Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Апрель 2024, 08:53:36
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: УНІЯ
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #855054

Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: УНІЯ  (Прочитано 137663 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
paroh
Гость


Email
« Ответ #120 : 26 Август 2007, 14:22:32 »

Цитировать
і спрачацца за існаванне з каталіцкай царквой ёй тады было немагчыма,

Логіка яшчэ та…Не магу спрачацца з суседзямі, яны мацней, пайду здамся і буду ў халуём у іх. Можа пашкадуюць і будуць цярпець і пададуць на беднасць, а можа за стол пасадзяць калі…Так разлічвалі япіскапы –вуніяты цалуючы папскі туфель. . Што Папа і кароль абароняць іх правы, збавяць ад прыгнечанасці.. Хацелася як паны- біскупы каталіцкія ў сойме засядаць…кіраваць…Страціўшы апору на Бога і свой народ шукалі зямнога прыбытку.  
Замест таго каб мацаваць адзінства Царквы сваёй малітвай, асабістай святасццю, раўнівасццю да Слова Божага, вырашылі ратаваць Царкву палітычнымі гульнямі…Эх япіскапы Божыі!

Цитировать
уніяцкай царквы прыходзілася спрачацца за адметнасць і з католікамі, і з праваслаўнымі.  

“спрачацца за адметнасць”, ну тады трэба было арыянства прыняць, гэта было б  адметна.

Цитировать
 уніяты не жадалі прымыкаць да каталіцтва, жадалі быць самастойнымі і трымацца беларускіх каранеў

Як гэта не жадалі, калі прымкнулі? А калі жадалі быць самастойнымі і трымацца беларускіх каранёў, трэба было захоўваць кананічную еднасць з Маці –Царквой, ад якой Хрышчэнне прынялі- Царквой Канстанцінопальскай.
У гэтым выразе ўся супярэчлівасць уніяцкай ідэіі.
Цитировать
А з 1636г. старабеларуская мова была зацверджана як мова казанняў уніяцкай царквы
Што гэта за дата?  
А што, да гэтага на якой мове казанні гаварылі? На санскрыце ?

Цитировать
Тым не менш уніяцтва менавіта ў той час не дазволіла беларускаму этнасу знікнуць.

Беларускасць трымалася за абрадаваю адметнасць уніацкай царквы ад лацінскага каталіцтва. Чым больш адметнасці, тым больш беларускасці. Абрадавасць уніі- праваслаўная. Вынік: праваслаўнасць =беларускасць.
Дык можа лепш было для захавання беларускага этнасу не толькі абрадаў дя каляндара праваслаўных трымацца, але і веру, дагматы святыя захаваць? У Праваслаўі было больш адметнасці ад лацінства: і падпарадкоўванне законнае кананічнае- Патріярху Канстанцінопальскаму і вера святаайцоўская і рэлігійная культура не запазычаная, і пераемства часу… Не, трэба было пайсці на разрыў з гэтым усім, і потым ізноў нешта будаваць, спрачацца, змагацца, ліць кроў праваслаўных братоў!!!!! Паўкі Карчагіны, блін!!!
Цитировать
тое, што уніяты дзейнічалі з прымяненнем моцы, дык такія ўжо былі гістарычныя ўмовы, вельмі моцныя былі праціўнікі, і толькі такім шляхам можна было захоўваць моцныя пазіцыі і пускаць нацыянальныя карані.
Цитировать
Тады пачынаецца больш актыўны наступ на праваслаўных


Так- так: інакш як вынішчыць веру сваіх айцоў, зрабіць з сваіх братоў праціўнікаў, каб захаваць “пазіцыі”, лепшага шляху не было…

Цитировать
А ў Заходняй Беларусi ў межваенны перыяд i ў часы акупацыi унiяцкая царква была вельмi ўплывовай
О-о… наколькі ўплывовай? На грошы курыі і пілсудчыкаў нешта заварылі…

Цитировать
А ва ўзмацненні уніяцкай царквы ў XVIII ст. агромістая роля належала у базыліянам, якія, дзякуючы сваёй сістэме адукацыі, выхоўвалі ў духу уніяцтва свецкіх людзей і выпускалі вельмі кваліфікаваныя, па-беларуску выхаваныя, кадры духоўных службоўцаў, без якіх уніяцкая царква не здолела б прыстойна функцыянаваць.

 Па-беларуску выхаваныя....Слухайце, хто гэта піша… Я таксама магу сказаць- Праваслаўе адыграла вяліііікую ролю ў асваенні чалавецтвам космасу….Базыліяне гэта філія езуітаў. Базыліяне  найбольш дэнацыяналізаваная сіла уніяцва. Яны усё рабілі каб адарваць беларусаў ад іх каранёў. Вядома іх роля ў лацінізацыі уніі. Не здарма потым каб супрацьстаяць базыліянскай лацінізацыіі, Шаптыцкі заснаваў студыйкі накірунак ў манастве.



 




« Последнее редактирование: 26 Август 2007, 14:28:10 от paroh » Записан
Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,082 секунд. Запросов: 20.