Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
23 Апрель 2024, 15:17:24
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: УНІЯ
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #694848

Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: УНІЯ  (Прочитано 137898 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
paroh
Гость


Email
« Ответ #60 : 17 Июнь 2007, 16:40:11 »

Цитировать
Цитировать
Неа, у нас было пара  отстойников кроме унии- бывшее РПЦЗ и автокефалия.

А што вы са свайго боку прапануеце..??  Вам напэўна вядома, што царква - гэта адна з аснаватворчых каштоўнасцей нацыі. Амаль ва ўсіх дзяржавах царква падтрымлівае нацыянальную культуру й мову, развіваючы іх у народзе.. У нас на Беларусі зусім іншая сітуацыя.. У нас ёсць і РКЦ, і экзархат РПЦ, і шмат пратэстанцкіх цэркваў, аднак ніводная з іх не падыходзіць на званне нацыянальнай. Вернікі гэтых канфесій заўсёды адчуваюць на сабе ці то польскі, ці то расейскі, ці то якісьці іншы ўплыў, але не беларускі. Канешне, робяцца захады увесці беларускую мову ў набажэнствы, але гэта толькі захады..А калі яшчэ ўлічыць меркаванні некаторых навукоўцаў, што беларуская нацыя яшчэ не сфарміравалася, дык вы разумееце чым гэта нам абернецца. Можна канешне вярнуцца да аўтакефаліі ПЦ (між іншым гэта таксама гістарычная царква). Аднак можна атрымаць пасля гэтага другую Ўкраіну.... Таму я думаю ідэя адраджэння ўніі мае пад сабой нейкі сэнс, не толькі экуменічны, але й нацыянальны..


Шаноўны litwinе, што я прапаную?
Вярнуцца да МАЦІ-ЦАРКВЫ ПРАВАСЛАЎНАЙ. Бо яна была  духоўнай маткай для св. Еўфрасінні ды Кірылла, Елясея ды трох Віленскіх пакутнікаў Атнонія, Іаана, Яўстафія, Давыда Гарадзенскага  і Канстанціна Астрожскага. Што Вам яшчэ трэба?
 Колькі вы, беларусы, будзеце хістацца?.  
Рымская Царква ніколі не была для нас маці, злая цётка!
Пратэстанты у прынцапе нікога нямогуць аб’яднаць- бо яны зборышча ярэтычных сэкт.
Уніяцкая Царква, яна ж настолькі беларуская, наколькі яна заставалася праваслаўнай.
Яна пераемніца старажытнай Праваслаўнай Царквы, а сучасная Праваслаўная - пераемніца Уніяцкай, у масіве. Уніяцкая Царква- крыптаправаслаўная, бо інакш Праваслаўе, у тых умовах, не магло існаваць. Таму уніяты былі і застаюцца каталікамі  другога гатунку.
“Ведай, русiне, прыняўшы унiю, -гаворыцца ў адным творы  18 ст.,- ... што ты дарэмна стараешся ўсiмi сiламi даказаць сваё вернападданства, паслушэнства, дарэмна аддаеш сябе ў няволю, ... каб толькi даказаць, што ты цвёрда i непахiсна трымаешся унii: табе нiхто i нiколi не паверыць. Доля твая заўсёды будзе горкая... Што ж выклiкае гэту вечную, заўсёдную нянавiсць да цябе? Нялёгка адказваць на гэтае пытанне: можна сказаць адно, што ты, русiн, хоць i прыняў унiю, але ўсё-ткi працягваеш заставацца галiнай таго дрэва, у каранi якога найперш закладзена атрута. Ты ж... належыш... да ўсходняй царквы, якая некалi асмелiлася супернiчаць i параўноўваць сябе з Захадам. Вось, здаецца, тваё саграшэнне, за якое няма табе прабачэння, ... яго не загладзiш нi хрышчэннем, нi пакаяннем, нi унiяй, нi здрадай многiм даўнiм тваiм абрадам"

А што пісаў Тарас Шаўчэнка пра вунію?
Зажурилась Україна -
Така її доля!
Зажурилась, заплакала,
Як мала дитина,
Ніхто її не рятує...
Козачество гине:
Гине слава, батьківщина;
Немає де дітись;
Виростають нехрещені
Козацькії діти;
Кохаються невінчані,
Без попа ховають;
Запродана жидам віра,
В церкву не пускають!
Як та галич поле криє,
Ляхи, уніяти
Налітають - нема кому
Порадоньки дати.
--------
Ще як були ми козаками,
А унії не чуть було,
Отам-то весело жилось!
Братались з вольними ляхами,
Пишались вольними степами,
В садах кохалися, цвіли,
Неначе лілії, дівчата.
Пишалася синами мати,
Синами вольними... росли,
Росли сини і веселили
Старії скорбнії літа...
Аж поки іменем Христа
Прийшли ксьондзи і запалили
Наш тихий рай. І розлили
Широке море сльоз і крові,
А сирот іменем Христовим
Замордували, розп`яли...
Поникли голови козачі,
Неначе стоптана трава.
Украйна плаче, стогне - плаче!
За головою голова
Додолу пада. Кат лютує,
А ксьондз скаженим язиком
Кричить: "Te Deum! Алилуя..."

Што паказалі тыя намаганні неауніі у 20-30 гады? І Ватыкан і Польшча давалі грошы. Усходняя Польшча была абвешчана, як якоя –небудзь Конга ці Зімбабве, місіянерскай тэрыторыяй, польскія ксянзы кінуліся патрымліваць справу вуніі. І што народ Божы?-ён не дурны. Кс. Неманцэвич на 3 уніяцкай канферэнцыі засведчыў- пасля ўсіх намаганняў- 23866 чалавек прынялі вунію. На той час гэта 6 вялікіх прыходаў. Але і гэтыя лічбы выклікаюць сумненне. Бо ў 1934 годзе, у нетрах каміссіі “Pro russiа”, якая займалася уніяцтвам у Беларусі, здарыўся скандал на конт значнай недакладнасці інфармацыі пра “поспехі” вуніі...
Браце, litwinе!
Экзархат РПЦ – няма такой назвы. Ёсць Беларуская Праваслаўная Царква.
У гэтай Царкве ўжо  12  япіскапаў. Акадэмія, семінарыя, духоўныя вучэльні, манастыры. Гэта  росквіт. Хто забараняе размаўляць беларусам по- беларуску? Хто забараняе займацца націянальнай асветніцкай працай ў Царкве? Наші япіскапы і святары і народ- беларусы. Яны такія ж ахвяры савецкай ідэялогіі, як і астатнее грамацтва. Яны вывучалі гісторыю па абэцэдарскаму...Але наша інтэлегенцыя, як заўсёды,- “адарванцы”. Робяць д’ябальскую працу-  робяць так каб нацыянальных рух быў каталіцкім, каб праваслаўныя не мелі дачынення. Але ўсё ж наадварот- усходы беларушчыны есць у Царкве, шмат святароў, некаторыя япіскапы, ваш Гарадзенскі- Арцемій, напрыклад, за Беларусь. Ім трэба наша ДАПАМОГА. Трэба будаваць Беларускую Праваслауную Царкву. Гэта не робіцца адразу. Гэта паступовы працэс.
Як кажуць- ёсць касцяк -мяса нарасце,  ёсць Праваслаў’е-будзе Беларусь!
Божа! Ратуй Беларусь!
Жыве Беларусь!
                  


« Последнее редактирование: 17 Июнь 2007, 19:44:20 от paroh » Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,091 секунд. Запросов: 20.