Kimberly MacAlpine
Новенький
Репутация: +0/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 2
|
 |
« : 26 Октябрь 2025, 13:12:27 » |
|
Антываенная мэтафара
Як пачалася гэтая вайна, То ўсё адразу стала ясна нам, Што што б той ненармальны не рабіў І як моцна б не бараніліся Нічога добрага ўжо насамрэч З гэтага нядобрага не выйдзе.
Канечне, можа быць камусьці і Падабаецца пабіцца насьмерць, Але ў прынцыпе мяркуецца — Ваеннаму мастацтву вучацца Найперш, не ваяваць упустую каб.
То бок, лепшая бітва ў прынцыпе Гэта бітва папярэджаная. А ўсё гэтыя бітвы слаўныя, Пра якія ў вяках сьпяваюць песьні Збольшага так — ідэялёгія.
Бо як было там не было ужо, То няхай хоць будзем ганарыцца — Хоць для нашчадкаў нешта добрае З усіх гэтых забойстваў выцягнем. Але бываюць і збочаныя выпадкі — Як помнікі савецкія паўсюль Напрыклад, наконт Другой сусьветнай.
Але адкінем ненармальнае І паглядзім лепш па-здароваму. Давайце зьвернем пільную ўвагу На славутую Бітву пад Воршай. І няхай яна была слаўная, І як бы там нашы не біліся, Але вось калі б спыталіся Беларусы ў продкаў-ліцьвінаў, То адказалі б тыя дакладна, Што хоць карцінка была й ладная, Але столькі ў рацэ крыві было І крыку, і болі, і жудасьці, Што ўсе гэтыя (ўявіць прыемна) Кішкі на іржавых гусеніцах Магутных сярэднявечных танкаў — Дык лепш бы іх не давялося Бачыць жалезнаму чалавеку.
Лепш каб не было тых усхваленых Карцін і эўрапэйскай зайздрасьці, Абы не давялося пабачыць Той крывавай масакры-месіва. Таму варта было б разглядаць так — Якая б не адбылася вайна Гэта ў прынцыпе вайна прайграная.
Так, камусьці пашанцавала больш, А камусьці пашанцавала меньш, То адны зараз як пераможцы, А іншыя — пераможаныя. Хоць яшчэ нават пытаньні часам, Узьнікаюць хто будзе жыць лепш.
Таму калі вам скажа радыё — Надта ж добра на фронце ідзе ўсё І такія мы ўсе героі — так, Няхай дасьць Бог, можа быць й героі Тым ня меньш, гэта палітыка. Бо адна справа сядзець дзяліць У цёплым кабінэце ваензапы́т; Іншая ж — ваяваць на фронце ці У прыфрантавой/акупацыйнай Зоне хадзіць у садок ці ясьлі.
Таму казаць, што мы іх надта “б’ем” І што файна ўсё можна, канечне — Трымаць абарону трэба сапраўды; Вядома, гэта падбадзёрвае. Але што можна сказаць дакладна — Як бы ўсё гэта не здавалася І гераічна не выглядала, Мы ўсе тут папросту спажываем Сваю заробленую карму. То бок, дзікі вэрхал увесь гэты Што “проксі-вайна” называецца, Дзе плаваць даводзіцца па вушы, Папросту наканаваны лёсам. Усё ўжо гэта вызначана там — Дэталёва прапісана Богам У нябачных скрыжалях нябёсных.
Так, калі ты самаход будуеш Прадумаўшы ўсе дэталі тыя, Нібыта так падумаўшы “зашмат”, Але замала ў рэчаіснасьці І вось потым ў яго садзішся, А той не едзе аніхалеры. Але потым неяк з той рыдлёўкай, Ломам, малатком і манціроўкай, Праз сілу крутануўшы рухавік Заводнай крывой кразаўскай ручкай, Хоць і быў той новы, электрычны, Запускаеш — усё “гарыць”, зьзяе, Нясецца той — не проста едзе, Але ў дарозе выяўляецца, Што там няма пэдалі тормаза. Што рабіць? Тармозіш ты тым тапкам — Файным — можа “Лідзкім”, можа “Найкам” І ўсё тады палае і сьвішча — Ажно ляцяць з-пад яго іскры. Затым спыняешся ў канцы канцоў, І з сваёй машыны ты выходзіш, І на п’едэстал тады ўвасходзіш, На каторым узнагароджваюць Тваю язду бліскучым мэдалём.
