Ну, ёлкі, як я на гэта ўсё трапляю? Загадка века.
Прыйшла проста пра Палац папытацца, а тут вашая літаратура.
І Мроя, і Багна, і Манускрыпт, і постапакаліпсіс, усё як я люблю. Але! Пераскокваеце думкай з аднаго на другое, персанажы не акрэсленыя, не прамалёваныя, ходзяць туды-сюды, нібы драўляныя чалавечкі. Мастацтва замала асабіста для мяне.
Найлепшы кавалачак пра дзіка, дзік амаль што дыхае ў апавяданні, але такое пачуццё, што менавіта гэты кавалачак пісалі не вы(!).
Здзівілася, што Воўка гучыць як воўк, я неяк раней не заўважала, дзякуй.
Так-так, наступным прэзідэнтам будзе кабета, тут я з вамі цалкам згодная.
Прашу прабачэння. А вам Палац падабаецца?
Дзе тут муз. флуд, не бачу.