Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
24 Август 2025, 18:10:28
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Северокорейская Моська объявила ядерну&am  (Прочитано 8434 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #0 : 01 Апрель 2013, 00:54:23 »

БЕЛАРУСЫ НЯ БУДУЦЬ ВАЯВАЦЬ ЗА МАСКВУ І АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ

Няшчасную і жудасную Паўночную Карэю часам параўноўваюць з нашай акупаванай Беларусьсю. Замашкі, жэсты і інтанацыі, якія выкарыстоўваюць галоўныя начальнікі згаданых краін, сапраўды стылістычна блізкія. Глядзець і слухаць іх – цяжкі занятак нават для аматара псіхічнага экстрыму. Не выпадкова “злыя языкі” называюць лукашызм “шклоўскім чучхэ”. І вось у сьветлы Вялікдзень у многіх цывілізаваных краінах людзі вымушаны сачыць за прыпадкам шаленства, што ахапіла паўночнакарэйскую хунту. Яна пагражае ракернай вайной, абяцае “паказаць” Злучаным Штатам і паўднёвым карэйскім суседзям, усяму сьвету. Шалёны рэжым зганяе на плошчы дзесяткі тысячаў людзей, якія рытмічна ўскідваюць рукі са сьціснутымі кулакамі і немым крыкам абяцаюць памерці за “любімага правадыра” і ягонае чучхэ. Заходнія СМІ, на наш пагляд, памылкова паведамляюць аб тым, што “людзі сабраліся на плошчах”. Вядома, што ніхто туды не зьбіраўся. Дзяржыморды рэжыму прымусам і застрашэньнем сагналі натоўпы грамадзянаў і выдалі ім тэкст “усенароднай абяцанкі самаахвяравацца”.

Тое, што адбываецца ў КНДР, ня сьнілася беларусам. Мясцовы акупанцкі рэжым ў адным толькі пераплюнуў карэйскіх таварышаў: у нянавісьці да ўсяго беларускага і практычным зьнішчэньні нацыянальнай мовы і культуры. У кожнага кашмара свая спэцыфіка.

Але давайце ўявім сабе нешта падобнае на падзеі ў Пхэньяне. Раптам лукашызм гукне: “Умрём за Россию! Час пробил! Все на площадь, товарищи! Мы им покажем!” Неверагодна, немагчыма, каб людзі пасунуліся на плошчу па загаду ашалелых. Псэўдаапазыцыя і “дэмСМІ” любяць распавядаць, як “белоруссы запуганы, белоруссы боятся”. Але нават гэтыя хлусы ведаюць, што беларусы нікуды ня пойдуць. А калі, скажам, рэжым паслаў бы сваіх дзяржымордаў гнаць нашых людзей на плошчу, то тыя каціліся б кулём ад парогаў дамоў і кватэр нашых грамадзян. У гэтым выпадку давялося б рэжыму (як падчас некалькіх папярэдніх дэманстрацый сваёй “народнай падтрымкі”) зганяць шыхтамі пераапранутых у цывільнае курсантаў і іншых чыноў. Але і тут загвоздка. Курсанты можа і пастаялі б гадзінку насупраць трыбуны і нават кулакамі пару разоў махнулі б у бок чырвонай трыбуны на покліч начальства. А вось ваяваць, паміраць і калечыцца за рэжым і Маскву – гэта шыш! Як казаў літаратурны герой Паліграф Шарыкаў: “На учёт встану, а воевать не буду!”

Карціна становіцца зусім сюррэалістычнай, бо на самой справе баіцца, шалёна баіцца менавіта прамаскоўскі рэжым. Баіцца любога, самага бяскрыўднага па тэме збору нашых грамадзян. Рэжым ведае: вунь Чаўшэску не баяўся, сабраў 100 тысячаў пад гаўбцом свайго палаца ў сьнежні 1989 года, а праз паўгадзіны давялося ўцякаць на верталёце са сталіцы.

Рэжым маскоўскіх марыянэтак завіс над пустатой. Усім ужо абрыднуў фальшывы спэктакль бяздарных бурацінаў, Карабас-Барабас выклікае толькі сьмех і кпіны. А тут яшчэ прагучыць медны голас трубы і заклік аддаць жыцьці “за Москву и наше общее Отечество”. Наш мудры і практычны народ адтрактуе гэты навязаны сюр адэкватна і доўга не раздумваючы. І пашле іх з іхнай Масквой куды падалей.

Віталь Старыкаў
30-03-2013

https://pieramoha.org/artykuly/bielarusy-nia-buduc-vajavac-za-maskvu

Добавлено: 01 Апрель 2013, 00:57:53
Первые кадры вторжения Кореи в США



Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,145 секунд. Запросов: 19.