Ноч у музеі
Упершыню у Гродна 18 мая будзе праводзіцца “Ноч у музеі” - імпрэза, прысвечаная міжнароднаму дню музея. Мерапрыемства стартуюць у 20.00 у Новым замку і будуць ісці амаль усю ноч. У праграме:
- Прэзентацыя “Музейны ваяж”
- Незвычайныя экскурсіі па музеі
- Выстава “Вяртанне экспаната”
- Музыка ад калектываў і выканаўцаў Гродзенскай філармоніі
- Паказ калекцыі “Венецыанскі прывід”
- Выступленне клуба “Арыдан”
- Fire show
Кошт 10.000 руб., квіткі ўжо можна набыць у касе Новага замка і філармоніі. Колькасць квіткоў абмежавана!
Даведкі па тэлефоне 72-18-51
Таксама ўдзень 18 мая запрашае Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей яшчэ вось куды.
12.00, Новы замак – спектакль “Вясновая магія танца і слоў” лінгвістычнага тэатра “Вецер у івах”
13.00, Новы замак – дзіцячая пляцоўка “Гульні нашых бабуль і дзядуль”
з 12.00, Стары замак – выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі “Гарадзенскі двузуб”
14.00, Стары замак – падвядзенне вынікаў гарадскога фотаконкурсу “Музей праз фотааб’ектыў”
14.30, Стары замак – “Музыка сярэднявечных дудароў” у выкананні гурта камедыянтаў “Minnentahl”
15.00, Стары замак – Віктарына для дзяцей і дарослых “Ці ведаеш ты музей?”
15.30, Стары замак – майстар-клас гродзенскіх лучнікаў 16.30, Новы замак – конкурс для мужчын-асілкаў на прыз Якубы Чахаўскога
На ўсе гэтыя мерапрыемствы Дня музея ўваход вольны!
_______________________________________________________________________
думаю будзе цікав, шкада, што ў мяне не атрымаецца