Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
27 Октябрь 2025, 08:10:14
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: СПЫНІМ СТВАРЭННЕ ЭЎРА-АЗІЯЦКАГА САЮЗА!  (Прочитано 15895 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #60 : 09 Июнь 2014, 20:12:30 »

АБ ПАДПІСАНЬНІ ПРАМАСКОЎСКІМ РЭЖЫМАМ ПАГАДНЕНЬНЯ АБ "ЭЎРАЗІЙСКІМ ЭКАНАМІЧНЫМ САЮЗЕ"

Заява

Як стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі, 29 траўня 2014 г. у горадзе Астана А. Лукашэнка, які насуперак выбарам непрызнаных міжнароднай супольнасьцю 18 -ты год займае пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, ад імя Беларусі, разам з прэзыдэнтамі Казахстана і Расеі, падпісаў пагадненьне аб стварэньні "Эўразійскага эканамічнага саюзу".

Зьмест падпісанага А. Лукашэнкам дакуманту беларускаму грамадзтву невядомы, мэтазгоднасьць падпісаньня падобнага дакуманту ў беларускім грамадзтве не абмяркоўвалася – думка беларусаў аб мэтазгоднасьці прыняцьця такога дакуманту ўлічана не была. Непразрыстасьць вакол падпісанага дакуманту зразумелая – абсалютная бальшыня беларусаў жадае жыць у незалежнай Беларускай дзяржаве, вызначаць свой лёс самым, а не залежаць ад волі іншых дзяржаў, найперш Расеі, дзеяньні якой носяць відавочна імпэрскі, разбуральны характар і нясуць пагрозы ўсяму сьвету.

Практыка апошніх гадоў, калі эканоміка Беларусі прамаскоўскім рэжымам, па ўказаньні Масквы,  штучна адсякалася ад супрацы з разьвітымі краінамі сьвету і ськіроўвалася ў бок тэхналягічна адсталай і дэградуючай эканомікі Расеі, паказала, што гэта тупіковы і сьмяротны шлях для беларускай нацыі і дзяржавы; як вынік – стратная, неэфэктыўная прамысловасьць і сельская гаспадарка. Яшчэ большая прывязка да краіны, якая ськіраваная на зьнешнюю агрэсію і вайну, абсалютна не адпавядае жыцьцёвым інтарэсам Беларусі і яе народа.

Мы заяўляем, што падпісаньне асобай, легітымнасьць якой пад сумненьнем, заведама нявыгаднага Беларусі, насуперак волі народа, пагадненьня зьяўляецца юрыдычна нікчэмным і ня маючым прававой сілы дакумантам. Мы заклікаем усіх службовых асобаў, якія надзелены фармальнымі паўнамоцтвамі, ўстрымацца ад увасабленьня ў жыцьцё (найперш ратыфікацыі) дадзенага пагадненьня, бо факт ягонага падпісаньня мае ўсе прыкметы крымінальнага злачынства.

8 чэрвеня 2014 г., г. Менск 

Сойм Кансерватыўна-Храсьціянскай Партыі -- БНФ
Записан
Страниц  : 1 2 4 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,127 секунд. Запросов: 20.