Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Март 2024, 20:36:05
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: УНІЯ
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #749823

Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: УНІЯ  (Прочитано 137195 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
paroh
Гость


Email
« Ответ #60 : 09 Июль 2007, 17:56:02 »

Цитировать
И што? Мела велькую силу такая забарона?  
Што да вашых прыкладау... дык не далей як пасля разборау кляштар езуитау у Гародни быу ператвораны у турму... А фара Витаута перароблена на праваслауны сабор? А з касцела кармелитау (здаецца сучасны Прыор Банк) Была зроблена стайня...
Гэтая пастанова толькі маленькі пункцік з усіх дыскрымінацыйных мер па рэлігійнай прыкмеце, прадпрынятых Польшчай і Касцёлам супраць праваслаўнага  вялікалітоўскага  панства, духавенства і народа…так, тое, што прыйшло на памяць…гэта настолькі агульнавядомы факт… праваслаўным забаранялася займаць высокія  пасады, балатавацца ў сойм, будаваць і аднаўляць храмы…дайшло да таго, што аднойчы пераможца хвалебны Кастусь Астрожскі не мог удзельнічаць у паседжаннях сойма, …хе-хе.. верацярпімасць, адным словам.
Вашы гнеўныя эмоцыі аб каталіцкіх касцёлах, мне, як верніку  зразумелыя.  Але калі падысці з пункта гледжання таго часу і палітыкі….Калі ў каталікоў пачалі адымаць касцёлы? У 1793, у 95 годзе? Адразу жа пасля акупацыі? Не. Пасля паўстанняў 1831 і 1863 гг. Польшча прайграла і  была падзеленая. Тая частка Польшчы, якая адышла да Расеі мела немалыя прывілеі ў параўнанні з іншымі "суб'ектамі федэрацыі" і ў параўнанні з той Польшчай, якая апынулася на тэрыторыі Прусіі і Аўстрыі. Сваю канстытуцыю, універсітэты, нават расійскі рубель выходзіў з белым арлом.  Ні Кацярына ні Павел , ні тым больш Аляксандр не прадпрымалі сур'ёзных мер супраць Касцёла, польскіх абшарнікаў, іх маёмасных прывілеяў і вольнасцяў. Чым адквіталіся палякі? У 1812, 1831, 1863. Пачаліся рэпрэсіі. Цалкам зразумелыя ў любой дзяржаве. Каталіцкія ксяндзы не толькі заклікалыя да зброі, да непадпарадкавання, але і самі пралівалі кроў чалавечую, былі пакараныя, сасланыя. Але не за веру. За палітычную антыдзяржаўную  дзейнасць.  Хоць  у палякаў палітыка і рэлігія даўно адно …
Каталіцкая царква  і польскія абшарнікі былі сур'ёзна пакараныя.
 Хоць папа Рыгор XVI у 1832 году выдаў булу  "Cum primum", у якой палякі заклікаліся да паслухмянства богамустаноўленай  расійскай улады

Цитировать
И кали не брэшуць вашыя "гистарычныя" цытаты то адкуль на гродзеншчыне стольки старых праваслауных цэрквау? Я маю на вазе сапрауды паваслауныя а не переаболеных з унияцких? Кали верыць то их ужо дауно каталики-антыхрысты перарабилиб ва унияцкия касцелы? Але яны стаяць... и нихто их не чапае(у)
Старажытныя праваслаўныя цэрквы- Каложа, Мураванка, Сынковічы, Барысаглебская ў Наваградку, - пасля 1596 гады былі пераробленыя ва ўніяцкія як і іншыя праваслаўныя храмы. Асноўная частка храмаў была драўлянай, і таму прыходзіла ў непрыдатнасць, уніяты на іх месцы будавалі новыя храмы…не мала храмаў уніяцкіх 18 стагоддзі дайшлі да нас. Драўляныя, простыя і бедныя. Затым і гэтыя храмы прыходзілі ў непрыдатнасць, на іх месцы, ужо ў часы імперыі, будаваліся каменныя "мураўёвкі.
Цитировать
Дык а нават кали да суда... то мецанатау прыдзецца перахрышчываць у праваслауе ци як? Бо яны пахованыя як унияты... у праваслауным кантэксце чытай антыхрысты...
Я не лічу ўніятаў антыхрыстамі, мае продкі - уніяты. Я лічу іх крытаправаслўнымі, бо ў тых ўмовах няволі інакш быць не магло. Яны вярнуліся ў Св. Праваслаўе і любілі яго ўсім сэрцам, як сваю беларускую, бацькоўскую веру.
 Стражытная праваслаўная царква- Вуніяцкая царква-адноўленая ў Праваслаўі царква- гэта адна і тая Царква майго народу!!! Яна змагла выжыць у лацінскай і ў маскоўскай няволі, хяця і страціла некаторых неразумных дзяцей сваіх,  але захаваць сэрдца чыстае, веру евангельскую, памяць народную.
Цитировать
Дык нихто не забараняю праваслаую и униятам будаваць такия школы... тольки их и нават у камандным цэнтры (у Маскве) нихто не будавау. Дый ваша згаршэнне таким фактам таксама зразумела... з езуитами у пытаннях тэалогии нават самыя выкшалцоныя папы супрацьстаяць на магли.

І стваралі. І супрацьстаялі!. Братэрскія праваслаўныя школы былі на ўзроўні. І дзейнасць  братэрстваў доўга не давала каталікам супакою. АЛЕ. Езуіцкія школы ўтрымоўваліся з рахунаку казны і арыстакратаў! А братэрскія школы  існавалі паўлегальна, за грошы народа паспалітага, праваслаўнага. Гэта жа колькі сіл, энергіі і сапраўднай веры  трэба было мець, што бы процістаяць міжнароднай езуіцкай сіле!

Цитировать
Адсюль и прыхильнасць люду з адной стараны и байки пра хитрых и знаемых з цемными магиями езуитау. А

Шаноўны, не байкі і не забабоны .....Езуітаў вывяў на чыстую ваду і ідэйна разграміў вялікі Блез Паскаль. Мараль езуіцкая, теалогія, “духоўнасць” –гэта перакручанае хрысціянства, далёкае ад Евангелля і св. Айцоў!

Жыве Беларусь!

Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,077 секунд. Запросов: 21.