Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Июль 2025, 11:13:45
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Подари деткам улыбку  (Прочитано 5711 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Andrey-g
Настоящий гродненец
****

Репутация: +218/-3
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 367


тэл. 783-39-26 (МТС)

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 30 Август 2013, 01:28:28 »

Напрыканцы лета, 23-24 жніўня адбылася вандроўка ў в. Свіслач Гродзенскага раёна. Дарэчы гэта наша першая вандроўка, якая працягвалася 2 дні.  Здзяйснялася яна пры дапамозе айца Іллі Гапановіча і ўдзельнікаў Свята-Серафіма-Жыровіцкага брацтва.
Напачатку адбыўся невялікі экскурс ў гісторыю гэтых мясцін. Захавальнік музея Шыдлоўская Зінаіда Ляонцеўна правяла цікавую экскурсію па музеі, што знаходзіцца ў былой сядзібе Красінскіх.
Дзеці даведаліся пра былых ўладальнікаў сядзібы графоў Пуслоўскіх і Красінскіх, пра гісторыю гэтых мясцін. У зале, прысвечанай тэме Вялікай Айчыннай вайны, нават змаглі прымерыць ваенную форму тых гадоў. Пазнаёміліся з дзейнасцю і развіццём СВК “Свіслач”, а таксама паглядзелі ўмовы жыцця і быту беларусаў у мінулыя часы.
Увечары былі займальныя бяседы ля полымя, шашлыкі, гульня “Угадай мелодыю”.


Пасля экскурсіі ў музей, айцец Ілля запрасіў дзетак у Свята-Крэстаўзвіжанскую царкву, дзе яны маглі памаліцца, падняцца па вінтавой лесвіцы да званоў і паспрабаваць сабе ў якасці званароў.
Удзельнікі Свята-Серафіма-Жыровіцкага брацтва Ізох Ірына, Алена Габрыянчык і Вольга Філіпік падрыхтавалі і правялі займальныя гульні з дзецьмі.

Увечары былі займальныя бяседы ля полымя, шашлыкі, гульня “Угадай мелодыю”.

Але найбольш цікавае чакала дзяцей у суботу. Пасля працяглай падрыхтоўкі пачалася ралевая гульня, падчас якой хлопцы і дзяўчаты акунуліся ў фантастычны мір, дзе чакала шмат прыгод і сюрпрызаў.

Дзеці хутка зразумелі, што каб перамагчы, трэба падтрымліваць адзін аднаго, дзяліцца інфармацыяй і знаходкамі, дапамагаць сябрам. І толькі так можна прыйсці да перамогі.

Сустрэліся ім тут Добры рыцар і фея, Злы рыцар і вядзьмак, шкодны дзед і дзіўны звер, а таксама іншыя казачныя персанажы.

Дзеці адгадвалі загадкі, выконвалі заданні, вырашалі рэбусы, спасаліся ад злых істот, і аб’яднаўшы свае намаганні, здолелі перамагчы. Вярталіся ў дзіцячы дом узрушаныя, актыўна ўзгадваючы гульню і ўсе падзеі захапляльнай вандроўкі.

Вялікі дзякуй усім арганізатарам і ўдзельнікам, асабліва іерэю Ілле Гапановічу і Свята-Серафіма-Жыровіцкаму брацтву за экскурсію ў царкву, правядзенне заняткаў з дзецьмі ў першы дзень вандроўкі; кіраўніцтву Свіслацкай школы за дапамогу і памяшканні.

Яшчэ пра гэта мерапрыемства можна пачытаць у нашай групе Ў кантакце і на сайце Гродзенскай епархіі.
« Последнее редактирование: 30 Август 2013, 14:03:56 от Andrey-g » Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,088 секунд. Запросов: 19.