Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Август 2025, 18:31:39
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Интересует личность Петра Машерова(1918-80)кір&  (Прочитано 5478 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #0 : 08 Март 2013, 16:46:17 »

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

26 лютага неяк малапрыкметна прайшоў юбілей аднаго вядомага дзеяча часоў БССР. Маецца на ўвазе 95-годдзе з дня нараджэньня Пятра Машэрава (1918-1980), камуністычнага начальніка Беларусі брэжняўскай эпохі. Трэба прызнаць, што гэта быў даволі выраблены папуліст і дэмагог. Многія памяталі яго доўга. Як і ўсе іншыя зь ягонай КПСС, Машэраў зрабіў кар’еру на маскоўскай эксплуатацыі чалавечых і натуральных багацьцяў нашага народа і нашай зямлі. Больш таго, ён аказаўся актыўным арганізатарам і сістэматызаваў працэс абрабаваньня Беларусі на карысьць імпэрскага цэнтру. На ягоны загад была праведзена злачынная, разбуральная кампанія “асушэньня балотаў”, зачынена апошняя беларуская школа ў нашых гарадах, зьнішчаны цэлыя гістарычныя кварталы і шэраг помнікаў культуры.

Машэраў быў чарговым пацьверджаньнем агульнага савецкага правіла. Умовай для пасьпяховай кар’еры для нацкадраў было служэньне не інтарэсам сваёй нацыі, а захопніцкай імпэрыі. Правіла дзейнічала на ўсіх узроўнях. Ніжэйшыя чыны зьдзяйсьнялі меншыя злачынствы супраць усяго беларускага, вышэйшыя рабілі звышзлачынствы.

Яшчэ ў 1988-91 гадах, калі пачыналася пераможнае рушаньне Беларускага Народнага Фронту, рэжым паспрабаваў рэанімаваць гэтую цэкоўскую постаць. Падчас першых дэманстрацый і мітынгаў некаторыя выступоўцы і шэраг падасланых канторай гукальшчыкаў навязьліва ўкладалі ў вушы беларусам: “Вот был настоящий белорусский лидер. Хороший коммунист! Давайте среди сегодняшних товарищей найдём такого!..” Але фронтаўцы ведалі цану гэтым гукальшчыкам.

Цікава, што на пачатку 2000-х гадоў такая спроба была паўторана. Гэтым разам у газэтным варыянце. За справу ўзяўся вядомы дзеяч з “Нашай Нівы” С. Дубавец. Узяўся прафэсійна, намуціў людзям у галовах. Нават у глыбінцы можна было сустрэць разумных і патрыятычных беларусаў, якія спасылаліся на “жывога нашаніўца” і паўтаралі за ім, што “павінен быць пераходны пэрыяд, праз які Беларусь павінен правесьці прадстаўнік намэнклатуры…” Зразумела, што канторы йшлося пра “нэўтралізацыю” Зянона Пазьняка. “Ідэя”, аднак, аскандалілася на Ганчарыку, пражыла ня доўга і забылася.

Наш народ дастаткова пажыў у “пераходны пэрыяд” пад намэнклатуршчыкам саўгаснага зьвяна. І больш савецкіх выкапняў ня хоча.

Янка Базыль

http://www.bielarus.net/archives/2013/03/07/2966
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,094 секунд. Запросов: 19.