Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
23 Апрель 2024, 18:30:07
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Общие вопросы > Услуги
(Модератор: konkurent) > Тема:

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!  (Прочитано 784 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
edustudio
Молодой Гродненец
*

Репутация: +1/-0
Offline Offline

Сообщений: 31


Образовательный центр - курсы на любой вкус

Просмотр профиля WWW
« : 26 Август 2020, 11:51:54 »

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”!

“Універсітэт Залатога Веку”
прапануе вялікі выбар курсаў і клубаў, якія задаволяць самыя разнастайныя інтарэсы: кампутарныя курсы  і навучанне карыстанню смартфонамі і тэлефонамі, замежныя мовы, мастацтва, гісторыя, культура, літаратура, тэатр, танцы, хор, кулінарыя, скандынаўская хада, псіхалогія, аздараўляльныя курсы і шмат чаго іншага.

Мы заснаваліся ў 2010 годзе для таго, каб зрабіць лепшым жыццё нашых пенсіянераў. За гэтыя 10 год нашымі студэнтамі стала больш за 1500 чалавек. У нас няма абмежаванняў па колькасці гадоў наведвання. Многія нашы навучэнцы застаюцца з намі з 2010 года і кожны год засвойваюць новыя веды, знаходзяць новых сяброў, становяцца больш радаснымі і здаровымі.

Запіс студэнтаў на новы навучальны год УЗВ будзе адбывацца з 14 да 25 верасня з 10.00 да 16.00 па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).

Вы можаце таксама запоўніць электронную анкету-заяўку на ўдзел у праграме УЗВ.

З 28 верасня да 2 кастрычніка будуць арганізаваныя адкрытыя прэзентацыі “Універсітэту Залатога Веку”, у час якіх можна будзе падрабязна пазнаёміцца з навучальнай праграмай, папярэднім раскладам заняткаў курсаў і клубаў.

Навучанне ва УЗВ платнае.

Для тых, хто мае пасведчанне выпускніка за любы з апошніх 3 навучальных гадоў УЗВ аплата складзе 60 рублёў за першы семестр (кастрычнік-снежань, 2020).

Для тых, хто не мае пасведчання выпускніка – 75 рублёў за першы семестр.

Кошты навучання за другі семестр (студзень-красавік, 2021) будуць вызначацца дадаткова.

Дадатковую інфармацыю пра УЗВ можна атрымаць у працоўныя дні па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС) альбо па электроннай пошце uzv.hrodna@gmail.com

Арганізатарамі праграмы «Універсітэт Залатога Веку» у Гродне з’яўляюцца прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”.

Больш інфармацыі пра нашу дзейнасць глядзіце на сайце www.uzv.by

Запрашаем!

З намі вы зможаце рэалізаваць свае мары і інтарэсы!


* 118690426_10221517503020705_3358070321795669187_n.jpg (99,85 Кб, 800x800 - просмотрено 54 раз.)
« Последнее редактирование: 27 Август 2020, 18:04:38 от edustudio » Записан

Образовательные курсы на любой вкус в Гродно.
http://edustudio.by

https://www.facebook.com/edustudio.hrodna
https://vk.com/edustudio
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,084 секунд. Запросов: 19.