Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
27 Апрель 2024, 14:22:14
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 100 101 103 104 ... 134 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Вопрос-ответ на темы истории  (Прочитано 379737 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
sembat
Moderator
*****

Репутация: +3474/-0
Offline Offline

Сообщений: 21726

Verba volant, scripta manent.

Просмотр профиля
« Ответ #3030 : 24 Октябрь 2017, 06:38:32 »

Вот мне тут подсказали, что дома ул. Советская 5 и 7 когда-то были конюшнями. Это правда?
Цитаты из нашей настольной  книги:
"Савецкая № 5 – Дом Шарашэўскага, дом Багуміла. Асноўны аб’ём дома пабудаваны паміж 1795 і 1812 г. У 1848 г. перабудаваны. С-падобны ў плане будынак. Эклектыка. Меў высокі двухскатны дах з мансардамі. У 1886 г. прыбудаваны мураваны свіран і хлеў, якія ў 1910 г. былі перароблены ў флігелі. У пачатку ХХ ст. дом быў атынкаваны. Першы паверх дома меў парадны ўваход, аздоблены паўкалонамі (лапаткамі). Раней тут размяшчаліся майстэрні, крамы, 14 кватэр. ..."
"Савецкая № 7 – Дом Фукса, магчыма, дом Допельберга, дом Хозэ (з 1915 г.). Фактычна дом складаецца з двух будынкаў. Першы дом – далей ад Савецкай плошчы (крама “Оптика”), другі – дзе быў варотны праезд (пераўтвораны ў бар). Спачатку аб доме, бліжэй да Савецкай плошчы. На яго месцы ў 1795 – 1823 гг. быў пабудаваны меншы па памерах дом. Каля 1832 г. тут з’явіўся такі самы дом, як існуючы, двухпавяховы і з варотным праездам. У перыяд з 1832 па 1861 г. гэты дом уяўляў адзінае цэлае з домам № 5 і належаў Л. Фуксу. На 1861 г. гэтая частка дома была двухпавярховая, з крутым двухскатным дахам і мансардамі. Удава Л. Фукса праходзіла як пацярпелая ад пажара ў 1885 г., пасля якога рамонт дома (разам з пабудовай флігеляў) скончыўся да 1899 г. Дом меў нізкі, крыты бляхай дах і быў вельмі сціпла дэкараваны, у цэлым набыўшы сучасны выгляд. З боку галоўнага фасада было два ўваходы (адзін – там, дзе і зараз, з лесвіцай наверх), другі – не там, дзе зараз, а пад балконам. Праз цяперашні другі ўваход у 1924 г. можна было патрапіць ў краму гатовага адзення.
Зараз аб той частцы дома, дзе знаходзіцца крама “Оптика”. Па звестках Т. Маліноўскай, у сярэдзіне XVIII ст. на гэтым месцы стаяў “палац з афіцынамі пана Александровіча”. У 1794 г. пляц быў набыты гродзенскім пекарам Янам Крыштапам Раўтэнбергам. У 1858 г. дом быў апісаны за даўгі і прададзены стацкаму саветніку Гану і купцам Фуксам: Лейбу і яго жонцы Фейзе. Вядома, што перад 1861 г. да каменнага двухпавярховага дома ўздоўж вул. Савецкай прымыкаў аб’ем, што выходзіў у завулак. Прытым частка яго была каменнай (ці фахверкавай). Аднак план 1861 г. непасрэдна сведчыць, што дом на гэтым месцы быў драўляны, 1,5 павярховы і працягваўся ўздоўж участка каменным сараем. Пасля пажара 1885 г. гэты драўляны дом быў разабраны і да 1910 г. пабудаваны новы дом. Пры гэтым каменны сарай стаў двухпавярховым, тут размяшчаліся аптэка і друкарня. Дом багата дэкараваны на ўзроўні другога паверха, на першым паверсе дэкору не было, аднак вокны мелі стаўні. З завулка было тры ўваходы: у друкарню, кантору і склад...."
Записан

Куплю старые фотографии с видами Гродно, из личных архивов и семейных альбомов.
Страниц  : 1 ... 100 101 103 104 ... 134 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,128 секунд. Запросов: 20.