свабодны абарот агнястрэльнай зброі нават памяньшае колькасць забойств. Ужо не кажучы пра тое, як моцна гэта спрыяе народнай ўладзе.
...ля. А как же это спрыяе народнай власти? Все на баррикады?
Так ты, милок, радикал!
Канечне, спрыяе. Тады кожная хата ператвараецца ва ўзброенны бункер. Пайдзі вазьмі такую краіну! Але рэжым робіць палітыку антыбеларускую- каб маскалі нас узялі голымі рукамі.
А што радыкал гэта неяк дрэнна? Канечне, я радыкал (па стаўленню да лукашызму, сталінізму і гітлерызму). АБСАЛЮТНА нецярпімы да ворагаў.
Добавлено: [time]Вск 27 Янв 2013 00:05:11[/time]
ЗША згортваюць супрацоўніцтва з Расіяй у галіне правоў чалавекаГэта адказ Вашынгтона на «сіроцкі закон».
12:07, 26.01.2013
ЗША ў аднабаковым парадку выходзяць з рабочай групы па правах чалавека пры двухбаковай прэзідэнцкай камісіі, з вялікай помпай заснаванай ў 2009 годзе Баракам Абамай і Дзмітрыем Мядзведзевым.
Гэта адказ Вашынгтона на «сіроцкі закон», кажуць крыніцы «Газеты. Ru» у Дзярждэпе.
Рашэнне ЗША фактычна афіцыйна заканчвае «перазагрузку» ў адносінах з Расіяй,
цяпер ЗША зоймуць больш прагматычныя пазіцыі і будуць супрацоўнічаць з Масквой толькі па тых напрамках, якія ім цікавыя, упэўненыя эксперты.
Аб спыненні працы аднаго з самых разрэкламаваных фарматаў у рамках «перазагрузкі» у адносінах паміж Масквой і Вашынгтонам заявіў амерыканскі сустаршыня групы Томас Меліа, які займае пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара ў адміністрацыі Барака Абамы.
«Злучаныя Штаты прынялі рашэнне выйсці з рабочай групы (…) у святле нядаўніх крокаў ўрада Расіі па абмежаванні грамадзянскай супольнасці, —
абвясціў Меліа. — У сувязі з тым, што ў мінулым годзе ўрад Расійскай Федэрацыі распачаў дзеянні, накіраваныя супраць грамадзянскай супольнасці, гэтая працоўная група больш не з’яўляецца адэкватным або эфектыўным форумам, які спрыяў бы пашырэнню і ўмацаванню грамадзянскай супольнасці.
Вашынгтон, у той жа час запэўніў ён, гатовы працягнуць сумесную працу ў галіне правоў чалавека з Масквой. «Але мы хочам, каб гэтая праца насіла змястоўны характар».
Паводле Газета.ru