28 траўня пра генерацыю творчай актыўнасці (Прочитано 8405 раз)

Generation.by ладзіць у Гродна сустрэчу-прэзентацыю, на якой ілюстратарка Воля Кузьміч распавядзе і падзеліцца вопытам стварэння творчых праектаў крэатыўнай групы сайту Generation.by, а таксама асабістых, якія адзначаныя шматлікімі ўзнагародамі на беларускіх і замежных фестывалях ды прэміях.

Як ілюстрацыі дапамагаюць пераключаць настроі ў медыя плыні з ныцця на агрэсіўны пазітыў. Чаму коцікі гэта новы пралетарыят медыя-рэвалюцыі. Як прынцыпы могуць выглядаць сэксі з дапамогай Adobe Illustrator і Wacom Tablet. Арт-праекты Творчай супольнасці Generation.by як прыклад сацыяльнага і медыя актывізму.

Запрашаем маладых і творчых: журналістаў, фатографаў, ілюстратараў і самых мультымедыйных актывістаў. Распавядзем, пакажам, адкажам на пытанні.

Уваход вольны.

Сустракаемся 28 траўня, у 18:00 па адрасе:
Гародня, вул. Будзёнага 48а, офіс 63

Адказы на пытанні і каментары: +375 29 625 27 90

(1/1)

Ответ

Улыбка Подмигивающий Веселый Смеющийся Злой Грустный Шокирован Крутой Непонимающий Строит глазки Показывает язык Обеспокоенный Рот на замке В замешательстве Целующий Плачущий