Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Июль 2025, 11:17:02
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Подари деткам улыбку  (Прочитано 5712 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Andrey-g
Настоящий гродненец
****

Репутация: +218/-3
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 367


тэл. 783-39-26 (МТС)

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 24 Апрель 2014, 01:21:37 »

17 красавіка 2014 года адбылася цікавая і змястоўная экскурсія для дзяцей па нашым старажытным горадзе. Падчас яе хлопцы і дзяўчаты з іншага боку змаглі паглядзець на свой родны, вельмі прыгожы горад на Нёмане.

Ім сустрэліся жыхары, якія жылі ў гэтым горадзе шмат гадоў назад. Шмат цікавага яны паведалі ім. Дзеці змаглі ўласнымі вачамі ўбачыць, як апраналіся ў тыя часы, з чаго і як выраблялася тагачаснае адзенне і прылады, даведаліся, як апрацоўвалася скура жывёл. Паглядзелі і паслухалі гісторы і пра будынкі, якія захаваліся са старажытных часоў.
Апроч таго дзеці змаглі адшукаць адказы на гістарычныя пытанні Таццяны і яе спадарожніка, Дзяніса, знайшлі некаторыя сведкі мінулага, якія крыху адчыняюць таямніцы нашай гісторыі. Нават даведаліся, для чаго выкарыстоўваліся адбойнікі ля брамы у новым замку… Цяжка апісаць, з якой энэргіяй ды ўвагай хлопцы і дзяўчаты шукалі гістарычныя прадметы, іх апісвалі, прадстаўлялі, як яны выкарыстоўваліся ў старажытнасці.
Напрыканцы экскурсіі пакаштавалі пернікаў, што рабіліся па старажытных рэцэптах, выпякаліся ў драўляных самаробных формах, ды завіталі ў Ткаллю, каб аддзячыць майстрам, што прыгатавалі для іх гэтыя пернікі.
Хочацца аддзячыць і тым амаль чарадзеям Таццяне і Дзянісу, што вандруюць па часе, па нашай гісторыі і нагадваюць усім нам пра наша багатае мінулае…

« Последнее редактирование: 29 Апрель 2014, 09:40:01 от Andrey-g » Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,083 секунд. Запросов: 19.