Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
11 Август 2025, 02:36:14
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Вольский & Co + Пролесковский = [ch9829]  (Прочитано 4346 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Тоширский
Почетный гродненец
*****

Репутация: +3/-45
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 2201


поставь мне +1

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 24 Ноябрь 2007, 15:38:23 »

 Лявон Вольскі: «Ніхто з тых музыкаў на гандаль ня пойдзе»

«Калі меркаваць па некаторых каментарах у Інтэрнэце, то можна падумаць, што здарылася нейкая трагедыя! – камэнтуе лідэр NRM учорашні візыт да Праляскоўскага. — Насамрэч, нічога незвычайнага не адбылося. І такая бурлівая рэакцыя проста паказвае, што ў нас наагул нічога не адбываецца, што ў нас не хапае падзей. Ну, што за падзея: некалькі музыкаў схадзілі да чыноўніка, хай сабе і досыць высокага рангу. Мне так было проста цікава схадзіць у Адміністрацыю прэзыдэнта. Я там ніколі ня быў і, можа, ніколі, больш не пабываю. Цікава было паглядзець, што там і як. Думаў, пасяджу, памаўчу. Памаўчаць не удалося.

«Наша Ніва»: Гэта была нечаканая сустрэча, ці яна рыхтавалася?

Лявон Вольскі: Размовы пра сустрэчу вяліся даўно, яна адкладалася, пераносілася. Нарэшце нам патэлефанавалі, у вельмі карэктнай форме прапанавалі прыйсьці ў пэўны час. Так што сустрэча адбылася па ініцыятыве музыкаў.

«НН»: Пра што ішла гаворка?

ЛВ: Музыкі наперабой выказвалі свае крыўды, якія накапіліся. Сп. Праляскоўскі нас уважліва выслухаў. Па сваім досьведзе кантактаў з чыноўнікамі ведаю, што сярод іх ёсьць абсалютна неадэкватныя, непрабівальныя для лёгікі людзі. Гэты чалавек не такі, ён адэкватны, можа, гэта і дрэнна.

«НН: Вы маеце на ўвазе, што лепш бы ён ня быў такім разумным?

ЛВ: Гэтага я не камэнтую.

«НН»: Вам нешта прапаноўвалі?

ЛВ: Быў дыялёг, з боку музыкаў досыць эмацыйны. Хаменка трымаў вялікую прамову, мусіць, загадзя падрыхтаваную. Ён жа найбольш пацярпеў, працаваў у дзяржаўнай установе і страціў працу. Ніхто нічога нікому не абяцаў, ні з аднаго боку, ні з другога. Была парада, якую мы выслухалі. Не было ніякага гандлю. Гандаль — гэта непрымальна для творцы, і ніхто з тых музыкаў, што прымалі ўдзел у сустрэчы, на гандаль ня пойдзе.

Самае галоўнае, прагучала, што забароны на канцэрты — гэта дзіка, і такога не павінна быць і ня будзе. Калі сапраўды так, то магчымасьць вольна даваць канцэрты на працягу году, двух — для нас сапраўдны прарыў. А тое, што нас не пускалі на тэле- і радыёканалы — гэта, калі шчыра, ня вельмі мяне і абыходзіла. Гэта справа саміх каналаў. Мяне, скажам, узровень Беларускага тэлебачаньня не задавальняе, і тут трэба яшчэ добра падумаць, ці варта пагаджацца, каб твая песьня гучала побач зь нейкай адыёзнай перадачай. Гэта можа дрэнна адбіцца на рэпутацыі.

«НН»: Але гэта дало б магчымасьць дайсьці да большай колькасьці слухачоў, а высновы наконт якасьці той ці іншай перадачы яны і так робяць. Дык па выніках размовы можна сказаць, што хутка вашыя галасы будуць гучаць па радыё і тэлебачаньні?

ЛВ: Гаварыць пра гэта рана.

«НН»: Ці заходзіла гаворка пра ваш удзел у перадачах «Белсату»?

ЛВ: Не, ні словам, хаця, шчыра кажучы, я чакаў гэтага. Але ў гэтым выпадку размова стала б вельмі цяжкай, і для мяне прыкмета адэкватнасьці якраз у тым, што гэтай тэмы не закраналі. Ня ведаю, як яны будуць рэагаваць на наш удзел у «Белсаце», думаю, што ніяк.

«НН»: У вас склалася ўражаньне, што нешта мяняецца ў стаўленьні дзяржавы да альтэрнатыўнай музыкі?

ЛВ: Магчыма, паглядзім.

«НН»: Вам падалося, што гэта вынік нейкай зьмены ў агульнай сытуацыі?

ЛВ: Мне цяжка меркаваць, я не экспэрт.

«НН»: Значыць, вы будзеце працягваць сьпяваць свае непадцэнзурныя песьні, рабіць тое, што рабілі?

ЛВ: Слухайце, я ужо сталы, складзены чалавек, які займаецца сваёй справай ня першы год і нават ня першае дзесяцігодзьдзе. Сьмешна было б, калі б я раптам адмяніўся і перакінуўся на нешта іншае. Зь цягам часу чалавек мяняецца, але не ад таго, што ідзе на прыём да Праляскоўскага.

«НН»: Не крыўдуйце! Проста агучваю пытаньне, якое задаюць вашыя слухачы, якія вас вельмі любяць... Ну, а як яно там, усярэдзіне Адміністрацыі прэзыдэнта?

ЛВ: Падобна, як заходзіш у амбасаду. Мэталашукач на ўваходзе... А ўсярэдзіне — бы ў нейкім выканкаме. Дывановыя дарожкі, кветкі ў вазонах.

«НН»: Учора і сёньня у вас канцэрты. Дзе? Што ў бліжэйшых плянах?

ЛВ: Учора гэта была штогадовая традыцыйная вечарына бровару «Сябар», сёньня — выступ у клюбе «Графіці». Вялікіх канцэртаў на Радзіме бліжчым часам не плянуецца. А 10 сьнежня N.R.M. выступіць у Варшаве.

Кулiнковiч

«За гэтыя два дні на нас вылілі вядро г…а, прычым рабілі гэта людзі, якія яшчэ ўчора нібыта зьяўляліся нашымі адданымі фанатамі. Я і сёньня скажу, што Праляскоўскі цалкам адэкватны чалавек, а ня нейкі там чорт з рагамі. Няхай на мяне і крыўдзяцца за гэтыя словы. Мы перамаглі, бо дыялёг прапанавалі менавіта ўлады, а ня мы прыпаўзьлі да іх на каленях. Сустрэча адбывалася з асабістай ініцыятывы Лукашэнкі. Мы адразу сказалі, што нічога пад іхным сьцягам рабіць ня будзем, бо наш сьцяг — бел[ch8209]чырвона[ch8209]белы. Перад сустрэчай я стаяў каля ўваходу ў сядзібу пад бел[ch8209]чырвона[ch8209]белым сьцягам і адчуваў рэальны гонар за краіну. І нават той факт, што я сёньня прыйшоў да вас сьведчыць, што мы нікому не прадаліся», — сказаў А.Кульлінковіч.


http://nn.by/index.php?c=ar&i=13183
http://nn.by/index.php?c=ar&i=13214
http://nn.by/index.php?c=ar&i=13202
Записан

НУ ПОСТАВЬ МНЕ +1 !!!

Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,084 секунд. Запросов: 20.