Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Апрель 2024, 10:03:27
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 3 5 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Расейская агрэсыя супроць Украіны. Доказы, факты і аналітыка  (Прочитано 19139 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
Denn
Гродненец
**

Репутация: +27/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 197


Пакаштуй беларускае!!!

Просмотр профиля
« Ответ #90 : 24 Июль 2015, 15:36:21 »

Прадстаўляю вашай увазе наўпрост манумэнтальную працу, якую зьдзейсьніла нашая каманда Inform Napalm у пошуку, выяўленьні і ідэнтыфікацыі вайскоўцаў расейска-тэрарыстычных войскаў ва Украіне. Матар'ялу ў гэтым артыкуле, насамрэч, вельмі багата, таму знаходзьце час, каб зь ім азнаёміцца, гэта таго вартае!

“11 сяброў Пуціна”: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе

Чарговы матар’ял каманды InformNapalm.org заснаваны на OSINT-расьледаваньні, які дэманструе факты ўдзелу выведвальнага падразьдзяленьня 18-й Асобнай матастралковай брыгады (в/ч 27777, мейсца дысьлякацыі Чачэнія – Ханкала і Калінаўская) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ у вайне на Данбасе.



Падчас вывучэньня інфармацыі й аналізу старонак сацсетак расейскіх вайскоўцаў з 18-й АМСБр (профілі, фатаальбомы, камэнтары, кантакты, статусы, геаграфічныя пазнакі і г.д.) атрымалася выявіць групу вайскоўцаў-кантрактнікаў з складу роты вайсковай выведкі выведвальнага батальёну гэтага вайсковага злучэньня, якія ўлетку-увосень 2014 году прайшлі праз “растоўска-украінскую камандыроўку”. У выніку вывучэньня назьбіранай інфармацыі ўдалося выявіць відавочныя факты знаходжаньня і ўдзелу расейскіх выведнікаў у баёх на Данбасе. Агульнымі азнакамі, якія паказваюць на тое, што фатаматар’ял расейскіх выведнікаў мае дачыненьне да летне-восеньскіх падзеяў на Усходзе Украіны зьяўляюцца – белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі, нестатутная форма адзеньня, шаўроны “наваросіі” і “георгіеўскія стужкі”, таксама замаскаваныя пад “ДНР/ЛНР” узбраеньне і тэхніка, частку зь якой удалося ідэнтыфікаваць.

Большасьць расейскіх “ветэранаў”-выведнікаў з 18-й АМСБр, якія згаданыя ў нашым матар’яле і якія прайшлі празь леташнюю авантуру Крамлю на Данбасе, на цяперашні момант знаходзяцца ў чарговай камандыроўцы, пра што сьведчаць сьвежыя фатаздымкі з памежных з Украінай раёнаў Растоўскае вобласьці. У расьледаваньні фігуруюць:

1. Аўжынаў Віктар Мікалаевіч (https://vk.com/avzhinov, архіў: https://archive.is/EAMLN), снайпэр-выведнік.
2. Уладзімер Чэмбелееў (https://vk.com/id191365679, архіў: https://archive.is/rK5o8), ня гэтак даўно служыў у ПДВ, з 2013 году кантрактнік 18-й матастралковай брыгады.
3. Аляксей Каровін (https://vk.com/id217518702, архіў: https://archive.is/QCIo3), зьяўляецца кантрактнікам выведроты гэтай брыгады.
4. Антон Гуд (https://vk.com/antongud, архіў: https://archive.is/KaJA4), кантрактнік выведроты 18-й брыгады.
5. Раман Аляксееўскі ((https://vk.com/alexeevskih, архіў: https://archive.is/2aWn7), выведнік 18-й АМСБр.
6. Ільдар Рынатавіч (https://vk.com/id255900576, архіў: https://archive.is/jmDE4), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады з 2011 году, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе
7. Раман Рарокін (https://vk.com/id207467385, архіў: https://archive.is/Q7tW3), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады з 2013 году, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе.
8. Міхаіл Сінішын (https://vk.com/id256613800, архіў: https://archive.is/SOMuN), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе.
9. Стас Смалякоў (https://vk.com/id269651666, архіў: https://archive.is/zlMcs), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады, зьяўляецца ўдзельнікам летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе.
10. Віталь Віктаравіч (https://vk.com/id269831672, архіў: https://archive.is/T9tt8), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады, удзельнік летне-восеньскіх баёў на Данбасе.
11. Андрэй Гульцяеў (https://vk.com/id24086308, архіў: https://archive.is/fSksO), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады, які прайшоў праз летне-восеньскую “украінскую камандыроўку”.

Больш інфармацыі пра гэтых вайсковых злачынцаў зь вялікім абсягам выяўленых фатаздымкаў і відэа глядзіце тутака.


* 9.jpg (130,29 Кб, 788x848 - просмотрено 528 раз.)

* 8.jpg (112,03 Кб, 787x563 - просмотрено 690 раз.)

* 7.jpg (76,37 Кб, 688x496 - просмотрено 659 раз.)
Записан

Высокі дух зь цянётаў зла
Дабіўся вызваленьня.
Хто жыў імкненьнем да сьвятла,
Таму даём збавеньне...

© Johann Wolfgang von Goethe
Страниц  : 1 2 3 5 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,128 секунд. Запросов: 20.