Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
21 Август 2025, 23:18:35
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 41 42 44 45 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 410167 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #1260 : 09 Январь 2008, 22:32:47 »

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14196
«Нуда, змрок, безвыходнасьць. Тут людзі жывуць як у гета».

...- Нуда, змрок, безвыходнасьць. Грэх, які зьнішчае тут чалавека да такой ступені, што той ня ў стане ні працаваць, ні жыць. Уцёкі ў п'янства і распусту - гэта тут спрэс і скрозь увайшло ў норму. Мужчыны пасьля сарака бяруць сабе палюбоўніц-падлеткаў, і ніхто гэтаму не зьдзіўляецца. Наркотыкі, аборты, СНІД - гэта, па сутнасьці, паўсюдная карціна штодзённага жыцьця...
...І сёньня, пасьля чатырнаццаці гадоў я больш схільны іх апраўдваць, чым асуджаць. Гэта ня іх віна, што жывуць такім чынам; яны папросту ня ўмеюць інакш. Ніхто не паказаў ім іншы шлях. Гэта трагічныя ахвяры сыстэмы, якая не дае ім нічога, акрамя ўражаньня безвыходнасьці. Неяк маладыя людзі так і сказалі мне: Мы ўжо ні ў што ня верым. Нас заўсёды вучылі, што ёсьць адна партыя, адзін правадыр, адно шчасьце. Аказалася, гэта хлусьня. Цяпер прыходзіце вы і кажаце, што ёсьць адзін Бог і адна праўда. А калі акажацца, што вы таксама маніце?
- Якіх людзей тут ксёндз сустракае?
- Адарваных ад свайго роду, ад сваіх каранёў, але пры гэтым зычлівых, гасьцінных і адкрытых. Застрашаных. Трэба шмат часу, каб іх зразумець. Баяцца ўвайсьці ў касьцёл; Бог для іх – гэта пагроза, бо Яго Слова расчыняе праўду, а тут жа за праўду загінула столькі народу...

...- Атмасфэры сьвятаў тут ня вельмі відаць. У Вялікдзень людзі падносяць стравы на асвячэньне ў поліэтыленавых пакетах. Два галоўныя сьвяты ў Беларусі гэта, зрэшты, Новы год і Дзень жанчынаў. Толькі потым Вялікдзень і Каляды. Добра што яшчэ ня Дзень нараджэньня Леніна...

...- Яны кажуць так: мы не жывём, мы "выжываем”. Дрэнная праца, дрэнная зарплата. Але ня гэта самае дрэннае. Самае дрэннае гэта тое, што ў тых людзях сядзіць усярэдзіне. Там цяжка знайсьці сям'ю, у якой хтосьці ня быў бы рэпрэсаваным, або ня быў у Афганістане, не забіў чалавека...
.... Калісьці прыехаў да нас архітэктар габрэйскага паходжаньня. Калі яго спыталі, як яму тут падабаецца, адказаў: тут людзі жывуць як у гета. Нібы яны ў пастаяннай небясьпецы. Таму і распуста, і п’янства, уцёкі ў задавальненьне. Людзі ідуць ва-банк, каб яшчэ што-небудзь ад гэтага жыцьця ўзяць. Носяць трэнікі, жанчыны апранаюцца так, што вуліца паходзіць на софт порна. Кожны прагне каханьня, спрабуе яе як-небудзь займець: купіць, выкрасьці, выгандляваць. За любы кошт. Нават коштам СНІД...

Записан
Страниц  : 1 ... 41 42 44 45 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,106 секунд. Запросов: 20.