12 кастрычніка, 2003. Рандзілаўшчына, Гарадзенская вобласьць, Беларусь. Псіхічны шпіталь у Казловічах, установа для душэўна хворых, загадкова загарэўся ці праз нядбайнасьць службоўцаў ці быў падпалены пацыентам – піраманам, што там лячыўся і жадаў падпаліць гэты стогадовы драўляны будынак. Хаця прадстаўніца ад прэзідэнта Лукашэнка Натальля Пяткевіч разглядала другую прычыну паджогу, незалежныя дзяржаўныя сьледчыя ўсё яшчэ лічаць прычынай нядбайнасьць медыцынскага персаналу. Чыя б не была віна, а жыцці 30 хворых, што маглі б быць уратаваныя медперсаналам, які чамусьці забыўся патэлефанаваць пажарнікам па дапамогу, ператварыліся ў абгарэлыя вугольлі.
Хаця “здарэньні” адбываюцца ў Беларусі, беларусы не мусяць забываць, што жывуць у вялікай краіне, дзе пра іх клапаціцца нябачная рука дзяржавы. На самым пачатку свайго прэзідэнтства А. Лукашэнка меў вельмі адказную мэту – стварыць высокаэфектыўную і сацыяльна справядлівую мадэль дзяржаўнай сацыяльнай абароны. На працягу пяці гадоў Міністэрства Працы і Сацыяльнай Абароны (МПСА) Беларусі шматразова казала пра надзвычайную ўнікальнасьць гэтай прынцыпова новай мадэлі. Мэта сацыяльнай падтрымкі ў Беларусі мусіла рашуча палепшыць якасьць жыцьця сацыяльна уразьлівых людзей, як напрыклад псіхічнахворых людзей. Яскравая асаблівасьць беларускай сацыяльнай мадэлі паводле МПСА – здольнасьць дакладна высьвятліць патрэбы людзей у сацыяльнай падтрымцы праз міжведамасныя дачыненьні розных міністэрстваў, што ўважліва прыслухоўваюцца да праблемаў чалавека з адной мэтай – дапамагчы. Калі нехта бачыць рэальнасьць, то гэтае ашуканства становіцца іранічным.
Недзе ў Менскай вобласьці, пасярод глухіх лясоў, у маленькай усімі забытай вёсцы, дзе абсалютна адсутнічаюць любыя сродкі транспарту, знаходзіцца на дзяржаўным забяспячэньні псыхічная ўстанова, якую сам яе дырэктар назваў “Струхлелая Камера - Бойня”. Гэта ўстанова, што існуе больш за паўстагоддзя і з’яўляецца абсалютна забароненнай зонай, складаецца з прыкладна 200 пакінутых псыхічна хворых дарослых людзей. Недакормленыя, неадукаваныя, сацыяльна пакінутыя людзі ня маюць аніякіх сродкаў для нармальнага “лячэньня” (пацыенты ніколі не бачылі туалетнай паперы, шампуня, зубной пасты і, нават, гарачай вады), a ўсё “пагалоўе” пацыентаў закрыта ў сваіх лячэбных памяшканьнях, каб не турбавалі руплівы медыцынскі персанал. Будынак ніколі ня быў ні на якім рамонце і ніколі не ведаў ацяпленьня. Халодныя закінутыя гэтыя людзі сядзяць там і чакаюць сьмерці. Яны ня маюць зубоў, хаця “шпіталь” афіцыйна мае стаматоляга, які зьбег у суседнюю вёску ў пошуках лепшага заробку.
Медыцынскі персанал складаецца з жыхароў вёскі, якія ходзяць на працу, закрываюць пацыентаў і так зарабляюць свае мізэрныя заробкі. Адзіная крыніца для аптымізму – дырэктар, рэлігійная асоба, якая аддае сябе дзень і ноч на тое, каб прыцягнуць ахвяраваньні на гэтую ўстанову, што, дарэчы, нелегальна. Матрацы, на якіх сьпяць пацыенты таксама былі кімсьці ахвяраваныя. Яны раней спалі на голых металёвых ложках з адной падушкай на пяць людзей. Усё тэхнічнае абсталяваньне, якім напаўняюць радасьцю дні існаваньня пацыентаў, іхная ежа, адзеньне, выпадковыя сродкі гігіены – таксама нелегальныя ахвяраваньні. Адзінае ўпрыгожваньне ўстановы – мармуравы стол – разьмешчаны ў цэнтры вестыбюля. Ён таксама быў прыдбаны з іншага месца, больш дакладна – з морга. Там ім карысталіся для падрыхтоўкі трупаў.
Амаль што забыў узгадаць ролю ўраду ў штодзённым існаваньні ўстаноў для псіхічнахворых. Яна такая мізэрная, што яе ня варта нават узгадваць. Аднак, якія бы жахлівыя там не былі ўмовы, урад выдзяліў грошы на ўсталяваньне Эўрапейскай прыбіральні. Вядома, ён забыўся ці ніколі не ведаў, што трубы для вады, патрэбнай для смываньня, ніколі не ведалі і кроплі вады. Відзявочна, бюджэт для праекта быў строга абмяжаваны, таму што выявілася, што не ставала Эўравагонкі каб пакрыць усю сьценку пакоя. Ці, можа, сьцяна была занадта вялікая. Ці, можа, сьцены занадта высокія. Таму туалеты, што амаль-што не выкарыстоўваюцца па прызначэньні, прадстаўляюць помнік ураду і яго сацыяльнай дапамозе пра найбольш уразьлівых людзей.
Так асьлеплены “міжведамаснымі дачыненьнямі розных міністэрстваў” у Беларусі, што ніхто не бачыць сапраўднага твару зла?
http://prauda.org/art.php?art=1730&cat=7&lang=be