Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Апрель 2024, 16:59:51
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 3 5 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Расейская агрэсыя супроць Украіны. Доказы, факты і аналітыка  (Прочитано 19163 раз)
0 Пользователей и 3 Гостей смотрят эту тему.
Denn
Гродненец
**

Репутация: +27/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 197


Пакаштуй беларускае!!!

Просмотр профиля
« Ответ #90 : 12 Август 2015, 13:59:17 »

Прадстаўляю вашай увазе новы матар'ял нашага праэкту Inform Napalm.

САУ “Мста-С” 17-й АМСБр пад Наваазоўскам

Каманда Informnapalm.org у межах OSINT-выведкі працягвае зьбіраць бясспрэчныя факты непасрэднага ўдзелу расейскай арміі ў неабвешчанай вайне супраць Украіны.

У выніку новага расьледаваньня былі выяўленыя і ідэнтыфікаваныя артылерыйскія падразьдзяленьні 17-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 65384, мейсца дысьлякацыі – Шалі, Чачэнія) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) ЗС РФ, якое мінулае восені прымала ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе на Марыюпальскім напрамку.

Дзякуючы інфармацыі і фатаматар’ялу, якія былі атрыманыя ў выніку вывучэньня й аналізу профілю сацсеціва патэнцыйнага фігуранту гаагзкага трыбуналу, вайскоўца самаходнага артылерыйскага дывізыёну 17-й АМСБр сяржанта Канстантына Нв-Пашыніна (“Укантакце”: ID 218715797, архіў: https://archive.is/D2w92), удалося выявіць “баявы шлях” артылерыстаў гэтага вайсковага злучэньня – ад выезду напачатку лета 2014 году на “вышкалы” у Валгаградзкую і Астраханскую вобласьці (дзе прызначаныя для перакідваньня ва Украіну тактычныя групы расейскіх войскаў праходзяць зладжваньне і баявую падрыхтоўку), да наступнай адпраўкі ў Растоўскую вобласьць і іхнага перакідваньня на Данбас.

Апроч звычайнай ідэнтыфікацыі з звыклым маскарадам ад расейскіх вайскоўцаў, якія падчас “растоўска-ўкраінскіх камандыровак” ператвараюцца на баявікоў “наваросіі” (нестатутны вонкавы выгляд і форма адзеньня, белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі), а ўзбраеньне і тэхніку маскуюць пад “набытыя ў ваенторгу”, была вызначаная таксама геаграфія дзеяньня артылерыйскага падразьдзяленьня з Чачэніі на Данбасе з канкрэтнай прывязкай да аб’ектаў і мясцовасьці. У прыватнасьці, атрымалася выначыць, што станам на пачатак восені 2014 году САУ “Мста-С” 17-й матастралковай брыгады знаходзіліся ў раёне ветранога поля Наваазоўскае ВЭС (ветраная электрастанцыя).



Нягледзячы на ​​тое, што фатаздымкі ў фатаальбоме нашага фігуранту сяржанта 17-й АМСБр К. Нв-Пашыніна выкладзеныя ў розны час (https://vk.com/id218715797?z=albums218715797, архіў: https://archive.is/pzKNX), дзякуючы гэтаму матар’ялу і іншым крыніцам (шэраг відэаролікаў, якія распаўсюджаныя на youtube) атрымалася аднавіць храналёгію “растоўска-ўкраінскай” камандыроўкі і іншыя важныя дэталі.

Больш інфармацыі, фота- і відэадоказаў тутака



* na-tiagache.jpg (85,59 Кб, 768x670 - просмотрено 447 раз.)
Записан

Высокі дух зь цянётаў зла
Дабіўся вызваленьня.
Хто жыў імкненьнем да сьвятла,
Таму даём збавеньне...

© Johann Wolfgang von Goethe
Страниц  : 1 2 3 5 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,111 секунд. Запросов: 21.