Галоўны вораг любой дзяржавы гэта той хто пагражае яе існаваньню. Пакуль што пагроза існаваньня Беларусі зыходзіць толькі з боку Расеі. Аргументы :
- энэргетычная залежнасьць,
- эканамічная залежнасьць (рынак збыту; Расея асноўная крыніца зьнешняга крэдытаваньня эканомікі)
-палітычная залежнасьць( адзіная краіна ў Еўропе, падтрымліваючая нас)
-інфармацыйная залежнасьць (мы знаходзімся ў інфармацыйным полі Расеі, аднак трэба адзначыць посьпехі рэжыму ў значнам памяньшэньні ўзьдзеяньня расейскіх мас-мэдыя)
-культурная залежнасьць ( зараз мы ўсяго толькі правінцыя расейскай культуры).
У дадатак да ўсяго этага пэрманэнтная інтэграцыя, якая можа скончыцца толькі інкарпарацыяй. Выказваньні на гэты конт шмат якіх расейскіх палітыкаў не пакідаюць ніякіх сумневаў. Для іх мы частка расейскага народа. Што трэба аддзначыць і сярод нашых грамадзян вялікая колькасьць прытрымліваючыхся гэтага пункту гледжаньня (хоць бы пачытаць шмат якія пасты Паліт-хаты). Гэтыя людзі й з'яўляюцца сапраўднай пятай калёнай суседняй імперыі. Для іх дзяржава Беларусь гэта гістарычная недарэчнасьць, а галоўныя ворагі Пазьняк з Шушкевічам, а зараз да іх далучыўся Мілінкевіч

.
Усе астатнія краіны гэта проста партнёры/супернікі на міжнароднай арэне. Выключэньнем можа быць толькі ЗША, бо гэта таксама імперыя, аднак пагрозы існаваньню нашай дзяржавы яна на сёньняшні гістарычны момант не нясе, пагроза ад ЗША зыходзіць толькі пануючаму рэжыму. Наадварот кіруючыя эліты могуць выкарыстаць моц гэтай звышдзяржавы ў захаваньні нашага суверэнітэту( на Еўрасаюз спадзёваў мала бо яны таксама на расейскай энэргетычнай ігле - здадуць у любы момант).
Усё вышэйсказанае тычыцца такіх утварэньняў як дзяржавы, а не народаў якія ў іх жывуць. Людзі паўсюль людзі.