Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Апрель 2024, 09:16:40
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: УНІЯ
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #747032

Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: УНІЯ  (Прочитано 137967 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
paroh
Гость


Email
« Ответ #60 : 08 Июль 2007, 17:04:36 »

Цитировать
Цитировать
Вось за такiя словы я нiколi не пачну верыць росказням каталiкоу пра мip i аб'яднанне. Гiсторыя паказвае што касцёл вёу сябе так заусёды. НЯМА ПРАБАЧЭННЯ ПОЛЬСКАМУ КАСЦЁЛУ ЗА ТЫЯ ЗДЗЕКI I ПРЫНIЖЭННI ЯКIЯ ЁН ТВАРЫУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI.
Так так... за то е што адкрывали школы ипраяуляли цярпенне да усих астатних канфесий? за тое што касцел дапусциу перутварэнне !70%! верникау у униятау яму няма прабачэння... а то што у царкву потым гэтых самых 70% загнали штыками царския салдаты им есць прабачэнне? Вельми прыгожы прыклад святатацтва знойдзеце у в. Лаша. Там мала таго што уваход на тэрыторыю царквы (былой унияцкай) зроблены не з фасада дык яшчэ и браму зрабили са склепа мецанатау якия яе и збудуавали. Цяпер верники ходзяць у царкву па касцях яе створцы... Вельми падобна на адносины сучасных беларусау да уласнай культуры и гисторыи.
Уния, была вельми добрай справай алеж вядома каланизатарам прыйшлася не да спадобы. Хто ведае? Можа менавита таму я каталик? бо мае продки не прыняли веры захопникау?

Гэта хто каланізатар і захопнік? Асвяжыць памяць?
У старадаўнім беларускім летапісе Пятра Быхаўца гаворыцца: “...і той Пётр Гаштольд наипервее прыняў веру рымскую і да Літвы прынёс... а рымскай веры ў Літве не было, толькі руская замешалася.” Прамова тут аб Беларусі і першым чынам аб Вільні. Пётр Гаштольд, верагодна, першы з віленцаў прыняў рыма-каталіцкую веру ў Кракаве каля 1364 гады і прыехаў адтуль дадому ўжо каталіком. Праваслаўная жа вера не толькі “замешалася,” але была ўжо ў то час панавальнай ў Вільню і ва ўсёй Беларусі.
Раней Вялікі князь Літоўскі Гедэмін, у адказ на прапанову папы прыняць хрышчэнне адказаў, што хутчэй прыме хрост ад д’ябла, чым ад крыжацкіх аднаверцаў!
(Крыжакі добры прыклад “цярпімасці” па –папежску. На ўсе часы гэта брудная пляма на ўсё хрысціянства.)
Вашыя продкі і прынялі веру захопнікаў – крыжакоў і палякаў.
Ніколі не забуду размову  з каталіком які смеючыся(!) апавядаў, як яго дзед веру мяняў ў 30-я гады. Тады за прыняцце каталіцтва і польскасці плацілі здраднікам грашыма, зямельным надзелам, прыналежнасццю да “тытульнай” нацыі, правам на адукацыю..., магчымасцю кпіць  з праваслаўнага суседа....Дык ягоны дзед тройчы прымаў каталіцтва- у Беліцы, Лідзе і Вільне. Гэта брыдкі прыклад гандлю верай, якім карыстаўся “свенты косьтел” на Беларусі.

Цитировать
адкрывали школы

Тыя самыя школы,  у каторых з літвінскай моладзі рабілі палякаў?
Цитировать
ипраяуляли цярпенне да усих астатних канфесий

Да... цярпімасці ў каталікоў да пратыстантаў і праваслаўных заўсёды было шмат.
Вось некалькі прыкладаў. Новаспячоны каталік Ягайла клапоцячыся аб умацаванні і распаўсюджванні новай рэлігіі,  выдаў забарону рыма-каталікам уступаць у шлюбы з праваслаўнымі, "пакуль наперад русін або русінка не прызнаюць пакоры рымскай царквы." У выпадку парушэння гэтай забароны загадавалася прымушаць да прыняцця каталіцкай веры целавымі пакараннямі таго,  хто вызнаваў праваслаўе.

Яркую карціну становішча Праваслаўнай Царквы ў цярпімай каталіцкай дзяржаве намаляваў валынскі амбасадар Лаўрын Древински ў сваёй прамове, вымаўленай на Варшаўскім сойме ў 1620 г. у прысутнасці караля. Ён казаў: "Ужо ў вялікіх гарадах царквы запячатаныя, маёнткі царкоўныя расхіщены, у кляштарах няма манахаў, - тамака быдла замыкаюць; дзеці без вадохрышча паміраюць; целы памерлых без царкоўнага абраду з гарадоў, як здыхляціну, вывозяць; мужы з жонкамі жывуць без шлюбнага блаславення; народ памірае без споведзі, без прычашчэння. Няўжо гэта  Самому Богу не крыўда, і няўжо Бог не будзе за гэта мсціўцам? Не кажучы аб іншых гарадах, скажу, што ў Львове робіцца: хто не ўніят, той у горадзе жыць, гандляваць і ў рамесныя цэхі прыняты быць не можа; мёртвае цела хаваць, да хворага з таямніцамі Хрыстовымі адчынена ісці нельга. У Вільні, калі жадаюць пахаваць цела праваслаўнага, то павінны вывозіць яго ў тыя вароты, у якія адзін бруд гарадскі вывозяць. Манахаў праваслаўных ловяць на  дарозе, б'юць і ў турмы саджаюць. У чыны грамадзянскіх людзей годных і навукоўцаў не вырабляюць таму толькі, што яны не ўніяты; прасцякамі і грубіянамі месца напаўняюць у знеслаўленне краіне нашай... Ужо 20 гадоў на кожным сеймике, на кожным сойме горкімі слёзамі молім, але вымаліць не можам, каб пакінулі нас пры правах і вольнасцях нашых."

І яшчэ адна карцінка, якая адлюстроўвае накірунак выхавання ў каталіцкіх калегіюмах.

Гэта скарга праваслаўных братчыкаў з Вільні да каталіцкага арцыбіскупа. Апісанне пахавання праваслаўнымі 12 лістапада 1655 гады шляхетнага віленскага мяшчаніна: "А студэнты тутэйшыя иезуитскиe, атачыўшы нас са ўсіх бакоў і далучыўшы да сабе не малы лік з мяшчанскай чэлядзі обоего полу, пачалі шумець, розных скацін і шэльмаў галасамі крычаць і безстыдным сваім козлоголосованiем набоженству нашаму лаяцца, брудам, цаглінамі і каменнем на нас кідаць. Адзін гараджанін, імі з студэнтаў такою іх дерзостію заахвочаны, паміж нашымі людзьмі на каню ўварваўся і  іераманаха, які з крыжом ішоў, канчуком неміласэрна біў. З такім “гонарам” нас ад ратушнага пляца да самой Вострай брамы ў кляштар і ў царкву суправаджалі. Якія жа яшчэ поскудзі рабілі тыя студэнты, не толькі пяром апісаць, але і мовай сказаць цяжка."
Што адказаў “талерантны” рымска-каталіцкі віленскі арцыбіскуп?
 "Вы надалей можаце памерлых сваіх без усякай цырымоніі царквы вашай таемна ў ночы хаваць."
Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,093 секунд. Запросов: 20.