Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Апрель 2024, 18:00:46
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 5 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Расейская агрэсыя супроць Украіны. Доказы, факты і аналітыка  (Прочитано 19169 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
Denn
Гродненец
**

Репутация: +27/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 197


Пакаштуй беларускае!!!

Просмотр профиля
« Ответ #60 : 01 Июль 2015, 11:20:16 »

Тым часам, пакуль у нашай тэме йдуць баталіі інфармацыйнага фронту, зьявілася некаторая інфармацыя што да ўдзелу вайскоўцаў 7 акупацыйнай расейскай базы з Абхазыі ў канфлікце на Усходзе Украіны і дадзеныя аэравыведкі, прадстаўленыя падразьдзяленьнем выведкі палку "Дняпро-1".

Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы

“Адслужыў тэрміновую, працы не было ў Анапе, вось і прыехаў на Данбас” — з допыту “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы.

На партале youtube “АТО Відэа” 28 чэрвеня гэтага году было выкладзенае відэа з допытам палонных сэпаратыстаў (?) ля Бярозавай – глядзіце відэаролік “АТО Украіна. Палонныя сэпаратысты ля Бярозавай 28.06.2015 г.»



У відэароліку, хранамэтраж з 01:56 хв., маецца хуткі допыт расейца 1995 году нараджэньня з Анапы (імя не пазначаецца, гэта — мінус атошнікам), паводле сьцьверджаньня якога — ён зьяўляецца “колішнім” вайскоўцам роты снайпэраў выведбатальёну 7-й “міратворчай” вайсковай базы (в/ч 09332 ПВА, акупаваная Абхазыя, Грузыя), пасля праходжаньня тэрміновай службы вярнуўся ў родную Анапу, дзе не было працы і вырашыў паехаць на Данбас, дзе яму абяцалі плаціць 10 тысяч рублёў на месяц, якія зь ягоных жа словаў не выплочваюць.

Адразу ж ставім пад сумнеў словы палоннага расейца. Ніякай лёгікі. Колішні вайсковец роты снайпэраў 7-й вайсковай базы паводле ўласнага жаданьня едзе служыць у “ДНР” за 10 тысяч рублёў (прыблізна 526 руб. 00 коп.), калі на той жа 7-й вайсковай базе актыўна вэрбуюць у кантрактнікі. Заробак вайскоўцаў, якія падпісалі кантракт, складае ў сярэднім 50 тысяч рублёў (прыблізна 2.630 руб. 00 коп.). Здагадка — палонны расеец зьяўляецца дзеючым кантрактнікам з 7-й вайсковай базы з сумнеўнай легендай (або пасьля таго, як патрапіў у палон, ужо звольненым мінулай датай). Падобна на тое, што прыкамандыраваным ў незаконныя збройныя фармаваньні “наваросіі” расейскім вайскоўцам, апроч належнага заробку, які ім налічваюць у вайсковых частках, абяцалі 10 тысячаў надбаўкі за “ўкраінскую камандыроўку”, якую абавязаліся выплочваць НЗФ.

Паводле назіраньняў informnapalm.org, апошнім часам расейскае вайсковае камандаваньне перайшло да новай тактыкі задзейнічаньня сваіх вайскоўцаў на Данбасе. Падчас “зацішша” і “дзеяньняў менскіх дамоўленасцяў” расейцы адмовіліся ад выкарыстаньня  звыклых тактычных групаў (БТГр/РТГр), але наўпрост прыкамандыроўваюць дробныя групы сваіх вайскоўцаў у выглядзе ўзмацненьня (галоўным чынам вайсковыя адмыслоўцы ва ўзбраенні, выведнікі, снайпэры), якія раствараюцца сярод НЗФ баявікоў. У дадзенай тэме каманда InformNapalm неўзабаве прадставіць новы, пераканаўчы матар’ял.

Шмат тэматычных спасылак што да ўдзелу вайскоўцаў з 7 акупацыйнай базы ў расейска-украінскай вайне глядзіце тутака

Добавлено: [time]Срд 01 Июл 2015 14:42:14[/time]
Партнэры з падразьдзяленьня аэравыведкі палку "Дняпро-1" выявілі ваенна-палявы лягер за 2 км ад лініі разьмежаваньня. Лягер абсталяваны паводле усіх правілаў вайсковай навукі напрацягу ўсяго двух тыдняў. Камандаваньне палку лічыць, што разгортваньне лягеру падобнага кшталту разьлічанае для дысьлякацыі і вядзеньня баявых дзеяньняў падразьдзяленьня, якое паводле колькасьці і ўзбраеньня можна суаднесьці з батальёна-тактычнай групай. Тэрмін пабудовы і прафэсыяналізм у абсталяваньні палявога лягеру даюць падставу дапусціць, што гаворка йдзе пра мейсца базаваньня рэгулярных падразьдзяленьняў арміі РФ.

« Последнее редактирование: 01 Июль 2015, 15:55:38 от Denn » Записан

Высокі дух зь цянётаў зла
Дабіўся вызваленьня.
Хто жыў імкненьнем да сьвятла,
Таму даём збавеньне...

© Johann Wolfgang von Goethe
Страниц  : 1 2 4 5 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,107 секунд. Запросов: 20.