраджэньня і народна-кансэрватыўных каштоўнасьцях беларускай палітычнай культуры, ажыцьцяўляе сваю палітычную праграму шляхам прапаганды ідэй і ўдзелу ў фармаваньні канстутыцыйных органаў дзяржаўнай улады Беларусі.
Партыя БНФ выступае за добрае ўладкаваньне грамадзтва на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму, за культурна-нацыянальнае адраджэньне беларускай нацыі, за разьвіцьцё беларускай культуры ды культуры ўсіх нацыянальных супольнасьцяў Беларусі.
Галоўная мэта Партыі БНФ - усталяваньне дэмакратычнага грамадзтва і пабудова моцнай беларускай дзяржавы.
Партыя БНФ дзейнічае ў межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона «Аб палітычных партыях» ды іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасьці са сваім Статутам. Яе дзейнасьць распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Чытаць далей--------------------http://www.pbpf.org - Афіцыйны сайт Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