Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
21 Июль 2025, 06:27:11
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Наш Город! > История Гродно и Гродненщины
(Модераторы: Almer, Der Schatten, sembat) > Тема:

Курсы этнічнай гісторыі, рэгіянальнай гісторыі Панёмання і гістарычнай нарацыі

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Курсы этнічнай гісторыі, рэгіянальнай гісторыі Панёмання і гістарычнай нарацыі  (Прочитано 2579 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
edustudio
Молодой Гродненец
*

Репутация: +1/-0
Offline Offline

Сообщений: 31


Образовательный центр - курсы на любой вкус

Просмотр профиля WWW
« : 21 Август 2015, 14:03:33 »

Запрашаем гарадзенцаў на курсы па рэгіянальнай гісторыі беларускага Панёмання, этнічнай гісторыі Беларусі і на курс гістарычнай нарацыі!

Курсы будуць цікавыя спецыялістам і выкладчыкам у галіне гісторыі і проста цікаўным гарадзенцам.

1. Праграма курса “Рэгіянальная гісторыя: метады даследаванняў і крыніцы”:

Складовыя часткі Рэгіянальнай гісторыі. Гістарычная геаграфія і гістарычная анамастыка, археалагічнае і гістарычнае краязнаўства, літаратурнае краязнаўства, рэлігійнае краязнаўства, лінгвістычнае краязнаўства, этнаграфічнае краязнаўства, культурнае краязнаўства, геаграфічна-біялагічнае краязнаўства, спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны: геральдыка і сфрагістыка, генеалогія і дэмаграфія, нумізматыка.
Методыка даследавання і канструявання Рэгіянальнай гісторыі
Гістарычная геаграфія Беларускага Панёмання.
Лінгвістычнае краязнаўства і Гістарычная анамастыка Беларускага Панёмання.
Археалагічнае і Гістарычнае краязнаўства Беларускага Панёмання.
Літаратурнае краязнаўства Беларускага Панёмання.
Рэлігійнае краязнаўства Беларускага Панёмання.
Этнаграфічнае краязнаўства Беларускага Панёмання.
Культурнае краязнаўства Беларускага Панёмання.
Геаграфічна-біялагічнае краязнаўства Беларускага Панёмання.


2. Праграма курса “Этнічная гісторыя беларусаў” складаецца з цыкла тэматычных сустрэч і знаёмства з тэкстамі:

Уступная лекцыя: Мэты і структура спецкурса. Храналагічныя і геаграфічныя межы спецкурса. Асноўныя паняцці: этнас, нацыя і народ; этнагенез; этнічныя працэсы; этнакультурныя працэсы, этнічная тэрыторыя, этнічная самасвядомасць, этнічны субстрат, этнічны сімбіёз; культура, культарагенез, археалагічная культура, міграцыйныя працэсы, аўтахтонныя працэсы, хрысціянская і язычніцкая культура.
Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў старажытны перыяд (да сярэдзіны І тыс. н.э.).
Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы (VI-X стст.).
Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў сталым сярэднявеччы ( канец X - пачатак XIV стст.).
Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (XIV - сярэдзіна XVI стст.).
Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (XVI - XVIII стст.).
Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII - пачатак XX стст.).
Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў першай палове ХХ ст.
Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў савецкі час (другая палова ХХ ст. - да 1990 года).
Этнакультурныя працэсы ў незалежнай Беларусі (1990-2015 гады).


3. Праграма курса Этнічная гісторыя Беларусаў: ад Краманьёнца да Сучасніка

1. Чым з'яўляецца гісторыя? Змест гісторыі. Ці мінулае адзінае і ці мае кшталт?
2. Што такое гістарычная свядомасць?
3. Гістарычная культура. Аб месцы гісторыі ў жыцці.
4. Гістарычная памяць і гістарычныя прэтэнзіі. Крызіс, траўма, ідэнтычнасць.
5. Адказнасць за гісторыю, крытычныя меркаванні аб этычным вымярэнні гісторыі. Аб праўдзе, ідэялогіі і аб'ектыўнасці.
6. Гістарычныя крыніцы не з'яўляюцца люстэркам, у якім адлюстроўваецца мінулае. Розныя віды крыніцаў і спосабы іх інтэрпрэтацыі.
7. Ці гістарыяграфія з'яўляецца літаратурай і мастацтвам? Логіка, граматыка, тэорыя і метафара ў канструяванні гістарычнай нарацыі.
8. Па-закрынічныя веды або тыранія улады дэфініцый і ціск стандартаў і стэрэатыпаў.
9. Як гісторыкі пераконваюць? Аргументацыя, высвятленне, рыторыка.
10. Нарэшце выпакутаваны тэкст. Розныя кнігі гісторыкаў: манаграфіі, сінтэзы, гісторыя нацыянальная, гісторыя рэгіянальная.
11. Гістарычны міф і гістарыяграфічны міф.


На курс запрашае Генадзь Семянчук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Вядомы як археолаг і гісторык сярэднявечча Беларусі і суседніх рэгіёнаў.

Працягласць кожнага курса - 3 месяцы.

Перыядычнасць заняткаў - 1 раз на тыдзень.

Колькасць слухачоў: 10-15 чалавек.

Кошт кожнага курса: 600 тыс. руб.

Як запісацца? Запоўніць электронную анкету:

Курс па Рэгіянальнай гісторыі беларускага Панёмання: http://goo.gl/forms/xeyfI1ixa6
Курс па Этнічнай гісторыі беларусаў: http://goo.gl/forms/VebEicPCH1
Курс па гістарычнай нарацыі: http://goo.gl/forms/Am2gyqzwCY

Альбо па тэлефоне: +37533-634-10-41

Записан

Образовательные курсы на любой вкус в Гродно.
http://edustudio.by

https://www.facebook.com/edustudio.hrodna
https://vk.com/edustudio
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,08 секунд. Запросов: 19.