І ўсё — потым ідзеш далей у шлях, Калі не думаеш — бясконца ўсё Гора ды няшчасьце йдзе па колу.
Дык вось, самахода твайго якасьць Карма твая сапраўдная і ёсьць. У цябе ж быў час, шаноўны мой, і Усе неабходныя рэсурсы. І як гэта ўсё адкруціць назад? Вось і спажываеш тое, што маеш.
Таму як зараз едзеш ці жывеш Загадзя вызначана ў тых самых Нябёсных загадкавых скрыжалях; Што прамовы толькі ёсьць фігура То бок, самі мы сабе папраўдзе Вызначаем — а не Бог ці Д’ябал.
Але ж трэба ўсё рабіць разумна — Ехаць хай і бяз мэдаляў гэтых, На аўтамабілі лепей добрым — Ехаць, а не быццам на вайне быць. Але ж добрай пані для такога Трэба троху меркаваць наперад.
Але той хто прадае — жучара Адны рыдлёўкі тыя і ламы Ці завадныя ручкі, манціроўкі, Таксама бранябойныя тапкі, Гаворыць табе ўсё: “Шаноўная, Не хвалюйся ж ты так, усё добра — Такая гераіня-маладзец, А язда-вайна… то што тут зробіш У жыцьці кожнаму прыйдзé канец.” І нібы „пагладзіць па галоўцы“ — “Зраблю табе шчэ лепей рыдлявец!”
Праўда адна заўсёды й вось яна — Як пры дапамозе лому едзеш, Няхай хваляць там ці нават бэсьцяць, Але самарэфлексія як на “Героя” зусім тут непатрэбна. А трэба лепш падумаць — што далей? Бо калі таго вытворцу ломаў Надта разьвесіўшы вушы слухаць, Езьдзіць-ваяваць можна бясконца.
То бок, засеў калі ўжо па вушы, То застаецца толькі плыць у гэтым — Так вось у той сытуацыі. Бо машына тая як машына — Паедзе так як яе вырабіш. І значнае пытаньне толькі ў тым Наступная ўжо як ехаць будзе: Так, глядзець наперад, у міры жыць — Вось гэта ёсьць той самы Гераізм.
Шлі ты таго злога дзядзьку-лома Падалей з яго заводнай… ручкай? Ці разводнай? Як бы тут сказаць! Тут толькі маты могуць апісаць.
І калі ўжо, як вышэй сказалі, Ваюеш-едзеш гераічна так, То адной толькі язды той мала, Падумаць яшчэ трэба ці ўбачыць, Што дáлей будзе ў жыцьці нашым. Бо дядзьку як паслалі мы таго, То потым ехаць каб бяз тых ламоў Трэба меркаваць наперад троху.
Выглядае гэта ўсё складана, Як практычна немагчыма нават, Насамрэч можна хоць і больна, так, Бухаць нельга нават на ўікэндах. Трэба выйсьці за мяжу камфорту; Агулам усё гэта — сьвядомасьць. Сілы ў нас унутранай багата. Пытаньне — ў самым разьмеркаваньні.
То бок, што значыць таго хітрага З манціроўкамі паслаць далёка? Ламацьцё-та гэта купляць трэба, А то інакш як будзеш ты на тым Шроце-металаломе даяжджаць? Але проста з ім не трэба балбатаць, Бо тыя няхітрыя прыборы Яму ўсё адно трэба прадаваць, А інакш краму тую не ўтрымаць. Але ж не трэба яго слухаць так, А то ён вечна хоча гэтую Лухту камусьці прадаваць й каб ты Усё жыцьцё не ехаць — ваяваць. І як наслухаешся тых казак, То толькі і думаць пра гэта будзеш. Надта ж хітры ён такі — загрузіць. Здаецца, нейкія манціроўкі, Але ўмее ён іх прадаваць.
Купі моўчкі і балбатні замест Скіруй энэргію падумаць каб Такую сабраць сабе машыну Каб як нармальны чалавек ехáць — А не ўсю вечнасьць ехаць—ваяваць.
|