Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
16 Август 2025, 11:56:40
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 10 11   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Пазьня[ch769]к - кто же он?  (Прочитано 37683 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #330 : 10 Июнь 2014, 18:33:28 »

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ВЫТОКІ РУСКАГА ФАШЫЗМУ"


Для беларусаў вельмі важна зараз, калі адбываецца расейска-украінская вайна, правільна зразумець становішча, магчымыя наступствы для Беларусі і вызначыць прыярытэты ў дзеяньнях.

Маё меркаваньне, што ў Расеі сістэмна разьвіваецца рускі фашысцкі рэжым. Палітыка рэжыму: пашырэньне тэрыторыі, падпарадкаваньне Эўропы, падрыхтоўка атамнага ўдару і 3-й Сусьветнай вайны. Тое, што пачнецца такая палітыка, было ўжо зразумела ў 2000 годзе, калі абсалютную ўладу ў Расеі загарнуў КГБ. Нашыя партыйныя спробы ў той час папярэдзіць заходняе грамадзтва і палітыкаў аб патэнцыйнай небясьпецы вынікаў не далі. На Захадзе не разумелі важнасьці праблемы.

Тут трэба адзначыць істотны момант. У штучным, інсьпіраваным Расеяй супроцьстаяньні Захаду і Расеі палітычная інтэлектуальная перавага ёсьць на баку рускіх. Найперш гэта выяўляецца ў ацэначным падыходзе. Расейцы добра разумеюць Захад, ягоную палітыку і матывы дзеяньняў. Тым часам Захад, трэба прызнаць, у сваіх ацэнках Расеі вылучаецца абмежаванасьцю, ягоныя падыходы, як правіла, павярхоўныя, неадпаведныя, часта неадэкватныя.

Пасьля перамогі Майдану ва Украіне пуцінскае кіраўніцтва, добра ведаючы аслабленасьць Эўропы і цяжкасьці ЗША, тут жа беспакарана пачало брудную вайну супраць Украіны. Ні Украіна, ні Захад (з прычыны сваёй непадрыхтаванасьці і адпаведна няздольнасьці дзейнічаць) не аб’явілі нават расейскую агрэсію вайной, чым паспрыялі акупантам – хуткаму захопу Крыма, інсцэніроўцы яго анэксіі, дэверсійнаму ўварваньню ў Данбас і фармальнаму выхаду з-пад дзеяньняў міжнароднага заканадаўства (бо вайна ідзе, але фармальна яе як бы няма, яна не названая вайной). Ваенны напад на Украіну сталі называць “тэрарызмам”, “сэпаратызмам”, “бандыцкімі фармаваньнямі”, а некаторыя заходнікі нават “паўстаньнем” і г. д. Тым часам рускія зламалі ўкраінскую мяжу, 10 тысячаў расейскіх дыверсантаў і баевікоў топчуцца ў Данбасе, забіваюць украінцаў, а крамлёўская дыпламатыя з размаху абвінавачвае ўкраінскае кіраўніцтва ў парушэньні нормаў Міжнароднага права, крычыць пра недазволенасьць выкарыстоўваць войска супраць “тэрарызму” (маўляў, рускіх крыўдзяць).

Эмоцыі супраць рускай ілжы, цынізму, хлусьні становішча не зьмяняюць. Руская дыпляматыя апэлюе да Міжнароднага права, якое, на іх думку, мусіць асудзіць выкарыстаньне войска Ўкраінай і павінна падтрымаць расейцаў, бо гэта ж , маўляў, не вайна а толькі “тэрарызм”, расейскія нападнікі, ўзброеныя да зубоў, маўляў, нават не дыверсанты,  яны ж  усяго “тэрарысты”, якія напалі на Ўкраіну і ўкраінскае войска ня мае права іх зьнішчаць. Вы чулі такое!

У гэтакае абсурднае становішча, нажаль, паставіла Украіну яе часовая ўлада разам з разгубленым Захадам. 

Зразумела, што яно ўсё ня так проста. Але на сённьняшні дзень трэба канстатаваць факт пэўнай выніковасьці руска-фашысцкай агрэсіі на Украіне. Крым яны захапілі. Крымскае ўзьбярэжжа і марскі шэльф багатыя радовішчамі нафты і газу. Тут ляжыць будучая энэргетычная самастойнасьць Украіны, якую пуціністы, па іх словах, цяпер “адцяпалі”. Ва ўкраінцаў пасьля выбараў прэзыдэнта яшчэ ёсьць шанец усё перавярнуць, паставіць з галавы на ногі і выкаваць перамогу пры падтрымцы ўсяго сьвету. Будзем спадзявацца на лепшае. Але мушу сказаць, што ўсё залежыць ад Украіны, ад яе кіраўніцтва і народу. Спадзявацца на Захад – небясьпечная ілюзія.

Да пуцінскай агрэсіі супраць Украіны шмат якія людзі жылі фальшывымі ўяўленьнямі пра Расею. Спрацоўвала яшчэ савецкая акупацыйная прапаганда пра “брацкія народы”, “дружбу”, “мір” і т. п. Цяпер вочы расплюшчыліся ўсяму сьвету. Таму вельмі важна ведаць дакладна сутнасьць гэтага ворага чалавецтва і разумець, што ад яго можна чакаць.

Крыніца фашызму месьціцца якраз у рускіх, у рускай мэнтальнасьці, у складзе розуму, у асаблівасьцях грамадзтва.

Чытаць далей
Записан
Страниц  : 1 ... 10 11   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,084 секунд. Запросов: 20.