Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
16 Август 2025, 23:29:10
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: День Воли
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #10540972

Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: День Воли  (Прочитано 5981 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #0 : 26 Март 2013, 22:36:59 »

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК ПРА БНР У "ГАРАЧЫМ КАМЭНТАРЫ". ВІДЭА.

Чаму Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пакінула мандаты сабе і якое значэнне гэта мае для беларускай незалежнасці – “Гарачы каментар” з лідарам КХП-БНФ Зянонам Пазняком.

У 1988 годзе Беларускі Народны Фронт фактычна пераняў нацыянальную ідэю ад Рады БНР і ажыццявіў яе. Не здолеў толькі атрымаць уладу – яна засталася ў старой камуністычнай наменклатуры. Калі была абвешчана незалежнасць Беларусі, камуністы накіравалі міністра замежных справаў Пятра Краўчанку на перамовы з Радаю БНР, каб тая аддала мандаты, бо краіна стала незалежнаю. “Але Рада БНР гэтага не зрабіла, “Фронт” таксама ўмяшаўся ў гэтую справу: мы разумелі, што можа адбыцца. Тады сябры Рады згадзіліся, што няма гарантыяў [незалежнасці Беларусі нішто не пагражае. - belsat.eu] і таму ўсе свае паўнамоцтвы Рада пакідае сабе”, – узгадвае Зянон Пазьняк.
 

 
Цяпер Рада БНР выконвае ролю маральнага аўтарытэта, сімвалу падзеяў, якія ў рэшце прывялі да незалежнасці. Гадавіна ж абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі, паводле спадара Пазняка, стала сакральнаю датаю. Тое, што апазіцыя не прапаноўвае адзінага сцэнара святкавання, госць праграмы не лічыць праблемаю. 25 сакавіка ператвараецца ў сямейнае свята, таму адзначаюць яго хто як умее.
 
Крыніца: "Белсат"

https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-pra-bnr-u-haraczym-kamentary

Добавлено: [time]Срд 27 Мар 2013 01:29:35[/time]
Зянон Пазьняк: ВІНШАВАНЬНЕ

Маё віншаваньне і найлепшыя зычэньні ўсім Беларусам ў сувязі з 95–мі ўгодкамі аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
25-ты Сакавік ўжо стаў сакральнай датай нашай гісторыі. Гэты дзень ўспрымаецца як сымвал пачатку нашай Незалежнасьці, якая рэалізавалася праз 73 гады пакутаў, генацыду, войнаў і вынішчэньня.
Вынішчэньне ня спынена і гісторыя чытае нам лекцыю для ўсёй нацыі аб тым, што Беларускі шлях можа абраць толькі беларуская ўлада. Запаволенае, спозьненае ўсьведамленьне гэтай праўды дорага каштуе беларускаму грамадзтву. Але сьветлыя знакі змаганьня за волю і Незалежнасьць дапамагаюць людзям знайсьці гэты адзіны праўдзівы шлях.
25-ы Сакавік ёсьць якраз такім сьветлым знакам, гістарычнай падзеяй і сымвалам, які адчыняе нашчадкам сэнс змаганьня за волю, свабоду і Незалежнасьць.
Шануйма ж гэтую падзею як пачатак нашага дзяржаўнага Адраджэньня, за якое аддадзены тысячы жыцьцяў змагароў за свабоду Айчыны. Гэта вялікае сьвята. Яго ёсьць каму сьвяткаваць.
Слава героям!
Жыве Беларусь!

25 Сакавік 2013 г.    Зянон Пазьняк

http://www.bielarus.net/archives/2013/03/25/2973


ВІНШАВАЛЬНЫ ЗВАРОТ

Ад імя віленскага аргкамітэту
па святкаванню Дня Волі і “Беларускага тыдня”

21-03-2013

Шаноўныя суайчыннікі!
Ад імя дэмакратычнай супольнасці беларусаў у Вільні, мы радыя павіншаваць вас з 95-годдзем абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі!

Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, якімі напаткаў лёс беларусаў на шляху да ўласнай дзяржавы, мы павінны памятаць, што справа айцоў беларускай незалежнасці, падпісантаў Акту 25 сакавіка 1918 года, працягвае жыць у сэрцах пакаленняў беларусаў. Сёння мы маем уласную незалежную дзяржаву, найвялікшую каштоўнасць для нашага народу.

Магчыма сённяшняя Беларусь не зусім такая, пра якую марылі шматлікія пакаленні беларусаў, але яна ёсць і ў сваю чаргу мы павінны прыкласці ўсе магчымыя намаганні для таго, каб кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама тыя сотні тысяч нашых суайчыннікаў, якія жывуць па-за межамі, маглі ганарыцца сваёй краінай, бачылі яе дэмакратычнай, квітнеючай, свабоднай і незалежнай.

У гэты святочны і ўрачысты момант, мы зычым мужнасці беларускаму народу і асабліва тым, хто і па сённяшні дзень пакутуе ў Беларусі ад несправядлівасці, дыскрымінацыі альбо знаходзіцца ў зняволенні за свае грамадскія ці палітычныя перакананні. Мы заклікаем да еднасці і салідарнасці ў адзіным і найбольш істотным імкненні - да свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

Дарагія суайчыннікі! Мацуйцеся і яднайцеся, дапамагайце адзін адному.
Шчасця, веры і натхнення вам і вашым родным!

Жыве Беларусь!

Віленскі арганізацыйны Камітэт
па святкаванню Дня Волі і “Беларускага тыдня”.

http://www.bielarus.net/archives/2013/03/25/2972

Bielaruska-Estonskae Zgurtavan’ne (BEZ) vinshue

Pavazhanyja siabry,
adnadumcy!

vinshavanne.doc

http://www.bielarus.net/archives/2013/03/25/2974
« Последнее редактирование: 27 Март 2013, 02:29:55 от Head » Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,119 секунд. Запросов: 20.