Птушка, как Вы думаете, если протестами скинут Лукашенко как в свое врем я Де Голя, то останется ли он так же уважаемым в Беларуси как Де Голь во Франции остался? Или у нас все пойдет по первобытно общинному сценарию?
Нейкае дзіўнае пытанне, сама форма... Добра, слухайце, я паспрабую вам патлумачыць. (тлумач - гэта перакладчык і ёсць)
"Уваженіе - высшая форма ліцемерія".
Дэ Голля не паважалі, а
любілі, шчыра, за ягоную выкшталцонасць, бравасць і эмацыйнасць.
У нашай краіне навязваецца
дэвальвацыя эмоцый. Дэгуманізацыя, дэперсаналізацыя, машынальнасць.
Што з імі зрабілі, з гэтымі прафесійнымі кіраўнікамі? Я не ведаю, але гэта нейкая іншая форма жыцця, я іх не разумею, я іх не люблю. Мне ўсё роўна, што з імі будзе. Я не магу іх аналізаваць і перакладаць, гэта страшна насамрэч. Я не адчуваю ў іх жывой душы.
Я не ведаю, куды іх усіх падзець, дзе іх месца.
А сцэнароў не баюся аніякіх, бо сцэнары ўсялякія - гэта звычайная, паўсядзённая праца эмацыйнага чалавека. Мне істотна ўсяго толькі мець фантазіі і мроі, мая функцыя - дзівацтва і блюзнерства.
Добавлено: 24 Сентябрь 2020, 21:28:58
А! Да. Чытала пра дэ Голля і пра Алжыр, успомніла Зінедзіна Зідана.
Пайшла, глянула да яго ў інстаграм.
У яго там фотка першая ляжыць у бел-чырвона-белым колеры адзення, можаце праверыць.
Традыцыйнае маё гаданне-на-Зідане.