Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
13 Август 2025, 09:10:38
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Дзяды
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #1028366

Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Дзяды  (Прочитано 11086 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 29 Октябрь 2007, 01:58:41 »

Агулам, шэсьце мне спадабалася. Вырашыў занатаваць некалькі найбольш (на мой погляд) цікавых момантаў.

1) Прыемна ўразіла колькасьць нацыянальных сьцягоў. Колькасьць сапраўдных, і іх адлюстраваньняў у шкле крамаў. Былі заўважаныя таксама сьцягі "Ініцыятывы" (здаецца, адзін), "Правага альянсу" (імхо, адна з найбольш арганізаваных групаў у калёне), "МФ", манархістых і іншых. Даволі шмат было сьцягоў з гербам Менску.
2) Пераход да вуліцы Валгаградскай. ДАІ спрабавала прымусіць удзельнікаў шэсьця пайсьці ў падземны пераход, але на гэтае ніхто не паддаўся. Рушылі наўпрост па звычайнай "зебры". Сапраўды, у пераходзе варта было толькі кінуць якую петарду й атрымалася б другая Няміга. Юры Беленькі пракамэнтаваў гэты загад міліцыі як прагу да крыві дэманстрантаў. Спачатку ДАІшнікі спрабавалі пераканаць натоўп, але хутка зразумелі, што тое безсэнсоўна Улыбка Вось толькі, v_mariamna, навошта было над самым вухам сьвісьцець Улыбка)) Але атрымалася няблага.
3) Мужчына з мегафонам, які амаль увесь шлях падбадзёрваў удзельнікаў сьпевамі ("Пагоня", "Не загаснуць зоркі ў небе", "Магутны Божа", "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" і г.д.) Але натоўп чамусьці неахвотна падпяваў Грустный
4) Праход ля "чупа-чупсу". Ведаеце, настолькі сьмешна было назіраць за звычайнымі мінакамі "ня ў тэме", а асабліва за стайкай малых гопнікаў (у аднаго нават сЭмкі з рук павыпадалі) Улыбка
5) Юры Беленькі паспрабаваў завесьці натоўп "Ну давайце, крыкніце Жыве Беларусь!", пачуў пару ціхіх водгукаў, і, махнуўшы рукою "Эх, слабакі" пабег наперад калёны.
6) Няўдалая правакацыя БТ. Ля тралейбуснага кальца на вул. Каліноўскага была заўважаная здымачная група БТ. "Гэта вжжж ня проста так", падумаў я. Сапраўды, хутка на іншым баку дарогі зьявіліся два старых мужыкі (хутчэй за ўсё на падпітку) і пачалі кідаць абразы ў бок шэсьця. Натоўп заглушыў іх водгукам "Жыве!" Гэтаксама троху далей ля калёны прайшла групка"рЫальных пацаноф", але напэўна яны так і не прыдумалі, што б такога зрабіць. Улыбка)
7) Заўважаны быў Павал Севярынец. Спачатку ён бегаў уздоўж шэсьця, пасьля далучыўся да маладафронтаўцаў, што несьлі расьцяжку. Таксама спрабаваў завесьці натоўп, і хоць атрымоўвалася ня надта добра, імпэту не губляў.
Крутой На падыходзе да "Экспабелу" зноўку адбылося невялічкае непаразуменьне з ДАІшнікамі. "Уважаемые граждане, дайце автобусу вьехаць". Зараз жа) Пачакае) Ля той самай дыспэтчарскае станцыі быў заўважаны аўтазак.
9) Частка калёны пасьпела прайсьці на зялёны, частка затрымалася на сьветлафоры. Сумленна чакалі пакуль можна будзе ісьці. З першай часткі натоўпу выбег спадар Беленькі й пачаў тлумачыць, што калёна, як пешаходы, мае перавагу перад аўтамабілямі. Сапраўды, сьветлафору там не было, але чамусьці вырашылі прапусьціць кіроўцаў Улыбка
10) На ўваходзе ў курапаты калёна сустрэла дваіх міліцыянтаў. Па іх было відаць, што "давно тут сідім" і зьмерзлі як цуцыкі. Улыбка)
11) Напачатку мітынгу стаў сьведкай канфлікту паміж старой жанчынай і дзядком (расейскамоўным) "Ну што у ніх за крэсты мусульманскіе, Хріста не на таком распялі"- "Вы б памаўчалі, вы ж самі ня хочаце нават мову нашую вучыць" - "Што?!!! Да я мову лучшэ вас в сто разоў знаю!" узьвіўся дзядок. Але натоўп яго хутка супакоіў.
Па-мойму, вельмі ўдалае шэсьце атрымалася. Галоўнае ня колькасьць, а якасьць Улыбка Можа яшчэ што пасьля ўзгадаю, а калі атрымаю фотаздымкі ад спадара barneo, зраблю невялічкую фотасправаздачу.

http://drapeznik.livejournal.com/47241.html

Таксама адзін з камэнтаў:
А я неяк зусім не пранікнуўся мерапрыемствам... МФ дужа раздражняў незразумелымі лёзунгамі. Гэта шэсьце ўшанаваньня памяці, а ня "Акцыя Любові". Але ня ўсе даганялі.
Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,114 секунд. Запросов: 20.