акупанцкае палёнафобства з поўным спакоем і пэўнасцю… палякi - браты квазi беларусаф! жыве польшча!
…З заканчэннем Першай сусветнай вайны
ўстае пытанне аб далейшым лёсе
Гродзеншчыны. На гэтую тэрыторыю
прэтэндавалі адначасова БНР, Савецкая
Расія, Літва, Польшча.
У лютым 1919 г. распачынаецца польска-
савецкая вайна. Яшчэ ў сярэдзіне студзеня
1919 г. у Гродне з’яўляецца прадстаўнік
польскага ўрада. Адзіным фактарам, што
пакуль стрымліваў палякаў ад захопу
горада, з’яўляўся нямецкі гарнізон.
Гродзенская крэпасць павінна была
забяспечыць адыход 10-й нямецкай арміі
ва Усходнюю Прусію. 5 лютага ў
Беластоку было падпісана польска-
нямецкае пагадненне. У выніку, нямецкая
акупацыя Гродна працягнулася яшчэ
амаль на тры месяца.
Толькі 28 красавіка 1919 года, з адыходам
нямецкіх часцей, у Гродна ўваходзіць
польскае войска.
Дакумент: 28 красавіка Центральная
Беларуская Рада Гарадзеншчыны
звярнулась з адозвай «Да беларускага
народу». «Учора, – гаворылася ў звароце,
– старая Гродна пабачыла сцягі войскаў
Польскай дзяржавы, якія занялі гэтае
адвечнае беларускае места. Сустрэньце,
беларусы, новых гасцей свайго краю з
поўным спакоем і пэўнасцю… Нас,
гаспадароў сваёй зямлі, не зрабіць
падуладнымі. Ніхто не зможа адняць
нашае правы на незалежнае існаванне. …
Толькі ў …еднасці мы зможам адстаяць
сваю волю, сваю незалежную БНР».
Гродзенскі павет быў уключаны ў склад
Віленскай акругі Грамадзянскага
кіравання ўсходніх зямель. Грамадзянскае
кіраванне з’яўлялася часовай
адміністрацыяй на акупаванай тэрыторыі
да часу вызначэння яе дзяржаўнай
прыналежнасці. На чале павета стаяў
стараста. Гродзенскім старастам быў
прызначаны С.Рагалевіч.
Палітыка польскіх улад была даволі
супярэчлівай. З аднаго боку, робяцца
спробы па вырашэнні сацыяльных
пытанняў: забеспячэнне харчаваннем,
арганізацыя аховы здароўя, развіццё
школьніцтва. Пачынае працу акружны
суд. Закладаецца гарадскі музей.
Дзейнічаюць культурніцкія арганізацыі,
тэатр, кінатэатры.
З другога боку, у Гродна зачыняюцць
беларусія газеты і большасць беларускіх
арганізацый. Летам 1919 г. ў горадзе
адбываюцца арышты сярод мясцовых
беларускіх дзеячоў.
Дакумент: Праз некалькі дзён пасля
арыштаў мясцовых беларускіх дзеячоў,
польская гродзенская газета «Echа»
надрукавала артыкул, прысвечаны
польска-беларускім адносінам. «…Мы
жадаем жыць у згодзе і разам працаваць
з беларусамі, – гаварылася ў ім. – Для
гэтага ва ўласнай культурнай рабоце мы
выступаем не за паспешнасць, а за
дакладнасць і грунтоўнасць… Няма
дастаткова слоў, каб акрэсліць усе
станоўчыя якасці беларускага народа.
Аднак, сярод іх не хапае ведаў і
творчасці… Няхай беларусы не
спяшаюцца апярэдзіць старэйшых
вопытам… Актыўнасць іх правадыроў
заўчасна… Беларуская глеба яшчэ не
падрыхтована да пасеву. Трэба чакаць і ў
чаканні працаваць разам з прыхільна
настроенымі палякамі».
У маі 1919 г. у горад прыбыў прафесар
львоўскай семінарыі Рафал Вазнякоўскі.
Ён прыступіў да абавязкаў польскага
школьнага інспектара Гродзенскага
павета. У выніку, за кароткі час ягонай
працы было зачынена большая частка
беларускіх школ у горадзе і павеце.
Прозвішча «Вазнякоўскі» сталася
сінонімам польскага пераследу
беларускай асветы.
Дакумент: З даклада Паўліны Мядзёлкі
Беларускай цэнтральнай радзе
Віленшчыны і Гродзеншчыны ад 5
кастрычніка 1919 года: “… Робяцца
страшэнныя перашкоды з выдачай
пропускаў усім беларусам.
Затрымліваюцца дакументы, і
прыехаўшыя галадаюць, не маючы змогі
на’т да хаты дабрацца. На станцыі робяць
вобыскі, і калі знойдуць лісты, пісаныя па
беларуску – жандармерыя арыштоўвае –
было ўжо колькі такіх выпадкаў. Па почце
так-жа беларускія пісьмы не даходзяць. …
Павятовыя інспектары …адказваюцца
зацвярджаць нашых настаўнікаў.
Настаўнікі знаходзяцца ў страшэнна
цяжкіх варунках… Горадзенскі Настаўніцкі
Саюз без капейкі. Інспектар Вазнякоўскі
нічога не выдае з затрыманых грашэй. …
Ратуйце галодных настаўнікаў”.
Рэпрэсіі і палітыка паланізацыі прымусілі
не польскую частку жыхароў Гродна
спадзявацца на хуткі прыход савецкай
улады.
(Гродназнаўства… ст. 214-216)