Символично, что фон похож на виселицу
Да и руки не показывает, наверное что-то скрывает...
Шызафрэнія па вертыкалі распаўсюдзілася?

два варыянты:
1. хвiчкi kpyцiць
2. пальцы крыжыкам трымая

Добавлено: 13 Март 2013, 00:30:53
ЯКОМУ ПАЛІТЫКУ ВЕРЫЦЬ?Заўсёды было такое пытаньне і будзе, да тае пары пакуль існуе палітыка, кажучы агульнымі словамі, палітыка гэта барацьба мноства інтарэсаў ў грамадстве і тых, хто гэтыя інтарэсы прадстаўляе. Натуральна, што кожная палітычная сіла змагаецца за давер як мага большай колькасьці грамадзянаў краіны, з тым каб прыйсьці да ўлады праз дэмакратычныя выбары і рэалізаваць сваё бачаньне разьвіцьця грамадства і краіны. Сапраўды, гэта звычайны шлях для дэмакратыі, у прыватнасьці, на нашым эўрапейскім кантынэнце.
Зразумела, што Беларусь выпадае з гэтага падыходу і тлумачыцца гэта адным - краіна знаходзіцца пад акупацыяй, што ілюструецца шматгадовым мэтанакіраваным, непрыхаваным дзеяньнем акупантаў і калябарантаў, зьнішчэньнем імі ўсяго нацыянальнага - мовы, гісторыі, культуры, менталітэта.
Адбываецца злачыннае ігнараваньне беларускіх нацыянальных інтарэсаў у адукацыі, эканоміцы, фінансах, дыпляматыі, бясьпецы, абароне, кадравых пытаньнях і г.д., і робіцца гэта дзеля інтарэсаў чужой, варожай дзяржавы - импэрскай Расеі, стаўленікі якой карыстаючыся паслугамі калябарантаў гвалтоўна ўтрымліваюць уладу ў нашай краіне.
У такіх умовах роля палітыкаў непараўнальна ўзрастае, бо ўмовы для палітычнай дзейнасьці небясьпечныя (у тым ліку і для жыцьця), а і вынікі гэтай дзейнасьці (з-за памылак палітыкаў, правакацыяў праціўніка - улады, непамерна павялічваюцца), адмоўна адбіваюцца на сітуацыі, а ў рэшце-рэшт і на беларускім народзе, і на беларускай дзяржаве.
Давайце прааналізуем, на прыкладзе некаторых агульнавядомых падзеяў тыя памылкі палітыкаў, якія прыводзілі да негатыўных наступстваў, як для саміх палітыкаў, так і (што ёсьць асноўным) для беларускага народа. Імітацыйныя выбары, ва ўмовах сатрапіі, ёсьць для гэтага найлепшым матарыялам.
Напрыклад, "выбары" 19 сакавіка 2006 года, дзякуючы інфармацыйнаму вэрхалу, узьнятаму "незалежнымі" СМІ і грантаксмокавымі актывістамі, запомніліся хіба што "единым кандидатом от оппозиции" які ўрэшце інфантыльна-разгублена стаяў перад даверліва сабраўшыміся дзясяткамі тысяч людзей і не ведаў, што рабіць і да чаго заклікаць. Сурпрызам хіба стаў - для "единого кандидата от оппозиции" і ўлады, стыхійны маладзёвы намётавы лягер, які ў нейкай ступені, эмацыйна для прысутных, выратаваў сітуацыю.
Наступная дзея - водгук "выбарчай"актыўнасьці2006 г., быў безглузда-правакацыйны "вызвольны" паход на Акрэсьціна, які скончыўся зьбіцьцём, затрыманьнямі і асуджэньнямі, у дадатак да тых, хто быў затрыманы раней. Сам палітык, удзельнік шэсьця на Акрэсьціна быў асуджаны на прыцяглы турэмны тэрмін.
Няма патрэбы казаць, што ўдзел у "выбарах" дазволіў незаконнай уладзе не толькі ў пэўнай ступені легімітызавацца, а і скарыстаць палітычных зьняволяных, у гандлі з Заходняй Эўропай і іншымі наіўнымі, якія спадзяваліся на дэмакратызацыю(!) улады якая была і ёсьць адзіна залежнай ад крымінальна-чэкіскай Расеі, але што праўда, гэта не жадаюць заўважаць і разумець заходнія дабрадзеі і грантаспажыўцы-"барацьбіты".
"Выбары" 2010 года прайшлі згодна звыкламу рэжымнаму сцэнару. Дзясяткі тысячаў людзей сабраліся на Кастрычніцкім пляцу. "Лидеры оппозиции" выйшлі да людзей але і зноў, як і раней, перамаглі правакацыі ўладаў і абсалютная непадрыхтаванасьць тых, хто сьвядома ўдзельнічаў у выбарчым сьпектаклі ўладаў.
Зараз зраблю невялікае адступленьне - вядома яшчэ з канца 80-х ды і пазьнейшых часоў, што на мітынгах і ўвогуле пры вялікім зборы патрыятычна настроеных беларускіх людзей, заўсёды прысутнічаюць агенты, правакатары, бываюць таксама псіхічна хворыя людзі (якія могуць сябе неадэкватна паводзіць). Таму, напрыклад, арганізатары мітынгаў БНФ гэта ведалі і ў адпаведнасьці з гэтым былі заўсёды падрыхтаваныя людзі, была ахова і г.д.
Гэтай бясьпекі не было на Кастрычніцкім пляцу ў спарынг-партнэраў Лукашэнкі па "выбарах". Адпаведна, скарыстаўшыся гэтым група правакатараў шумна заклікала ісьці натоўп на пляц Незалежнасьці, натоўп разьвярнуўся і пайшоў. Самае неверагоднае, што нават не зрабіўшы спробаў спыніць гэты рух, "лидеры оппозиции" ... пайшлі(!) з натоўпам. Чым скончыўся гэты паход - вядома.
