Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
27 Апрель 2024, 02:54:42
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: УНІЯ
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #756446

Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: УНІЯ  (Прочитано 138050 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
paroh
Гость


Email
« Ответ #90 : 12 Июль 2007, 13:51:01 »

Цитировать
Чаго тут спрачацца, для мяне ўсё зразумела...
Праваслаўная царква ад самого свайго пачатку была інструмэнтам улады. Спачатку візантыйскай, а потым расейскай. Праваслаўе падпарадкоўваецца некай вышэйшай моцы. Каталіцтва нікому не падпарадкоўваеца, яно само - моц.

Унія для беларусаў адзінае рашэньне, бо гэта наша, беларуская царква і яна ўратавала наш народ ад апалячваньня і напэўна яшчэ ўратуе нас ад поўнае русіфікацыі, калі мы не забудзем нашую царкву...

З.Ы. Сам я праваслаўны, але калі мне будзе 18 напэўна перахрышчуся ва ўніяцтва.

Толькі калі табе няма 18, - усё проста і зразумела….
Я ў 18 быў уніятам. Але Хрыста ва ўніі не знайшоў, можа цяпер інакш, але ў пачатку 90-х адна палітыка, мітынговасць, высвятленні "хто каго душыў". Усе неафіты, "беларускія традыцыі", аб душы ні словы. Я, выгадаваны ў Царкве чалавек, з часам адхіснуўся ад гэтай кампаніі. Я зразумеў- тая ўніяцкая Царква 1596-1839, гэта была жывая Царква, а тое, што спрабуюць аднавіць нефармалы,- гэта гульня ў рэлігію; аддуха для нечай самарэалізацыі. Кніжкі ўніяцкія прасягнутыя злараднасцю, нянавісцю да Праваслаўя, якая даходзіць да дурасці.(напр.:" Валконскі “ каталіцтва і свящ. прэданне ўсходу") Ва ўніяце жыве псіхалогія янычара. Потурэчаны сэрб або балгарын быў асуджаны ўсё жыццё даказваць сабе і ўсім, што ён правільны мусульманін. Адгэтуль яго фанатызм, жорсткасць да былых супляменнікаў, якіх не было ў саміх турак.  Так і ўніяты змушаныя даказваць, што яны сапраўдныя каталікі, здзекуючыся над праваслаўнымі. Гэта яшчэ падобна на паводзіны падлетка, якога ўзялі ў кампанію дарослыя мужыкі. Мне стала праціўна  і страшна.
Па Вашай прамове прыкметна, што Вы дрэнна ведаеце гісторыю і багаслоўе Цэрквы. Таму знайдзіце кнігі а. Шмемана "Гістарычны шлях Праваслаўя",  а.  Меендорфа "Уводзіны  ў багаслоўе", Карташова "Сусветныя саборы", уладыкі Анры дэ Любака "Каталіцтва", - гэта сапраўдныя кнігі аб Царкве.
У Праваслаўнай царквы свой лёс. Яна яго не выбірала. У меркаваннях аб Царкве вельмі небяспечныя "вонкавыя" адзнакі, журналісцкі стыль. "Кансерватызм", "прагрэсіўнасць", "ліберальнасць", не дастасавальныя да містычнай рэальнасці Царквы.  Так, Праваслаўная царква існавала ва ўмовах моцнай цэнтралізаванай дзярж. улады. І царква выпрабоўвала ціск палітыкі на сябе. Імператары ўмешваліся ў справы царквы, спрабавалі дыктавалі ёй модус веры. Царква выпрацавала найскладаную палітыку лавіравання і кампрамісу. Але да вядомых меж. Як толькі імператары ўмешваліся ў пытанні веры, Царква давала адпор. Наша Царква не дагматызавала ні адной імператарскай ерасі, Яна цярпела, калі ў яе забіралі маёмасць, пазбаўлялі якіх небудзь эканамічных магчымасцяў, высылалі і каралі абаронцаў веры, але цэнтр яе жыцця -Праваслаўе засталося некранутым рукамі кесара. Прычым здзекаваліся над царквой не толькі рымскія імператары- іконаборцы і бальшавікі. "Набожныя" расійскія гасудары -заплямленыя гэтым. Царква ведае пакутнікаў і спавяданнікаў у часы росквіту абсалютызму.
Праблема Каталіцкай Царквы складаецца ў тым, што яна ў пагоне за незалежнасцю Цэрквы ад дзяржавы сама паступова ператварылася ў дзяржаву. (Гэта бывае, калі з чымсьці змагаешся, то несвядома пераймаеш выяву думкі, стыль і метады ворага). Апраўдваючы гэта становішча дапусціла скажэнне вучэння аб царкве. З наступнымі мутацыямі ў практыцы і  веры. Вучэнне аб папстве пабудавана на падробках і хлусні.   Папства адарвала Заходнюю царкву ад Праваслаўя і сусветнага адзінства і прывяло да крызісу Рэфармацыі. Гэты крызіс  у сутнасці не пераадолены дагэтуль. Зах. Царква загнала сябе ў кут дагматызацыяй бяспамылковасці пап. Каталікоў можа быць хоць 20 мільярдаў, але духоўна яны -перыферыя.
Выбар веры - гэтае выратаванне душы. Вашай душы.  "Знак якасці" Царквы гэта яе святыя.  У вуніяцтве ёсць манаства, але духоўна бясплённае, я не ведаю ні аднаго прападобнага вуніята. Ёсць што-небудзь падобнае на Сергія і Серафіма?
Ад паланізацыі выратавала нас не вуніяцтва, яно само рана або позна паланізавалася бы цалкам. Гэтыя працэсы ішлі. Выратавала нас далучэнні да Расеі і русіфікаванне. Вось такая фігня.
Божай Вам дапамогі знайці сапраўдны хрісціянскі шлях. Раю вам пабываць у Жыровіцах і пагаварыць з а. Міколай Бэмбелям (“Зьніч”)
Жыве Беларусь.


« Последнее редактирование: 12 Июль 2007, 14:01:21 от paroh » Записан
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,096 секунд. Запросов: 20.