Вось, толькі некалькі прыкладаў (а такіх правальных было шмат ) дзеяньняў, палітыкаў - людзей, якія не здольныя прагназаваць, прадбачыць вынікі сваіх дзеяньняў і дзеяньняў праціўніка.
І толькі ў наступныя "выбары" 2012 г. беларускія людзі, калі асэнсавана, а ў большасьці інтуітыўна, не паверылі псэўдаапазіцыі і ігнаравалі "выбары" - адбыўся байкот, адбылося тое, да чаго больш за дзесяць год заклікаў З.Пазьняк і КХП-БНФ і што не проста "не чула" псэўдаапазіцыя, а насуперак чаму дзейнічала.
І што ж далей, як сябе пачувае псэўдаапазіцыя?
А нічога, ёй усё божая раса...
Бадзёра ачомаўшыся ад таго, што здарылася, частка "лидеров оппозиции" не саромяючыся і не сумняваючыся абвясьціла неабходнасьць удзелу ў новых "выбараў" (адзін пра гэта кажа нават з турмы), а адзін дык выступаючы на "Белсаце" увогуле абвясьціў, што не мае сэнсу ўзгадваць тое што было. Вось так.
Але жыцьцё ідзе, людзі ўсё больш і больш думаюць над тым, што адбываецца ў краіне. Думае і прарасейская ўлада, якая напалохалася не толькі байкота. Яна бачыць, як зьмянілася стаўленьне людзей да псэўдаапазіцыйных лідараў і як усё больш людзей задумваецца над тым, што казаў і кажа З.Пазьняк.
Дзіўнавата, у сувязі з гэтым, але неяк незаўважаным "незалежнымі" СМІ і палітолягамі прайшоў артыкул, які зьмясьціў "Інтэрфакс" пад красамоўнай назвай - "В Минске расходятся во мнении, может ли Зенон Позняк объединить белорусскую оппозицию"
http://www.interfax.by/news/belarus/123787Само пытаньне выдае затоенае, тое што хвалюе не толькі ўладу ў Менске, але і яе расейскіх куратараў. Хоць сам артыкул пацешны, з-за "экспэртаў" якіх апытвае аўтар, але паўтару - галоўнае, тое што хвалюе закладзена ў назьве...
Адказваючы на тое - ці можа З.Пазьняк аб'яднаць шэраговую беларускую апазіцыю, скажам - безумоўна можа. Больш за тое, сёньня гэты працэс бясспрэчна ідзе, пачатак гэты працэс бярэ ў галовах людзей...
Тое, што гэта вельмі непакоіць гэбэшную кантору і тое, што яны не змаглі гэтыя хваляваньні ўтрымаць у сабе, ацэньваючы З.Пазьняка - красамоўна і натхняе.
Выснова падаецца наступнай - З.Пазьняк і тады - амаль 20 год таму, быў самым моцным беларускім палітыкам, а сёньня - гэта ўжо палітык міжнароднага ўзроўню, нажаль палітыкаў такога ўзроўню, сёньня на Беларусі няма і блізка. Дастаткова пачытаць ягоныя палітычныя творы, паслухаць выступы. Ворагі цешаць сябе думкай, што З.Пазьняку хутка 70 і стараюцца забыць (ігнараваць) тое, што для палітыка, такога ўзроўню, гэта самы плённы ўзрост. Прыкладаў гэтаму процьма.
Адказваючы на пытаньне пра тое - "может ли Зенон Позняк объединить белорусскую оппозицию" варта самым узважаным чынам даць адказ сабе і ворагам на гэта.
Ужо казалі пра гэта - можа, але сярод аб'яднаных, мяркую, не будзе і блізка (як я разумею) ні Кастусёва, ні Лябедзькі, і іншых пацешных, узроўня - Калякіна, Гайдукевіча і г.д., і г.д.
Кажучы пра аб'яднаньне апазіцыйнай грамадскасьці трэба разумець, што аб'яднаньне заўсёды грунтуецца на пэўнай ідэалёгіі, на пэўных каштоўнасьцях. Менавіта іх і вылучае З.Пазьняк у якасьці беларускага фундамента - беларуская мова, беларуская культура, беларуская гісторыя, беларускія дзяржаўныя інтарэсы (эканамічныя, фінансавыя, дыпляматычныя і г.д.). Так што інтэрфаксаўскі артыкул мяне задаволіў ...
А заканчэньне артыкула такое - "В июне 1997 года по фактам публикаций З.Позняком в прессе ряда статей, содержащих высказывания, которые, по версии следствия, направлены на разжигание национальной вражды, принижают честь и достоинство русского народа, возбуждено уголовное дело. З.Позняк около 15 лет живет за границей, но сохранил белорусское гражданство." ...
Пачынаючы гэты артыкул пытаньнем - "Якому палітыку верыць?" я даўно даў сабе адказ, але кожны мусіць адказаць сабе сам.
Мы не ведаем, калі пазбавімся ад акупацыі, пра два гады ці праз пяць, але гэта не значыць, што не трэба імкнуцца набліжаць гэты момант пад кіраўніцтвам людзей якія не заплямілі сябе ні грантамі, ні супрацоўніцтвам з антыбеларускай уладай (як некаторыя адрынутыя ёю кінуліся ў апазіцыйныя шэрагі...). Палітычнага лідара вызначае і розум, і інтэлект, і здольнасьць прадбачыць, і шмат што іншае, але найперш любоў да свайго народа.
Бенедзікт
https://pieramoha.org/artykul/jakomu-palityku-vieryc